Беларусь атрымала першы транш крэдыту МВФ у памеры $787,9 млн
Беларусь атрымала першы транш крэдыту МВФ у памеры $787,9 млн
Беларусь атрымала першы транш крэдыту Мiжнароднага валютнага фонду ў памеры $787,9 млн. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi. Нагадаем, Выканаўчы савет Мiжнароднага валютнага фонду 12 студзеня 2009 года адобрыў праграму "стэнд-бай" для Рэспублiкi Беларусь у аб’ёме амаль $2,46 млрд тэрмiнам на 15 месяцаў. Беларусь звярнулася за атрыманнем крэдыту да гэтай мiжнароднай фiнансавай арганiзацыi ў кастрычнiку 2008 года ў мэтах павелiчэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў i стварэння "падушкi бяспекi", неабходнай для стабiльнай работы эканомiкi ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу. Атрыманыя сродкi будуць залiчаны ў склад золатавалютных рэзерваў краiны i ў далейшым будуць выкарыстоўвацца для падтрымання курсу нацыянальнай валюты. Беларусь далучылася да МВФ 10 лiпеня 1992 года. Яе квота 386,4 SDR (амаль $588 млн). Папярэдняе пагадненне з МВФ — Пагадненне аб праве выкарыстання крэдыту, тэрмiн дзеяння якога завяршыўся 11 верасня 1996 года. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь атрымала першы транш крэдыту Мiжнароднага валютнага фонду ў памеры $787,9 млн. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармац |
|