Пасля ДТЗ вярнуўся дахаты... Памiраць
Пасля ДТЗ вярнуўся дахаты... Памiраць
У Шчучынскiм раёне ў вёсцы Шкордзь у сваiм доме быў знойдзены нежывым рабочы адной з гаспадарак: пасля судова-медыцынскай экспертызы высветлiлася, што прычынай смерцi 42-гадовага мужчыны сталi пераломы i разрыў унутраных органаў. Напярэдаднi ноччу ахвяра разам з 40-гадовым знаёмым трапiлi ў дарожна-транспартнае здарэнне. Апошнi, не маючы вадзiцельскага пасведчання, знаходзiўся за рулём "Форда", i аўтамабiль паблiзу вёскi Васiлiшкi з’ехаў у кювет i перакулiўся. Пацярпелы пасажыр, не зважаючы на атрыманыя траўмы, змог дабрацца да свайго дому, але без медыцынскай дапамогi памёр. Дзмiтрый СТАНКОВІЧ. Браканьеры з-за мяжыПра незаконнае паляванне работнiкам Салiгорскай мiжрайiнспекцыi паведамiлi з мясцовага РАУС. Дзяржiнспектары сумесна з супрацоўнiкамi следча-аператыўнай групы знайшлi рэшткi трох ласёў-самцоў, безгаспадарную паляўнiчую стрэльбу. Па месцы жыхарства ў аднаго з падазроных канфiскаваныя дзве незарэгiстраваныя паляўнiчыя стрэльбы, малакалiберная вiнтоўка з аптычным прыцэлам, два прыборы начнога бачання, боепрыпасы, а таксама 33 засоленыя шкуры андатры. У вартаўнiкоў фермерскiх гаспадарак, размешчаных паблiзу ад месца здарэння, канфiскаваны таксама дзве незарэгiстраваныя паляўнiчыя стрэльбы. Выяўлена, што ў гэтым паляваннi бралi ўдзел два грамадзянiна Расii — жыхары Санкт-Пецярбурга, якiя незаконна ўвезлi зброю i палявалi на тэрыторыi Беларусi. Урон прыродным рэсурсам нанесены ў асаблiва буйным памеры — на суму больш за 9,9 мiльёна рублёў (285 базавых велiчынь). Лунiнецкiм РАУС разглядаецца пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Сяргей РАСОЛЬКА. Плата за маўчаннеУ Мiнску затрымана 43-гадовая iндывiдуальная прадпрымальнiца, якая вымагала грошы ў дырэктара аднаго з унiтарных прадпрыемстваў. Жанчына "падкацiла" да кiраўнiка з "прапановай" заплацiць ёй 3,5 мiльёна рублёў за маўчанне: маўляў, у такiм выпадку яна пакiне ў сакрэце звесткi аб парушэннi фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi на прадпрыемстве. Разбагацець ёй не далi праваахоўнiкi, якiя ўмяшалiся ў справу. У Салiгорску ж супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС разам з мясцовымi супрацоўнiкамi мiлiцыi затрымалi двух непрацуючых мясцовых жыхароў, раней судзiмых, якiя збiвалi 30-гадовага мужчыну, вымагаючы ў яго 1200 долараў ЗША i 850 тысяч рублёў. Адкупiцца ад сваiх крыўдзiцеляў ён паспрабаваў 160 тысячамi рублёў, аднак марна. Дапамога прыйшла своечасова. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Шчучынскiм раёне ў вёсцы Шкордзь у сваiм доме быў знойдзены нежывым рабочы адной з гаспадарак: пасля судова-медыцынскай экспертызы высветлiлася, што
|
|