21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ізраiльскiя танкi ўвайшлi ў прадмесце Газы

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ізраiльскiя танкi ўвайшлi ў прадмесце Газы Газавы саміт, хутчэй за ўсё, пройдзе на тэрыторыi ЕС

Газавы самiт пры ўдзеле Расii, Украiны i ЕС, хутчэй за ўсё, пройдзе на тэрыторыi Еўрасаюза. Аб гэтым паведамiў пасол Чэхii ў РФ Мiраслаў Касцелка.

Ён заявiў, што напярэдаднi адбылася тэлефонная гутарка прэзiдэнта РФ Дзмiтрыя Мядзведзева i прэм’ер-мiнiстра Чэхii Мiрэка Тапаланека.

"Яны дамовiлiся, што лепш за ўсё зрабiць самiт на тэрыторыi ЕС у складзе Еўракамiсii, Расii i Украiны", — сказаў пасол. У той жа час назваць дакладныя тэрмiны сустрэчы Косцелка не змог. Раней паведамлялася, што РФ выступiла з iнiцыятывай правядзення такога самiту ў суботу, 17 студзеня, у Маскве. Аднак прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка i прэм’ер-мiнiстр Украiны Юлiя Цiмашэнка лiчаць, што самiт краiн-транзiцёраў i спажыўцоў расiйскага газу павiнен прайсцi на тэрыторыi краiны, не ўцягнутай у газавую спрэчку.

Ізраiльскiя танкi ўвайшлi ў прадмесце Газы

Дзясяткi адзiнак бронетэхнiкi войска Iзраiля ўвайшлi ў чацвер ранiцай у раён Тэль эль-Гава, што на поўднi ад горада. Гэта адбылося пасля масiраваных артабстрэлаў, якiя доўжылiся ўсю ноч.

Паводле звестак спадарожнiкавага тэлеканала Аl-Jаzееrа, баевiкi ўзброенага крыла iсламскага руху "Хамас" i атрады "Iсламскага джыхаду" аказваюць жорсткае супрацiўленне iзраiльцянам у квартале Гань-эль-Хава. Паводле iнфармацыi iнфармаагенцтваў, матарызаваныя калоны iзраiльскiх вайскоўцаў учора на працягу дня прасоўвалiся да цэнтра Газы з некалькiх кiрункаў.

Па цэнтральных раёнах Газы наносiлiся ракетна-бомбавыя ўдары. Як паведамiлi прадстаўнiкi Блiзкаўсходняга агенцтва ААН, з ранiцы быў абстраляны раён, дзе размешчаная iх штаб-кватэра. Будынак атрымаў значныя пашкоджаннi, тры чалавека былi параненыя. Як паведамляе АР, мiнiстр абароны Iзраiля Эхуд Барак ужо назваў здарэнне "вялiкай памылкай" i прынёс свае прабачэннi прадстаўнiкам мiжнароднай арганiзацыi.

Кiтайская прапаганда выйдзе на мiжнародны ўзровень

На паляпшэнне мiжнароднага iмiджу Кiтая ўлады краiны маюць намер выдаткаваць 6,6 мiльярда долараў ЗША, паведамiла Frаnсе Рrеssе.

Дарагi прапагандысцкi праект будзе ўключаць у сябе стварэнне мiжнародных тэлеканалаў на англiйскай, рускай i арабскай мовах, больш за тое, шматлiкiя кiтайскiя выданнi пачнуць выходзiць у англамоўных версiях i адкрываць замежныя карпункты.

Адказны за iдэалагiчную працу ў Кiтайскай камунiстычнай партыi Лi Чаньчунь заявiў: "Мы павiнны паказаць усiм вобраз моцнага i абноўленага Кiтая... Вялiкая кiтайская нацыя займае ў свеце годнае месца. Кiтай — гэта не краiна бедных, адсталых i дурных".

Абама дапусцiць на ваенную службу адкрытых гомасэксуалiстаў

Барак Абама, якi ўступiць на пост прэзiдэнта ЗША 20 студзеня, дазволiць прадстаўнiкам сэксуальных меншасцяў адкрыта служыць ва ўзброеных сiлах, паведамiў тэлеканал FОХ Nеws. Паводле словаў будучага прэс-сакратара Белага дома Роберта Гiбса, абраны прэзiдэнт мае намер адмовiцца ад прынцыпу "не пытай, не кажы", згодна з якiм ваеннае начальства не iмкнулася даведаецца аб утоеных падрабязнасцях асабiстага жыцця салдатаў i афiцэраў. Палiтыка "не пытай, не кажы" была ўведзеная ў 1993 годзе прэзiдэнтам Бiлам Клiнтанам. Асобам, якiя адкрыта дэманструюць нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю, служыць ва ўзброеных сiлах забаранялася, бо гэта можа падарваць мараль i дысцыплiну.

Яшчэ адна iнiцыятыва абранага прэзiдэнта ЗША, якая выклiкала шырокi рэзананс, — намер прызначыць кiраўнiком Упраўлення па кадрах Джона Бэры, якi ў цяперашнi час з’яўляецца дырэктарам Смiтсанаўскага заапарка ў Вашынгтоне. Крынiца ў Дэмакратычнай партыi пацвердзiла, што ведамства, якое адказвае за кадравыя пытаннi ва ўрадавых органах, узначалiць менавiта Бэры. Ён таксама не хавае, што з’яўляецца гомасэксуалiстам. Калi Бэры прызначаць кiраваць Упраўленнем па кадрах, ён стане ў ЗША найболей высокапастаўленым службоўцам — адкрытым гомасэксуалiстам.

Бжэзiнскi прапанаваў ЗША i Кiтаю стварыць G2

Амерыканскi палiтолаг Збiгнеў Бжэзiнскi, якi быў дарадцам Барака Абамы па знешняй палiтыцы падчас прэзiдэнцкай перадвыбарнай кампанii, выступiў за стварэнне саюза ЗША з Кiтаем па ўзоры адносiнаў Вашынгтона з Еўропай i Японiяй.

Паводле словаў палiтолага, дзвюм краiнам неабходна стварыць нешта падобнае на "вялiкую васьмёрку" (G8), якая сёння з’яўляецца нефармальнай пляцоўкай, на якой лiдары дзяржаў абмяркоўваюць сусветныя праблемы. Як падкрэслiвае Бжэзiнскi, лiдары Кiтая i ЗША таксама павiнны сустракацца ў нефармальных абставiнах для абмеркавання не толькi двухбаковых адносiнаў, але i пытанняў глабальнай палiтыкi.

Пытанне адносiнаў з Пекiнам паступова становiцца цэнтральным у дыскусiях адносна прыярытэтаў амерыканскай знешняй палiтыкi. Па аб’ёме ВУП Кiтай ужо апярэдзiў Японiю i займае другое пасля ЗША месца ў свеце.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзясяткi адзiнак бронетэхнiкi войска Iзраiля ўвайшлi ў чацвер ранiцай у раён Тэль эль-Гава, што на поўднi ад горада. Гэта адбылося пасля масiраваных а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика