21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бацькоўская зямля, ты сноў маіх палон...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бацькоўская зямля, ты сноў маіх палон...

Таленавiты чалавек таленавiты ва ўсiм. Гэта — і пра Мiколу Шабовiча, вядомага ў Беларусi паэта-лiрыка, паэта-песеннiка, паэта-сатырыка, дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта.

Сёлетнi студзень асаблiва значны для паэта: яму спаўняецца 50 гадоў. Паэзiя, праца, сям’я — тры нязменныя крынiцы яго натхнення.

  — У якiм узросце ўпершыню напiсалi верш?

— На зiмовых канiкулах у восьмым класе. Якраз падчас раённай алiмпiяды па хiмii. "Все оксиды, кислоты и соли. Реагируют только с тобой...". Як вам тэматыка?

— Паступленне на фiлфак было заканамернасцю або, як часам здараецца, выпадковасцю?

— I заканамернасцю, i выпадковасцю. Пасля школы паступаў на факультэт прыкладной матэматыкi ў БДУ. Хацелася новага, нязведанага. I, дарэчы, не хапiла толькi аднаго бала цi нават паўбала. А матэматыку вусна наогул здаў на максiмальную адзнаку. У гэты ж год з’явiўся мой першы верш у раённай газеце "Нарачанская зара". Калi ў ваенкамаце падказалi, што ў Львоўскiм ваенна-палiтычным ёсць спецыяльнасць "ваенная журналiстыка", вырашыў паспрабаваць, але, атрымаўшы чацвёркi i развiтаўшыся з "заходняй сталiцай", прыехаў у Мiнск i паспеў яшчэ падаць дакументы ў педiнстытут на фiлфак (за што вялiкая мая ўдзячнасць Святлане Афанасьеўне Лепешавай i светлай памяцi Сяргею Уладзiмiравiчу Кабяку). Уявiце сiтуацыю. Прыходзiм у БДУ (я i Мiхась Гайцюкевiч, будучы мой аднакурснiк-аднагрупнiк, а таксама паэт i тэлерэжысёр), а на дзвярах абвестка: "Прыём дакументаў да 14-00". А на гадзiннiку 16-50. Мы бяжым у педагагiчны. Абвестка "...да 17— 00". А на гадзiннiку 16-59... Вось гэта быў адрэналiн!

— Ведаю, што студэнты вас вельмi паважаюць i любяць.

— Можа, я i не iдэальны выкладчык, але на лекцыях i на практычных стараюся як мага больш выявiць творчых людзей, дапамагчы iм зрабiць першыя крокi ў лiтаратуру. Кожны чалавек таленавiты па-свойму. Але нярэдка бывае, што некаторыя не здагадваюцца, што надзелены пэўным талентам. Вершы сваiх выхаванцаў адношу ў рэдакцыi лiтаратурных газет i часопiсаў. За гэта мяне называюць "прадзюсарам".

— У такiм выпадку дазвольце вас назваць "прадзюсарам" творчай унiверсiтэцкай суполкi "Крокi".

— Яна маладзейшая за мяне толькi на 20 гадоў, на ўзрост таго хударлявага юнака ў клятчастым пiнжаку, па якiм мяне, дарэчы, пазнавалi i якi я пранасiў ледзь не ўсе свае чатыры гады навучання. Для кожнага з нас, тагачасных маладых i няўрымслiвых, — а гэта найперш Мiкола Ждановiч, Людмiла Харужык (Глiнская), Вiкторыя Чарняўская, Мiкола Мiкулiч, Сяргей Iльюшчыц i многiя-многiя iншыя — слова "Крокi" святое. Гэта, бадай, самыя прыемныя, самыя светлыя i радасныя ўспамiны не толькi для мяне як кiраўнiка, а, думаю, для ўсiх "крокаўцаў". Мне i сёння, калi аб’яднанню спаўняецца 30 гадоў, ёсць чым пахвалiцца, бо менавiта ў БДПУ iмя Максiма Танка, менавiта на маiм родным факультэце беларускай фiлалогii i культуры навучаюцца такiя таленавiтыя творцы, як Ксенiя Шаржановiч, на сёння, вiдаць, самы малады (21 год) член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, Веранiка Мандзiк, чыя падборка ў "ЛiМе" выклiкала вельмi станоўчы розгалас, Iрына Чарняўская, якая друкавалася ў "ЛiМе" i "Маладосцi", Алесь Мойскi, Наталля Пятроўская... А нядаўнiя выпускнiкi Сяргей Карчыцкi, Таццяна Сiвец, Ганна Мiклашэвiч, якiя ўжо сталi членамi Саюза пiсьменнiкаў, Ганна Васiльева, якая выдатна пiша вершы i прозу, Кацярына Цвяткова, Мiхась Бараноўскi, Марына Белякова, Галiна Дзмiтрук, Жана Навiцкая, Веранiка Паўлоўская, Дзмiтрый Пятровiч, Алена Шарапа, Юрась Чарнякевiч... Спадзяюся, што iх эстафету падхопяць сённяшнiя першакурснiкi Настасся Хмель, Марына Карнiловiч...

— Як удавалася гарманiчна спалучаць творчую i навуковую працу?

— На шчасце, мая кандыдацкая дысертацыя ("Аказiянальныя словы ў беларускiх мастацкiх тэкстах 20-х гг. ХХ ст.") непасрэдна была звязана з паэзiяй, i ў маiм выпадку хутчэй дапамагала мне, чым замiнала.

— Ваша сям’я...

— Жонка i два сыны. Усе матэматыкi. Дзецi, праўда, напiсалi па некалькi вершаў у падлеткавым узросце i нават па адным змясцiлi ў "Ранiцы". I ўсё ж матулiны гены, вiдаць, перамаглi паэзiю. Так што я на гэтым фронце "ваюю" без тылоў.

— Узгадайце радкi, прысвечаныя жонцы.

— У мяне не так i шмат падобных твораў. Ёсць i недрукаванае, як вось гэты верш, напiсаны падчас начнога дзяжурства ў толькi што здадзеным доме ў Сухараве (пасля многiх гадоў iнтэрнацкага "паўхаласцяцкага" жыцця-быцця):

Скончацца ўсе пакуты.

Буду i я ў кватэры,

Хоць назаўжды прыкуты

Да незямных матэрый.

Дзесь на паверсе першым

Пад жаўтацвет акацый

Будуць складацца вершы

I прысвячацца Кацi.

— А яшчэ многiя вашы творы прысвечаны i, думаю, будуць яшчэ прысвячацца роднай вёсцы i мацi...

— Мама мая Серафiма Уладзiмiраўна працавала даяркай у калгасе, зараз на пенсii. Вялiкая самаахвярнiца. I тады, i цяпер хвiлiны не пасядзiць без працы. А ўсё каб мы, дзецi, (а зараз, зразумела, i ўнукi) былi "i адзетыя, i наетыя"...

Роднай вёсцы Бадзенi, што на Мядзельшчыне, у мяне прысвечана шмат вершаў. Думкамi я там амаль штодня, а вось у рэальнасцi бываю не так часта, як хацелася б.

Не так даўно мой сябра, спявак i кампазiтар Анатоль Мiхальчэнкаў, напiсаў на гэты вось верш выдатную музыку. Спадзяюся, з часам песню пачуюць не толькi мае землякi.

Бацькоўская зямля!

Я сын тваiх абшараў,

Табе мой цiхi верш,

сыноўнi мой паклон.

Я тут прыйшоў на свет,

я тут кахаў i марыў.

Бацькоўская зямля!

Ты сноў маiх палон.

Тут мой нясмелы крок

i першае прызнанне,

Тут лёгка мне заўжды

пад мамiным крылом.

Спяшаюся сюды

на шчырае спатканне

I ў раннi лiстабой,

i ў познi крыгалом.

Тут кожнаю вясной

буслоў шчаслiвы клёкат,

На ўсе свае лады

заводзяць спеў шпакi.

Бацькоўская зямля!

Твой чую клiч далёкi

I ў марах да цябе

iмчуся напрасткi.

Прымi мой шчыры спеў,

сыноўняе вiтанне,

Мой Нарачанскi край,

калыска дабрынi.

Хай мiрна над табой

ружовiцца свiтанне,

Пяшчотай i цяплом твае

хай промняць днi!

Гутарыла Таццяна Старасценка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таленавiты чалавек таленавiты ва ўсiм. Гэта — і пра Мiколу Шабовiча, вядомага ў Беларусi паэта-лiрыка, паэта-песеннiка, паэта-сатырыка, дацэнта кафедр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика