21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На выхадныя заснежыць і падмарозiць

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На выхадныя заснежыць і падмарозiць

Сёння ўдзень пад уплывам зоны панiжанага цiску амаль паўсюдна будзе iсцi кароткачасовы снег, а тэмпература паветра будзе ад 0 да 5 градусаў марозу, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

Ужо ў выхадныя вецер зменiцца на паўночны i маразы ўзмоцняцца. У многiх раёнах краiны чакаецца снег i мяцелiца. Тэмпература паветра ўначы мiнус 3—10, пры праясненнях да 13 марозу, удзень — 2—7 марозу. У пачатку наступнага тыдня захаваецца ўмерана марознае надвор’е. У панядзелак уначы месцамi, а ўдзень ужо паўсюдна будзе iсцi снег. Тэмпература паветра ўначы 3—9 марозу, пры праясненнях да мiнус 13—15 градусаў, удзень — ад 0 па захадзе да 6 марозу па ўсходзе краiны.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Br5 млрд недаплаты

Намеснiк дырэктара салiгорскага таварыства з абмежаванай адказнасцю падазраецца ў тым, што сваiмi дзеяннямi нанёс урон дзяржаве на... 5 мiльярдаў рублёў.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, падазроны, папярэдне дамовiўшыся з iншымi адказнымi асобамi таварыства, у 2005-2006 гадах ухiлiўся ад выплаты падаткаў, з-за чаго дзяржава i недаатрымала iстотныя сродкi. На хiтрыкi пайшоў i дырэктар аднаго са сталiчных таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, якому ў 2006-2007 гадах шляхам наўмыснага занiжэння падатковай базы ўдалося ўхiлiцца ад выплаты падаткаў i збораў у суме 662 мiльёны рублёў. "Эканомнага" кiраўнiка вывелi на чыстую ваду таксама супрацоўнiкi фiнансавай мiлiцыi.

Ігар ГРЫШЫН.

 

278 тысяч еўра — за "паперкi"

Упраўленнем Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да адказных асобаў вытворчага сельгаскааператыва ў Жыткавiцкiм раёне, якiя падазраюцца ў вымантачваннi крэдыту.

Як паведамiлi ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, летась — у чэрвенi — падазроныя звярнулiся ў банк за крэдытам у суме 278 тысяч еўра. Аднак, як высветлiлася, яны, каб атрымаць гэтыя грошы, падалi ў фiнансавую ўстанову заведама несапраўдныя звесткi i дакументы. Мiж iншым, крэдыт да гэтага часу не пагашаны.

А ў Вiцебску дырэктар аднаго з адкрытых акцыянерных таварыстваў у красавiку мiнулага года, каб атрымаць 4,5 мiльёна расiйскiх рублёў крэдыту, сфальсiфiкаваў i падаў у банк дакументы аб нерухомай маёмасцi, якая iдзе ў заклад. У дачыненнi да яго таксама ўзбуджана крымiнальная справа.

Iгар ГРЫШЫН.

 

З кватэры знiкла 6900 еўра i 2720 долараў

За дзевяць гадзiн, што адсутнiчала дома 59-гадовая мiнчанка, зламыснiкi паспелi вычысцiць яе схованку, з якой знiкла буйная сума ў валюце.

Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, жанчына пражывае ў адной з кватэр дома па вулiцы Чарвякова. "Госцi" завiталi да яе, правярнуўшы цылiндр замка ўваходных дзвярэй. Пацярпелай не было дома з 8 да 17 гадзiн, таму ў злачынцаў было дастаткова часу, каб адшукаць зберажэннi — 6900 еўра i 2720 долараў ЗША. Цяпер уся надзея на праваахоўнiкаў, якiя займаюцца пошукам нахабнiкаў.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Адкуль фальшыўкi?

У Баранавiчах апошнiм часам былi выяўлены падробленыя 20-тысячныя купюры Нацыянальнага Банка Беларусi.

Адну фальшывую дваццатку выявiлi ў фiлiяле банка. Купюра паступiла з выручкай з адной крамы горада, а яшчэ дзве падробкi малады хлапец абмяняў на больш дробныя купюры ў гульнявым клубе "5 зорак". Фальшывыя купюры мелi невысокую якасць падробкi. У горадзе быў уведзены план "Купюра". Аб фальшыўках папярэдзiлi гандлёвую сетку i розныя ўстановы. Неўзабаве ў бары "Сёмае неба" затрымалi двух хлопцаў — вучня i рабочага...

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўдзень пад уплывам зоны панiжанага цiску амаль паўсюдна будзе iсцi кароткачасовы снег, а тэмпература паветра будзе ад 0 да 5 градусаў марозу, па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика