21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Штраф як прафілактыка ДТЗ у сям’i

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штраф як прафілактыка ДТЗ у сям’i

160 тысяч парушэнняў правiлаў дарожнага руху выяўлена летась у Магiлёўскай вобласцi. Гэта ўдвая болей за папярэднi год.

Вал напрыканцы мiнулага года ўдалося прыпынiць, калi iнспектары ДАІ разам з прафiлактыкай сталi актыўна ўжываць да парушальнiкаў штрафныя санкцыi.

— Штраф — гэта нагода для прафiлактыкi ў сям’i, таму што ад грашовага спагнання церпiць сямейны бюджэт, а жонка i дзецi нiколi не паставяцца да гэтага абыякава, — патлумачыў на прэс-канферэнцыi начальнiк УДАI УУС Магiлёўскага аблвыканкама Вiктар Волкаў. — Таму прыцягненне да адказнасцi — мера жорсткая i непапулярная, але вядзе да знiжэння колькасцi дарожна-транспартных здарэнняў.

У 2008 годзе на дарогах Магiлёўшчыны загiнула 178 чалавек. Аўтааварыi ўнеслi больш жыццяў, чым летась — на 24 чалавекi. Прыкладна столькi ж людзей (26) загiнулi ў дарожна-транспартных здарэннях, якiя адбылiся па вiне нецвярозых вадзiцеляў.

Падобныя здарэннi адбылiся i сёлета. У вёсцы Сялецкае Касцюковiцкага раёна малады чалавек п’яным сеў за руль аўтамабiля i на вясковай вулiцы ўрэзаўся ў кампанiю нецвярозых аднавяскоўцаў. Вынiк п’янай забавы: адзiн чалавек памёр на месцы, трое апынулiся з траўмамi ў бальнiцы.

— Самае жахлiвае, што цвярозыя людзi напэўна бачаць, як п’яныя садзяцца за руль, але не спыняюць iх, — пракаментаваў Вiктар Волкаў. — Чамусьцi ўсе упэўненыя, што непрыемнасцi здарацца ў некага iншага, а не ў iх. У нас яшчэ памятаюць, як нецвярозы расiянiн, якi прыехаў пагасцяваць у Горацкi раён, вырашыў пакатаць малых i на роўнай дарозе перакулiўся, у вынiку чаго загiнула дзiця. Летась мы выявiлi 6 тысяч нецвярозых вадзiцеляў за рулём i прыбралi з дарогi 25 тысяч нецвярозых пешаходаў, якiя таксама папоўнiлi страшную статыстыку. Трэба ўсiм мець адказнасць за сваё жыццё i жыццi iншых людзей!

Нягледзячы на ўсе высiлкi, абстаноўка на дарогах вобласцi застаецца даволi напружаная. Начальнiк Магiлёўскай ДАI бачыць тут цэлы комплекс прычынаў: iмклiвае павелiчэнне колькасцi аўтамабiляў, недастатковая якасць падрыхтоўкi вадзiцеляў, вялiкiя хуткасцi i нервовасць, нiзкая культура паводзiнаў на дарозе.

Да гэтага спiсу трэба аднесцi i тэхнiчныя няспраўнасцi: тут варта ўзгадаць жахлiвы леташнi выпадак у Шклоўскiм раёне, калi на палявой дарозе ў аўтамабiлi, якiм кiраваў аграном, сапсавалiся тармазы. На шляху няспраўнай машыны апынулася жанчына з каляскай, i ў вынiку здарэння дзiця загiнула.

Яшчэ адна, "вельмi зiмовая", прычына — гэта стан дарожнага пакрыцця. Толькi вадзiцелi не радуюцца сапраўднай снежнай зiме. Слiзкая дарога нярэдка становiцца прычынай ДТЗ. I сёлета ўжо сапсавалiся аварыi з людскiмi ахвярамi, дзе негатыўную ролю адыгралi снегапад i своечасова не апрацаваная пяском i соллю шаша. Таму ў Магiлёве нагадалi, што бяспека на дарогах — гэта не толькi справа ДАI, але i многiх службаў i людзей, i ўвогуле ўсяго грамадства.

Iлона Iванова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
160 тысяч парушэнняў правiлаў дарожнага руху выяўлена летась у Магiлёўскай вобласцi. Гэта ўдвая болей за папярэднi год. Вал напрыканцы мiнулага года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика