21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як самому зменшыць камунальныя плацяжы?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як самому зменшыць камунальныя плацяжы?

За студзень жыхары будуць разлiчвацца за кватэру па новых тарыфах. Як заўважаюць у Мiнiстэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркi, у сярэднiм плацяжы павялiчацца больш чым на 10 долараў. Так што лютаўскiя "жыроўкi" будуць ужо больш важкiя, чым тыя, што мы атрымалi цяпер. Вядома ж, нарматывы разлiкаў нiхто змяншаць не збiраецца, а вось рэальныя лiчбы ў плацёжках можна нейкiм чынам "карэктаваць". Якiм чынам гэта можна зрабiць?

Аплата па сабекошце — толькi ў далёкай перспектыве

Пасля апошняга павышэння тарыфаў з улiкам магчымага павелiчэння сярэднiх заробкаў доля расходаў сярэднестатыстычнай сям’i (двое працуючых, у якiх адно дзiця) можа панiзiцца ў параўнаннi з мiнулым годам. Такое меркаванне выказваюць ва ўпраўленнi эканомiкi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Так што цяжар плацяжоў адпаведна зменшыцца. Але гэта толькi ў тым выпадку, калi рост тарыфаў будзе даволi "мяккiм". Прагназаваць далейшае развiццё сiтуацыi пакуль даволi складана.

ЖЭС павiнен разабрацца

Апошнiм часам жылыя дамы, дзе налiчваецца больш чым 20 кватэр, абсталяваны групавымi прыборамi ўлiку i рэгулявання падачы цяпла. Гэта даволi выгадны для жыхароў варыянт. Цяпер неабходна разлiчвацца толькi за той аб’ём энергарэсурсаў, якiя спажыў канкрэтны будынак. Праўда, аўтаматыка калi-нiкалi ўсё ж дае збоi. Асаблiва гэта датычыцца рэгулявання падачы цяпла ў залежнасцi ад тэмпературы паветра на двары. Спецыялiсты заўважаюць, што адхiленнi часцей за ўсё здараюцца, калi слупок тэрмометра вагаецца каля нулявой адзнакi. Тады, на жаль, нярэдкiя выпадкi нематываванага павышэння тэмпературы ў кватэрах, калi батарэi — проста не дакрануцца. А ў маразы наадварот — людзi мерзнуць. У гэтых выпадках заўсёды неабходна звяртацца ў абслуговую арганiзацыю, каб такi факт дакладна зафiксавалi i пасля зрабiлi пераразлiк, што называецца, "па факце". Навошта вам плацiць лiшнiя грошы i разлiчвацца такiм чынам за безгаспадарнасць тых жа ЖЭСаў? Адсочваць сiтуацыю — гэта iх непасрэдны абавязак.

Лiчыльнiк рубель беражэ

Зараз ёсць шэраг варыянтаў, як самастойна "вярстаць" плацёжку. Адзiн з iх — усталяванне лiчыльнiкаў. Напрыканцы мiнулага года адзначаўся сапраўдны ажыятаж на абсталяванне кватэр прыборамi ўлiку вады. Гэтая сiтуацыя ўзнiкла з-за магчымага значнага павелiчэння тарыфаў для жыхароў тых кватэр, дзе няма лiчыльнiкаў. Як меркавалася, з пачатку гэтага года разлiкi яны павiнны былi весцi па сабекошце (гэта ў некалькi разоў перавышае плацяжы па тарыфах). Чуткi аб гэтых мерах пацвердзiлiся, змянiлася толькi канчатковая дата ўвядзення такой сiстэмы — усталяваць прыборы можна да 1 мая. Пасля чаго будзе ўведзена адпаведная градацыя. Як заўважаюць у Мiнiстэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркi, на працягу блiжэйшых трох з паловай месяцаў можна ўсталяваць лiчыльнiк i ў далейшым засцерагчыся ад непатрэбных страт для сямейнага бюджэту.

Калi пакватэрны ўлiк вады i газу (не кажучы пра электрычнасць, дзе адпаведнымi прыборамi жыллё абсталявана даўно) — рэальная справа, то з ацяпленнем цяжэй. Некалькi гадоў таму ў новых дамах пачалi ўсталёўваць спецыяльныя прыборы ўлiку — экзэмперы. За нязвыклай назвай хаваецца рэальная карысць для жыхароў. Па заканчэннi ацяпляльнага сезона iм будзе зроблены спецыяльны пераразлiк — па паказаннях прыбораў. У такiм выпадку жыхары могуць самастойна рэгуляваць спажыванне цеплавой энергii. І ў вынiку можна зэканомiць адчувальна — да трэцi "звычайнага" аб’ёму спажывання (па традыцыйнай схеме, калi разлiкi за спажытыя энергарэсурсы проста раскiдваюцца сярод усiх кватэр). Трэба ўлiчваць той факт, што менавiта "батарэйныя" разлiкi самыя важкiя ў "жыроўцы" — на iх долю, як правiла, прыпадае каля 40 працэнтаў агульнай сумы. Так што зменшыць плацяжы з дапамогай iндывiдуальных прыбораў улiку цяпла можна без усялякiх перашкод. I ў кватэры цёпла, i для кiшэнi прыемна.

"Светлавы" эфект

Яшчэ адзiн з даволi "важкiх" радкоў у плацёжцы жыхароў — плата за электрычнасць. Зменшыць спажыванне тут таксама магчыма. Не варта ўвогуле адмаўляцца ад прывычнага ладу жыцця i жыць у цёмнай кватэры. Iснуе шэраг даволi слушных варыянтаў. У iх лiку — выкарыстанне энергазберагальных лямпачак. Паводле разлiкаў спецыялiстаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Камiтэта па стандартызацыi, 18-20 працэнтаў усёй энергii, якую мы выкарыстоўваем, спажываюць менавiта асвятляльныя прыборы. Калi замянiць лямпачку магутнасцю 75 Вт на такую ж па характарыстыках энергазберагальную магутнасцю 15 Вт, то можна зэканомiць пэўную суму. Па-першае, адрознiваецца спажыванне — на адной светлавой "кропцы" яно змяншаецца на 60 Вт. Таксама трэба ўлiчваць той факт, што тэрмiн эксплуатацыi ў энергазберагальнай лямпачкi складае 4 гады супраць паўгода ў звычайнай.

У агульную скарбонку сямейнай эканомii да месца будзе i бытавая тэхнiка з адпаведнымi характарыстыкамi. Падчас яе набыцця заўсёды варта звяртаць увагу на клас энергаэканамiчнасцi той цi iншай мадэлi. Таму ўважлiва прыглядайцеся да адпаведных лiтарак. Ад А да С — эканамiчны клас, D — сярэднi ўзровень, ад Е да G — затратны тып, вялiкi расход электраэнергii. Дарэчы, апараты апошнiх класаў на рынку сустракаюцца даволi рэдка (прыняты пэўныя абмежаваннi для iх пастаўкi), але, тым не менш, тут трэба быць вельмi пiльнымi, каб пасля не сумаваць над разлiкоўкамi. Спецыялiсты заўважаюць, што выкарыстанне тэхнiкi класа А можа дазволiць зменшыць спажыванне электраэнергii больш чым на 30 працэнтаў.

Шанц на пераразлiк

Не губляйце свой шанц для змяншэння "жыроўкi" падчас ад’ездаў. Паколькi вызначана: калi жыхар адсутнiчае больш чым 10 дзён запар, то ён мае права звярнуцца ў жыллёва-эксплуатацыйную арганiзацыю, каб яму зрабiлi адпаведны пераразлiк. Калi ў кватэры не ўсталяваны лiчыльнiкi, то "адмiнусуюць" плацяжы за газ, халодную i гарачую ваду i каналiзацыю. У гэты спiс таксама трапiлi i разлiкi за вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў. Толькi варта мець на ўвазе, што трэба загадзя папярэдзiць аб ад’ездзе, а з даведкамi, якiя пацвярджаюць вашу адсутнасць, неабходна звяртацца на працягу 7 дзён пасля прыбыцця. Такi тэрмiн вызначаны заканадаўствам. Калi ад’язджаеце за мяжу (якую ў такiм разе патрабаваць даведку?), то можна паказаць бiлет, пашпарт з адзнакай аб перасячэннi мяжы, iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць адпаведны факт. Дарэчы, даведкi для ЖЭСа можна ўзяць у санаторыях i дамах адпачынку, ва ўстановах аховы здароўя (калi вы, да прыкладу, захварэлi i доўгi час знаходзiцеся на стацыянарным лячэннi).

"Пустыя" кватэры — удар па кiшэнi

У шэрагу выпадкаў разлiкi за асобныя паслугi праводзяцца па поўным кошце. Да прыкладу, за "лiшнiя" метры (па тарыфах аплачваецца 20 квадратных метраў на чалавека плюс 10 "квадратаў" на сям’ю) вызначаны адпаведныя плацяжы за тэхнiчнае абслугоўванне жылля. Калi ж у кватэры нiхто не прапiсаны, то такiм жа чынам трэба разлiчвацца яшчэ i па адлiчэннях за капiтальны рамонт жылля.

Сем’i, для якiх разлiкi за кватэру перавышаюць вызначаны ўзровень (20 працэнтаў сукупнага даходу для жыхароў гарадоў i 15 працэнтаў для вяскоўцаў), маюць права на атрыманне безнаяўнай жыллёвай субсiдыi. Для iх у залежнасцi ад сiтуацыi "жыроўка" можа змяншацца на пэўную суму.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За студзень жыхары будуць разлiчвацца за кватэру па новых тарыфах. Як заўважаюць у Мiнiстэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркi, у сярэднiм плацяжы пав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика