21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаму не хапае ўпадабаных марак цыгарэт?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму не хапае ўпадабаных марак цыгарэт?

Па той бок прылаўка

 

Пэўны дэфiцыт некаторых марак тытунёвых вырабаў вытворчасцi СП "Тытунь-iнвест" прынамсi ў сталiцы назiраўся яшчэ з першай дэкады снежня мiнулага года: у камерцыйных шапiках часам iх было набыць праблематычна. Тады ў Мiнгарвыканкаме мы атрымалi каментар, маўляў, паколькi гэтыя самыя шапiкi да канца года павiнны цалкам знiкнуць з вулiц горада, пра што гаспадары цудоўна ведаюць, дык па гэтай прычыне не завозяць новыя партыi, а распрадаюць рэшткi.

Шапiкаў у сталiцы ўжо даўно няма. А дэфiцыт захаваўся: у пошуках упадабанага або сiняга "Вiнстана", або чырвонага "Монтэ-Карла" даводзiцца пабегаць па крамах. А ў апошнiх асартымент далёка не заўсёды радуе. З чым гэта звязана?

У аддзеле гандлю харчовымi таварамi Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама нам адказалi, што нiякiх праблем тут не бачаць, маўляў, у крамах цыгарэты вышэйназванага вытворцы ёсць, нiякага скарачэння паставак у гандлёвую сетку не было. А вось на самiм прадпрыемстве рэдакцыi агучылi некалькi iншую версiю ўзнiкнення пэўнага дэфiцыту. Аказваецца, квота на мiнулы год скончылася ў сярэдзiне снежня i на нейкi час вытворчасць была прыпынена. Гандаль працаваў на запасах, што засталiся. Цяпер прадпрыемства зноў працуе, але, вiдавочна, гандлёвая сетка яшчэ не паспела цалкам аднавiць увесь асартымент тытунёвых вырабаў. Да таго ж, думаецца, трэба ўлiчваць i цяперашнюю адсутнасць шапiкаў: калi раней такую дробязь можна было купiць лiтаральна на кожным кроку, дык цяпер усе мусяць iсцi па яе ў адны i тыя ж крамы...

Сяргей РАСОЛЬКА.

Вось вам i "Тавары для жанчын"...

Супрацоўнiкам Пiнскай мiжрайiнспекцыi паступiла паведамленне з Пiнскай гаррайiнспекцыi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя аб забруджваннi ракi Пiны ў межах горада.

На месцы папярэдне было выяўлена, што ў раку нафтапрадукты патрапiлi ў вынiку ўцечкi дызпалiва з бака аўтамабiля ў гаражы магазiна "Тавары для жанчын". Супрацоўнiкi жыллёва-камунальнай гаспадаркi лакалiзавалi ўцечку. Загiнулай рыбы не знойдзена.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Прыхапiў нават лямпачкi

У хату жыхаркi в. Лясная Баранавiцкага раёна злодзей залез праз акно веранды. Рабаўнiк браў усё, што трапляла пад рукi. Прыхапiў залаты пярсцёнак, пакрывала, яйкi, сыр... i нават не пакiнуў у хаце электрычных лямпачак. Злодзея шукаюць.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пэўны дэфiцыт некаторых марак тытунёвых вырабаў вытворчасцi СП "Тытунь-iнвест" прынамсi ў сталiцы назiраўся яшчэ з першай дэкады снежня мiну
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика