Пакупнiкi халадзiльнiкаў i тэлевiзараў ачомалiся?
Пакупнiкi халадзiльнiкаў i тэлевiзараў ачомалiся?
Падаецца, што многiя з пакупнiкоў, якiя напачатку года кiнулiся ў крамы скупляць складанабытавую тэхнiку, iмкнучыся такiм чынам выратаваць уласныя зберажэннi, пачалi нарэшце ўсведамляць абсурднасць гэтага кроку. — Лiтаральна штодня да нас звяртаюцца як мiнiмум па 2-3 чалавекi з адным пытаннем: а цi можна вярнуць у краму халадзiльнiк, пральную машыну цi тэлевiзар, — расказала журналiсту "Звязды" старшыня Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганна Суша. — Маўляў, яшчэ ж не прайшло 14 дзён, якiя даюцца спажыўцам на вяртанне тавараў. Матывуюць сваё жаданне рознымi прычынамi: у аднаго быццам бы новы тэлевiзар крыху барахлiць, у iншага так i не падключылi пральную машыну. Але гэта цалкам зразумела, бо сэрвiсныя майстэрнi элементарна не спраўляюцца з патокам замоў. Таму хачу ўсiх папярэдзiць, што iснуе Пералiк нехарчовых тавараў належнай якасцi, якiя не падлягаюць абмену. Згодна з гэтым дакументам, абмену i вяртанню не падлягаюць тавары, якiя маюць гарантыйны тэрмiн i ў тэхнiчным пашпарце якiх або дакуменце, якi яго замяняе, робiцца пазнака аб даце продажу. Прасцей кажучы, вярнуць той жа халадзiльнiк у краму можна толькi пры ўмове, калi ў тэхнiчным пашпарце няма пазнакi крамы. Але прадаўца трэба было пра гэта загадзя папярэдзiць. У тым выпадку, калi вы цвёрда вырашылi пакiнуць тавар сабе, трэба вярнуцца ў краму з чэкам i зрабiць у тэхнiчным пашпарце адпаведную пазнаку аб даце продажу, ад якой i будзе адлiчвацца гарантыйны тэрмiн. Калi ж вы гэтага не зробiце, то гарантыя будзе адлiчвацца ад даты выпуску тавару. Такiм чынам, у наступны раз трэба загадзя падумаць пра наступствы ўласных дзеянняў, каб не стаць ахвярай масавага ажыятажу... Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падаецца, што многiя з пакупнiкоў, якiя напачатку года кiнулiся ў крамы скупляць складанабытавую тэхнiку, iмкнучыся такiм чынам выратаваць уласныя збе |
|