Лекі для хранiчных хворых — па доўгатэрмiновых рэцэптах
Лекі для хранiчных хворых — па доўгатэрмiновых рэцэптах
Новая iнструкцыя аб парадку выпiскi рэцэпта ўрача пачала дзейнiчаць з пачатку года ў нашай краiне. Яна, у прыватнасцi, вызначае парадак выпiскi рэцэпта ўрача на лекавыя, наркатычныя сродкi i псiхатропныя рэчывы. Цяпер, каб не прымушаць пацыентаў з хранiчнымi захворваннямi кожны раз звяртацца ў палiклiнiку, пры выпiсцы рэцэптаў па форме 1 дазволена вызначыць тэрмiн дзеяння рэцэпта ў межах курсу iх лячэння — тэрмiнам да трох месяцаў. У гэтым разе ўрач робiць на рэцэпце пазнаку: "Хвораму, якi мае хранiчнае захворванне", указвае тэрмiн дзеяння рэцэпта i перыядычнасць рэалiзацыi лекавых сродкаў у аптэцы (штотыднёва, адзiн раз у дзесяць дзён, штомесяц i гэтак далей), завярае запiс сваiм подпiсам i асабiстай пячаткай. Пры рэалiзацыi лекавых сродкаў па "доўгатэрмiновых" рэцэптах фармацэўтычныя работнiкi павiнны рабiць адпаведныя пазнакi на адваротным баку i кожны раз вяртаць iх пацыенту. Пры чарговым звароце ў аптэку з тым жа рэцэптам фармацэўтычным работнiкам улiчваюцца ўсе пазнакi аб папярэдняй рэалiзацыi лекавага сродку. А пасля завяршэння тэрмiну дзеяння гэтага рэцэпта ён пагашаецца штампам аптэкi "Лекавы сродак рэалiзаваны" i вяртаецца грамадзянiну. Пры неабходнасцi рэцэпт можа выпiсвацца памочнiкам урача: памочнiк запаўняе бланк рэцэпта i перадае яго ўрачу для праверкi правiльнасцi ўнесеных звестак. Але ўрач абавязкова засведчвае рэцэпт сваiм подпiсам i асабiстай пячаткай i нясе такiм чынам адказнасць за прызначэнне лякарства. Увогуле рэцэпт урача — гэта фактычна яго медыцынская дакументацыя i зварот да фармацэўта з просьбай адпусцiць пацыенту неабходныя яму лекi. На жаль, раней нярэдка так званыя "рэцэпты" былi шматком паперы адвольнай формы з неразборлiва надрапанай назвай лекавага сродку, без указання дазiроўкi, формы выпуску i спосабаў яго прымянення. Або ўрач увогуле мог агучыць свае прызначэннi ў вуснай форме. Усё гэта нярэдка станавiлася прычынай канфлiктных сiтуацый памiж наведвальнiкамi аптэк i фармацэўтычнымi работнiкамi. Цяпер усе рэцэпты ўрача, выпiсаныя з парушэннямi патрабаванняў заканадаўства аб парадку выпiскi рэцэптаў, павiнны рэгiстравацца ў журнале ўлiку няправiльна выпiсаных рэцэптаў урача. Такая норма ўтрымлiваецца ў пастанове Савета Мiнiстраў ад 31 кастрычнiка 2008 года №181 "Аб зацвярджэннi належнай аптэчнай практыкi", якая ўступiла ў дзеянне таксама ў студзенi. Рэцэпт, выпiсаны з парушэннямi, фармацэўтычны работнiк павiнен пагасiць штампам "Рэцэпт несапраўдны" i вярнуць яго грамадзiну з тлумачэннямi, чаму лекавы, наркатычны сродак або псiхатропнае рэчыва не могуць быць рэалiзаваны па такiм рэцэпце. Да таго ж iнфармацыя аб няправiльна выпiсаных рэцэптах штомесяц будзе перадавацца кiраўнiком аптэкi кiраўнiку арганiзацыi аховы здароўя цi iншай арганiзацыi, урачы якой няправiльна выпiсалi рэцэпт урача. У абноўленай Інструкцыi актуалiзаваны пералiк лекавых сродкаў, якiя падлягаюць прадметна-колькаснаму ўлiку, вызначаны парадак выпiсвання новых лекавых сродкаў, напрыклад, трансдэрмальных пластыраў. Звесткi пра спосаб медыцынскага прымянення лякарства, яго дозу, частату, час прыёму могуць змяшчацца на беларускай i рускай мовах. А вось абмяжоўвацца такiмi агульнымi ўказаннямi, як "Унутраннае" або "Па схеме" на рэцэптах забараняецца. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новая iнструкцыя аб парадку выпiскi рэцэпта ўрача пачала дзейнiчаць з пачатку года ў нашай краiне. Яна, у прыватнасцi, вызначае парадак выпiскi рэцэпт |
|