Цэны павiнны быць знiжаны
Цэны павiнны быць знiжаны
Беларусь прадоўжыць курс на пабудову iнавацыйнай эканомiкi. На гэтым была акцэнтавана ўвага 15 студзеня ў час даклада прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь за 2008 год. У мiнулым годзе забяспечана выкананне большасцi зацверджаных Прэзiдэнтам параметраў прагнозу. Валавы ўнутраны прадукт павялiчаны на 10 працэнтаў, што ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу з’яўляецца нядрэнным вынiкам. У прыватнасцi, паспяхова завершаны год у аграпрамысловым комплексе. Вытворчасць прадукцыi сельскай гаспадаркi за год узрасла на 8,9 працэнта. Вытворчасць прамысловай прадукцыi павялiчылася на 10,8 працэнта. Прадукцыйнасць працы ў Беларусi на прамысловых прадпрыемствах узрасла больш як на 9 працэнтаў пры гадавым прагнозе 6,9-7,7 працэнта. Рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi ў прамысловасцi склала з пачатку года 16,3 працэнта пры прагнозе 12-13 працэнтаў. За год уведзена 5,1 млн кв.м агульнай плошчы жылля пры прагнозе 4,7 млн кв.м. Важна, што больш як 70 працэнтаў пабудаванага ў рэспублiцы жылля прызначана для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Аднак па вынiках 2008 года iнфляцыя перасягнула прагнознае значэнне i склала 13,3 працэнта, або 1,1 працэнта ў сярэднiм за месяц. Асноўнымi фактарамi росту iнфляцыi былi, перш за ўсё, знешнiя прычыны — рост цэнаў на энерганосьбiты, матэрыяльна-сыравiнныя рэсурсы i iншыя тавары. Як далажыў прэм’ер-мiнiстр, "у 2009 год мы ўступiлi з канкрэтнай праграмай антыкрызiсных мераў па рабоце эканомiкi ва ўмовах сусветнага эканамiчнага крызiсу". Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, МВФ высока ацанiў стабiлiзацыйную праграму, прадстаўленую беларускiм урадам. Спецыялiсты МВФ зрабiлi заключэнне, што гэта дастаткова збалансаваны план дзеянняў. Кiраўнiк урада запэўнiў, што яна будзе рэалiзавана як у рэальным сектары эканомiкi, так i ў асобных сацыяльных галiнах. У 2008 годзе поўнасцю выкананы ўсе сацыяльныя праграмы. На працягу года некалькi разоў былi павышаны пенсii. Прэзiдэнт запатрабаваў, каб i ў 2009 годзе эканомiка працавала гэтак жа ўстойлiва, i звярнуў увагу на тое, каб выконвалiся ўсе сацыяльныя праграмы, якiя рэалiзуюцца ў краiне. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь прадоўжыць курс на пабудову iнавацыйнай эканомiкi. У мiнулым годзе тэмп росту iнвестыцый у асноўны капiтал склаў 123,1 працэнта. У краiну паступiла больш як $2 млрд прамых замежных iнвестыцый (у гэтым годзе чакаецца больш як $5 млрд). У цэлым больш за Br30 трлн iнвеставана ў беларускую эканомiку. Гэта добрыя паказчыкi ў параўнаннi з 2007 годам. У 2009 годзе плануецца прыцягнуць у эканомiку прыкладна такую ж колькасць iнвестыцый. Першачарговым для ўрада, для мясцовых органаў улады ў гэтым годзе з’яўляецца выкананне праграм будаўнiцтва жылля, развiцця вёскi i малых i сярэднiх гарадоў. Сяргей Сiдорскi запэўнiў Прэзiдэнта, што ўрад прыме ўсе неабходныя меры для таго, каб ва ўмовах сусветнага эканамiчнага i фiнансавага крызiсу захаваць рабочыя месцы. Як падкрэслiў Прэзiдэнт, важна, каб даведзеныя на 2009 год заданнi па развiццi рэальнага сектара эканомiкi, па выкананнi планаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны былi выкананы на месцах. Прадукцыя не павiнна вырабляцца на склад, а павiнна рэалiзоўвацца. У час даклада былi абмеркаваны пытаннi правядзення чарговага пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы, якое запланавана на 30 студзеня ў Маскве. Праект парадку дня пасяджэння цяпер змяшчае каля 35 пытанняў, прапанаваных да абмеркавання. Як даложана Прэзiдэнту, ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу ўрад Беларусi мае намер акцэнтаваць увагу на выпрацоўцы ўзгодненых мераў па абароне iнтарэсаў нацыянальных вытворцаў на таварных рынках Беларусi i Расii. Цяпер мiнiстэрствамi эканомiкi дзвюх краiн ужо праводзiцца работа па ўзгадненнi Сумеснага плана дзеянняў урадаў Беларусi i Расii па мiнiмiзацыi наступстваў сусветнага фiнансавага крызiсу, паляпшэннi параметраў плацежнага балансу, удасканаленнi ўмоў вядзення прадпрымальнiцкай дзейнасцi i ўзаемнага гандлю. Другая важная тэма, што будзе абмяркоўвацца на саюзным Саўмiне, гэта падрыхтоўка да пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета, якое павiнна адбыцца арыенцiровачна ў лютым — гэта залежыць ад таго, наколькi будуць падрыхтаваны неабходныя дакументы. Прэзiдэнт Беларусi даў адпаведныя даручэннi па парадку дня маючага адбыцца пасяджэння ВДС. Трэба разгледзець увесь спектр пытанняў, якiя неабходна вырашыць для далейшага развiцця Саюзнай дзяржавы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У час дакладу былi абмеркаваны пытаннi наконт развiцця асобных напрамкаў эканомiкi. Кiраўнiк дзяржавы даў канкрэтныя даручэннi, якiя датычацца развiцця, у прыватнасцi, БМЗ, Шклоўскага завода газетнай паперы. Прэзiдэнт будзе асабiста кантраляваць дзейнасць усiх валаўтваральных прадпрыемстваў. Сяргей Сiдорскi таксама далажыў аб мерах па лiбералiзацыi эканомiкi i ўдасканаленнi ўмоў гаспадарання. Лiбералiзацыя эканомiкi — гэта галоўнае пытанне, якое паставiў перад урадам Прэзiдэнт у мiнулым годзе. Прыняты шэраг дакументаў, якiя фактычна закранаюць усе сферы жыцця грамадства, у тым лiку зямельныя, фiнансавыя, арэндныя адносiны, заяўны прынцып рэгiстрацыi прадпрыемстваў. У мэтах выканання даручэнняў Прэзiдэнта па лiбералiзацыi эканомiкi i ў адпаведнасцi з зацверджаным ва ўрадзе планам першачарговых мерапрыемстваў па лiбералiзацыi ўмоў ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi на 2008 год прыняты меры па ўдасканаленнi ўмоў гаспадарання, якiя ўключаюць 11 пунктаў. Яны датычацца ўсiх сфераў дзейнасцi эканомiкi. Рэалiзацыя гэтага плана накiравана на стварэнне асновы для эканамiчнай дзейнасцi i павышэнне прадпрымальнiцкай актыўнасцi. Кiраўнiк дзяржавы даручыў ураду i ў далейшым актыўна дзейнiчаць на гэтым напрамку, прымаючы дзейсныя меры па лiбералiзацыi эканамiчнага жыцця ў краiне i разняволенню прыватнай iнiцыятывы. На сустрэчы былi абмеркаваны пытаннi, якiя датычацца цэнавай сiтуацыi на спажывецкiм рынку краiны. Урад прыняў рашэнне аб тым, што ў гэтым годзе не будзе займацца рэгуляваннем цэнаў, за выключэннем цэнаў на сацыяльна значныя тавары. Але ўжо ў пачатку студзеня ўзнiкла шмат праблем, якiя датычацца цэнаўтварэння. У пачатку 2009 года курс беларускага рубля ў адносiнах да долара ЗША быў дэвальваваны на 20,5 працэнта. Прынятае рашэнне, як чакаў урад, не павiнна было аказаць iстотнага ўплыву на павелiчэнне цэнаў па iмпартных таварах, якiя рэалiзуюцца на тэрыторыi рэспублiкi, таму што на знешнiх рынках ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу цэны знiжаюцца. Змякчальным фактарам у разглядаемым пытаннi павiнна было стаць знiжэнне з 1 студзеня 2009 года памеру стаўкi падатку з продажаў iмпартных тавараў у рознiчным гандлi (з 15 працэнтаў да 5 працэнтаў) i стаўкi збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi сельгасвытворцаў (з 2 працэнтаў да 1 працэнта). Аднак манiторынг цэнавай сiтуацыi на спажывецкiм рынку краiны паказаў, што, пачынаючы з 2 студзеня 2009 года, у суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя ажыццяўляюць рэалiзацыю iмпартных тавараў (як на рынках, так i ў гандлёвых арганiзацыях), фiксуецца значны i неабгрунтаваны рост рознiчных цэнаў. У прыватнасцi, устаноўлены выпадкi павелiчэння цэнаў на тыя тавары, якiя ў Беларусi ёсць у дастатковай колькасцi, на 30-60 працэнтаў. У прыватнасцi, на цытрусавыя — да 60 працэнтаў, памiдоры i агуркi — да 50 працэнтаў, чай i каву — да 29 працэнтаў, складанабытавую тэхнiку — да 31 працэнта. На Камароўскiм рынку горада Мiнска 10 студзеня 2009 года зафiксавана павелiчэнне цэнаў (у параўнаннi з 31 снежня 2008 года) на рыс — на 90 працэнтаў, крупы грэцкiя — на 70 працэнтаў, апельсiны i мандарыны — на 82 працэнты, лiмоны — на 67 працэнтаў, рыбу свежамарожаную — ад 22 да 34 працэнтаў. Асобныя суб’екты прадпрымальнiцткай дзейнасцi ў парушэнне заканадаўства рэалiзоўвалi па завышаных цэнах тавары айчыннай вытворчасцi. У вынiку склалася сiтуацыя, калi на фоне знiжэння цэнаў у свеце ў Беларусi яны неабгрунтавана выраслi. Таму ўрад прыняў рашэнне аб тым, што на працягу блiжэйшых 10 дзён будуць праведзены кропкавыя праверкi правiльнасцi фармiравання адпускных i рознiчных цэнаў суб’ектамi гаспадарання i да парушальнiкаў будуць прыменены самыя жорсткiя меры ўздзеяння, аж да анулявання лiцэнзiй. Цэны павiнны быць знiжаны. Іх павелiчэнне з пачатку студзеня павiнна скласцi не больш як 5-7 працэнтаў да ўзроўню ранейшых, адзначыў Сяргей Сiдорскi. Акрамя таго, па даручэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi Мiнэканомiкi сумесна з Кiраўнiцтвам справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь будуць прапрацоўваць пытанне знiжэння ставак арэнднай платы прапарцыянальна падзенню курсу беларускага рубля ў адносiнах да еўра або ўстанаўленню ставак арэнднай платы ў беларускiх рублях, таму што гэты фактар аказвае iстотны ўплыў на ўзровень цэнаў, якiя фармiруюцца суб’ектамi рознiчнага гандлю. Прэзiдэнт даручыў ураду трымаць пытанне аб цэнавай сiтуацыi на спажывецкiм рынку Беларусi на пастаянным кантролi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь прадоўжыць курс на пабудову iнавацыйнай эканомiкi. На гэтым была акцэнтавана ўвага 15 студзеня ў час даклада прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорска |
|