21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Збiралi вяршкi з БЕЛАРУСЬКАЛІЯ

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Збiралi вяршкi з БЕЛАРУСЬКАЛІЯ

Арганiзаваная злачынная група нанесла ўрон прадпрыемству больш як на 10 мiльярдаў рублёў

Больш за тое, як высветлiлася, у пагонi за "наварам" падазроныя адказныя асобы РУП "Беларуськалiй", кiраўнiкi камерцыйных структур нашай краiны, а таксама шэрагу расiйскiх i ўкраiнскiх вытворчых прадпрыемстваў, што ўваходзiлi ў склад злачыннай групы, у асобным выпадку сваiмi дзеяннямi стварылi нават небяспечныя ўмовы працы для работнiкаў прадпрыемства.

Як паведамiў намеснiк начальнiка ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Беларусi Алег Слепчанка, пачалося ўсё ў 2005-м i працягвалася па жнiвень мiнулага года: падазроныя ўчынялi крадзеж грашовых сродкаў, фальсiфiкуючы тэндарныя дакументы i арганiзуючы пастаўкi абсталявання i матэрыялаў па неабгрунтавана завышаным кошце. У прыватнасцi, у леташнiм сакавiку да ўдзелу ў тэндары былi дапушчаны толькi падкантрольныя зламыснiкам камерцыйныя структуры. Апошнiя, папярэдне змовiўшыся з некаторымi членамi тэндарнай камiсii, падалi фiктыўныя дакументы на электрарухавiкi, цана якiх была завышаная на 50 працэнтаў. Пераможцам тэндара было прызнана ТАА "Гандлёвы дом "Электрамашына", хоць у iншага прадпрыемства прапанова была значна больш выгадная. Аднак РУП "Беларуськалiй" заключыла дагавор на заведама нявыгадных для сябе ўмовах на пастаўку электрарухавiкоў на суму звыш 4,6 мiльярда рублёў. Урон прадпрыемству склаў 1,4 мiльярда рублёў: адпускны кошт закупленай прадукцыi на заводзе-вытворцы складаў 3,2 мiльярда.

Пры правядзеннi тэндара ў лютым-сакавiку 2008 па закупцы камплектных трансфарматарных падстанцый выбухованебяспечнага тыпу была выкарыстана падобная вышэйзгаданая схема, якая нанесла ўрон прадпрыемству больш як на 6 мiльярдаў рублёў. Якраз у гэтым выпадку, як высветлiлася, бяспека людзей менш за ўсё турбавала "бiзнэсменаў": закупленыя трансфарматарныя падстанцыi былi выраблены не на заводзе, мелi дэфекты i не прайшлi выпрабаваннi. Гэта, як мяркуюць кампетэнтныя спецыялiсты, магло прывесцi да надзвычайных здарэнняў i немiнуча пацягнуць значныя чалавечыя ахвяры.

Знойдзена i канфiскавана каля 400 тысяч расiйскiх рублёў, 72 мiльёны беларускiх рублёў, 20 тысяч долараў ЗША. Акрамя таго, арыштавана значная колькасць аб’ектаў нерухомасцi i дарагiх аўтамашын, што належалi падазроным. Паводле звестак Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС, акрамя затрыманых членаў арганiзаванай злачыннай групы, у супрацьпраўную дзейнасць вакол "Беларуськалiя" ўцягнута дастаткова вялiкая колькасць людзей. Генпракуратура вядзе следства.

Ігар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiзаваная злачынная група нанесла ўрон прадпрыемству больш як на 10 мiльярдаў рублёў Больш за тое, як высветлiлася, у пагонi за "наварам&quo
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика