21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Працэнтныя стаўкі па крэдытах па меры стабiлiзацыi эканомiкi будуць знiжацца

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працэнтныя стаўкі па крэдытах па меры стабiлiзацыi эканомiкi будуць знiжацца Працэнтныя стаўкі па крэдытах па меры стабiлiзацыi эканомiкi будуць знiжацца Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Мiкалай Лузгiн.

Цяпер крэдытная палiтыка ў Беларусi жорсткая. Падаражэнне крэдытаў знiжае попыт на ўнутраным рынку на валюту, што стабiлiзуе эканомiку. "У Беларусi цяпер высокiя працэнтныя стаўкi па крэдытах. Не ведаю, дасягнулi яны найбольшай вышынi цi не — паглядзiм у блiжэйшай перспектыве, — адзначыў намеснiк старшынi. — Аднак мы спадзяёмся, што па меры прыцягнення дадатковых рэзерваў, па меры стабiлiзацыi на рынку мы прыйдзем да некаторага знiжэння працэнтных ставак. Гэта датычыцца як стаўкi рэфiнансавання, так i працэнтных ставак па крэдытах i па дэпазiтах".

 

Дар’я Домрачава заваявала "бронзу"

На пятым этапе Кубка свету па бiятлоне беларуская бiятланiстка Дар’я Домрачава <І>(на фота справа) заваявала бронзавы медаль у спрынце на 7,5 км. Гэта першая ўзнагарода нашай каманды ў гэтым сезоне. Гэта першая ў кар’еры ўзнагарода Домрачавай у iндывiдуальных дысцыплiнах этапаў Кубка свету. Найвышэйшую прыступку на п’едэстале заняла немка Магдалена Нойнер. Вольга Кудрашова заняла 22-е месца. 24-й прыйшла Вольга Назарава. 39-й фiнiшавала Людмiла Калiнчык.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

Арэнда за хабар

У Дзяржынску супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС i аддзела па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi РАУС затрымалi 54-гадовую адказную асобу ААТ "Дзяржынскi лён".

За 14 мiльёнаў рублёў падазроны браўся станоўча вырашыць пытанне аб перадачы сельгастэхнiкi ў арэнду. Грошы ён атрымаў ад кiраўнiка адной з фермерскiх гаспадарак.

Iгар ГРЫШЫН

 

$6 000 — за станоўчае рашэнне?..

39-гадовага барысаўчанiна, адказную асобу прадпрыемства "Льнонасенне", якi знаходзiўся ў сталiцы, на вулiцы Кiрава затрымалi супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi.

Узялi падазронага ў той момант, калi ён атрымаў 6 тысяч долараў ад намеснiка дырэктара адной з фiрмаў. За гэтыя грошы адказная асоба бралася станоўча вырашыць пытанне аб заключэннi дагавора па апрацоўцы драўнiны.

Дзмiтрый Станковiч.

 

Не ўтрымалася ад спакусы...

Адпрацаваўшы пэўны час галоўным бухгалтарам аднаго з гродзенскiх прыватных вытворчых унiтарных прадпрыемстваў, 31-гадовая мясцовая жыхарка сышла з адказнай пасады, папярэдне туга набiўшы кiшэнi.

І да гэтай гiсторыi яе бiяграфiя была сапсаваная судзiмасцю: раней жанчына прыцягвалася да крымiнальнай адказнасцi за крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнiкi. Падазраецца былы галоўны бухгалтар у тым, што летась — з красавiка па снежань — учынiла крадзеж 141 мiльёна 700 тысяч рублёў.

Iгар ГРЫШЫН.

 

.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Мiкалай Лузгiн. Цяпер крэдытная палiтыка ў Беларусi жорсткая. Падаражэнне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика