Усё будзе, як будзе
Усё будзе, як будзе
Але перш — як было... Ранiца, значыць, палiклiнiка (стаматалагiчная) — чарга. І бабця — чарговая — са сваiм: "Дзеткi, я толькi на хвiлiнку, я толькi спытаць i ўсё!". — Ды ведама, як вы пытаеце! — досыць гучна, за ўсiх, абураецца нехта з першых, але бабку ўсё ж прапускае. Тая — маленькая, увiшная — спрытна заходзiць (вiдаць, сапраўды на хвiлiнку, бо дзверы за сабой не зачыняе), вiтаецца, разгублена цягне: — Доктар, ну што ж гэта робiцца? Тыдзень, як пратэз мне паставiлi, а сёння во — паглядзiце... — I што ж вы iм грызлi? — гледзячы (дакладней — разглядаючы) з вышынi свайго росту пытаецца той. — Я, доктар?! — аж не верыць вушам сваiм бабка. — Ды пабойцеся Бога! Што я з пенсii грызцi магла? Кашу?.. Словы гэтыя "тонуць" у рогаце, у людской гамане, бо, вiдавочна ж — нешта не так атрымалася з гэтым пратэзам. А вось што (канкрэтна), хто вiнаваты i што рабiць, за хвiлiну не высветлiш. Час патрэбен. I досвед.
Час цудаў Ранiца, значыць, палiклiнiка (стаматалагiчная) — чарга. І бабця — чарговая — са сваiм: "Дзеткi, я толькi на хвiлiнку, я толькi спытаць i ўсё!". — Ды ведама, як вы пытаеце! — досыць гучна, за ўсiх, абураецца нехта з першых, але бабку ўсё ж прапускае. Тая — маленькая, увiшная — спрытна заходзiць (вiдаць, сапраўды на хвiлiнку, бо дзверы за сабой не зачыняе), вiтаецца, разгублена цягне: — Доктар, ну што ж гэта робiцца? Тыдзень, як пратэз мне паставiлi, а сёння во — паглядзiце... — I што ж вы iм грызлi? — гледзячы (дакладней — разглядаючы) з вышынi свайго росту пытаецца той. — Я, доктар?! — аж не верыць вушам сваiм бабка. — Ды пабойцеся Бога! Што я з пенсii грызцi магла? Кашу?.. Словы гэтыя "тонуць" у рогаце, у людской гамане, бо, вiдавочна ж — нешта не так атрымалася з гэтым пратэзам. А вось што (канкрэтна), хто вiнаваты i што рабiць, за хвiлiну не высветлiш. Час патрэбен. I досвед.
Час цудаў На працы гэту маладую спецыялiстку амаль не бачылi: уладкавалася — пайшла ў дэкрэт, толькi вярнулася — "лыжы зноў навастрыла". Туды ж... "З глузду з’ехала?! Другое дзiця... Па сённяшнiм часе... На цэны зiрнi... Што ты яму дасi? — сталi шумець на яе равеснiцы-каляжанкi. — Сама лепш па свеце паездзiла б, палiто купiла б цi боты..." Мне адказ яе спадабаўся: двое ботаў, маўляў, зараз не абуеш, два палiто — не апранеш, а яшчэ адно дзiцятка ў сям’i, яшчэ адна родная душа ў свеце — гэта ж скарб якi!.. Таму скарбу цяпер пяты годзiк пайшоў. Пра Дзеда Мароза ўсё чыста ведае: ну, што чараўнiк, што ў кватэры залятае праз фортку, а да бабуль у хату — праз комiн i толькi раз у год, што ўсе жаданнi выконвае, падарункi раздае... Вось ёй сёлета — новую ляльку прынёс, сястрычцы — залатыя завушнiчкi, маме — джынсы, а тату... Татаў падарунак (акумулятар да "Вольвы") усёй сям’ёй з-пад ёлкi цягнулi — бо грувасткi ж, цяжкi. А дзед Мароз (дзiця i цяпер пад уражаннем!) старэнькi, яго адзiн прынёс?! Ды яшчэ праз фортку... Цуд ды i годзе! Хто шукае Навагоддзе, рынак — ажыўлены, як нiколi!.. Цэлы натоўп вунь ля шапiка, дзе... шапкi прадаюць — традыцыйныя, чырвоныя, з белай "апушкай"... А сёлета — дык i з гумарынкай яшчэ: на адных напiсана: "Хочу Снегурочку", на другiх — "Ищу Деда Мороза"... Што, магчыма, цiкава — на апошнiя попыт большы быў. Прычым, не толькi ў дзяўчат. Дзеда-цудатворцу, якi выканаў бы хоць нешта са шматлiкiх жаданняў, не супраць знайсцi хлапцы, ды што там — нават сталыя дзядзькi нападпiтку. Свае людзi На пытанне, колькi ў вас дзяцей, бабка Дзянiсiха яшчэ ўчора адказвала з форсам: "Чацвёра". I тут жа "расшыфроўвала": "Дзве дачкi i два зяцi... Яны мне — далiбог — як родныя!". А далей, калi ўжо i не пыталiся, пачынаўся досыць доўгi, падрабязны расповед пра тое, што муж меншай яе дачушкi — на дзевяць гадоў за жонку старэйшы, адукаваны, у Мiнску начальнiкам робiць, што муж большай — наадварот — на тыя ж дзевяць гадоў маладзейшы, "шафёрыць" у вёсцы, "акадэмiяў не канчаў", што, нягледзячы на гэта, вельмi ж дружна жывуць яны, усе яе дзецi i асаблiва швагры — у госцi ездзяць адно да аднаго (i, зразумела ж, да яе), ва ўсiм памагаюць: гарадскi зяць кватэру будаваў, то грошы пазычаў у яе i ў сельскага, а летась таму ўжо, сельскаму, машына падвярнулася — якраз тая, што хацеў — то шэсць тысяч долараў (пакуль сваю прадасць) ён з Мiнска прывёз. Свае ж людзi!.. А вось згоды (прынамсi, цяпер) — памiж iмi... няма. I не зразумела, цi будзе, наогул. Бо зяць, той, вясковы, з гарадскiм разлiчыцца хацеў — як належыць, да новага года, грошы сабраў (больш за 13 мiльёнаў нашых рублёў). Але ў Мiнск паехаць не змог — прыбытку чакаў — карова на цяленнi. Рашыў выклiкаць сваякоў да сябе, закалоў парсюка... А тыя таксама не паехалi, не захацелi, паленавалiся, сказалi (што важна!), каб наконт доўгу, ён "не парыўся" (гэта значыць — не хваляваўся) — на Каляды ў цешчы сустрэнуцца, тады i аддасць. А калi ўжо гэтак баiцца ды ў прыкметы верыць, то хай пакладзе грошы ў сумку, туды ж — пляшку кань’яку, кавалак свежыны i лiчыць, што справа зроблена, квiты... Аднак сустрэлiся яны не ў цешчы — у Мiнску. I не на Каляды, а раней, як толькi пачулi, што змянiўся курс долара i што тых мiльёнаў, што ў сумцы ляжаць (швагра ўсё зрабiў, як сказалi!), ужо мала — каб разлiчыцца, трэба — амаль 16... Нi аднаму, нi другому з iх, тыя мiльёны нiхто задарма не дае. Швагры паспрачалiся, потым — пасварылiся, iх жонкi таксама. Факт, што бабуля цяпер маўчыць — дзецьмi сваiмi не хвалiцца. Прынамсi — пакуль. Без вiны... Мiнск, вакзал. У падземным пераходзе з прыяцелькай-расiянкай сустрэлiся, запынiлiся. — Здрастуйце, — перапынiла размову кабета з натоўпу — вы ня скажаце, сколька ўрэмя сiчас? Чаму б не — я кажу ("Дзевятнаццаць гадзiн дзесяць хвiлiн"). I ў той жа момант бачу, як жанчына... мяняецца ў твары. Думае, вiдаць, што мы яе дражнiм, насмiхаемся з яе — крыўдзiм? А яна нас — не? "Каб не ён..." Зазiмак. Вёска. Крамка. Ля прылаўка — невялiчкая чарга (хлябок, вiдаць, нядаўна прывезлi?), а ўбаку — "мiнi-мiтынг": тры кабеты сышлiся. Пра што рэй вядуць? Ну зразумела ж... — У мяне, — з пахвальбой нясецца адтуль, — усё чыста пароблена. Нават платы ўжо папраўлены! Восень жа цёплая была... — Ну. Ля гатовых блiноў i котка гаспадыня! — падкусвае гэту кабету другая. — Добра табе — за такiм мужыком. — Дык i твой жа не зломак, — заступаецца "котка". — Хлява вунь не бачна — такая куча гною ляжыць. — А пры чым тут ён, бабачкi?! Не паверыце, — сама накiдала! Далi бог! Ад Пакроваў казала выкiнь ды выкiнь — карова столь спiнай падпiрае. А ў яго — то панос, то залатуха.... Адгул гультаю аформiла. Прыходжу дамоў — ляжыць, як цэп, напiўшыся. Кажа: "Адгул — гэта каб адгуляцца!". Я на двор — вiлы схапiла, думала прыб’ю гада... А потым з iмi ў хлеў... Ад злосцi паўпрычэпа гною выкiнула i хоць бы хны — нават не стамiлася... — Вось, бачыш, — гне сваё тая "котка", — а каб не ён, каб не муж твой, ты б столькi зрабiла? Не. То "дзякуй" скажы! ...Шкада — чарга падышла — не пачула, каму — яму? Цi ўсё-ткi сабе? За тое, што ёсць? Хоць вось гэткае шчасце? Удзячнасцi не варта? Навагоддзе, святы. Для дзяцей, для мужчын — нават зацяжныя. Для жанчын? Кухня. Плiта. На адной канфорцы нешта варыцца, на другой — нешта тушыцца-смажыцца, у духоўцы — пячэцца. Форткi насцеж, але горача ўсё роўна: прыяцелька, у якой трое хлопцаў-падлеткаў i муж, праўду кажа — гарачы цэх... За працу ў якiм, дарэчы, нiколi, нiкому з гаспадынь не плацiлi, не давалi малака. А што крыўдней за ўсё — не ўспрымалi яе ўсур’ёз, не лiчылi за працу. I — само сабою — не дзячылi. Дзяржава, грамадскасць — палова бяды. Бяда — калi свая ж сямейка. Камплiмент Снежань (хоць i не снежны, прынамсi, у пачатку...), вёска — у адну вулiчку, доўгая, праз яе мы не раз праязджалi, але не спынялiся: патрэбы не было. Зараз, здаецца, ёсць: ля аднаго з дамкоў, на лаўцы, вядро антонаўкi стаiць. Трэба ж разумець, на продаж? Тармозiм, здаём назад. — Колькi просiце?! — павiтаўшыся, галёкаю вялiкаму дзеду, што порыцца ў садзе. — А-а, усе грошы з кашальком, — гэтак жа гучна загадвае ён, iдучы насустрач. Усiх (грошай... А тым больш з кашальком) мне шкада, хоць тавар таго i варты, бо антонаўку — вялiкую, чыстую, яблык у яблык — дзед, як высветлiлася, з-пад яблынь выносiць! Да гiблоты, кажа, гэтым летам было! Ды i засталося — там жа, у садзе, бо нiкому не трэба: у вёсцы — дзесяць бабуль, машыны не ездзяць, хоць дарога i добрая. А ўжо надвор’е — "яблыкi — як на Пакровы!"... — То за колькi ж вядро аддасце? — пытаю яшчэ раз. — Вядро?.. — перапытвае дзед, — вядро я табе не аддам, самому трэба. А яблыкi — а-ай, усё адно прападуць, забiрай! ...Як бог на небе — задарма — не ўзяла б! Калi б не дзедава загаднае: "Даю — значыць, бяры!". Калi б не цiшэйшае за тым: — Спадабалася ты мне. Прыгожая... Зубы ё. Больш адмысловы камплiмент мне рабiлi толькi аднойчы — паклiкаўшы замуж. Усё будзе, як будзе У панядзелак трэба... Ад адной думкi, ШТО ТРЭБА ў панядзелак, кругам iшла галава — яшчэ з пятнiцы: "рыхтавала задзел", прадумвала, як выкраiць-выйграць час, што спачатку зрабiць, што потым... Але ўсё здавалася марным, бо чым болей думала i планавала, тым больш ясна бачыла, што шанцаў паспець — раз, два i аблiчыўся, а значыць, не зраблю, падвяду людзей. Ад сораму (хай заўчаснага), ад страху ўсё валiлася з рук. Прычым, на досвiтку таго панядзелка — ужо лiтаральна: хацела талерку з палiцы зняць, — а яна сама, раптам... Спярша — аб стальнiцу, зачапiўшы там кубачак з кавай, потым — аб падлогу. I ў друз — той, самы любiмы кубачак, любiмы сподачак, талерка... Аднак, жалю, шкадобы аб iх не было — нават ценем! Была... радасць, быў — спакой i яснае разуменне таго, што ўсё будзе, як... будзе. Бо пад Богам мы. I воля не наша — ЯГО (лёсу, абставiнаў...). Паспрыяе — i атрымаецца ўсё, што задумаў (на панядзелак, на гэты студзень цi год...), а калi не... Хваляваннем не выправiш. Анiчога. Валянцiна Доўнар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але перш — як было... Ранiца, значыць, палiклiнiка (стаматалагiчная) — чарга. І бабця — чарговая — са сваiм: "Дзеткi, я толькi на хвiлiнку, я т |
|