21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Экспарцёры атрымалі дазвол на авансавыя плацяжы

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Экспарцёры атрымалі дазвол на авансавыя плацяжы

Галоўны банк краiны ў рамках пастановы праўлення Нацыянальнага банка Беларусi ад 11 лiстапада 2008 года №165 "Аб парадку ажыццяўлення разлiкаў па знешнегандлёвых дагаворах, якiя прадугледжваюць iмпарт" дазволiў з 15 студзеня 2009 года экспарцёрам, што з’яўляюцца адначасова iмпарцёрамi, праводзiць авансавыя плацяжы за кошт выручкi ў замежнай валюце, якая ёсць на iх рахунках.

Як патлумачыў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Нацбанка Мiхаiл Журавовiч, адпаведнае рашэнне прынятае, каб не дапусцiць наступлення негатыўных эканамiчных наступстваў для экспарцёраў, якiя з’яўляюцца адначасова iмпарцёрамi, закупляючы на ўмовах авансавых плацяжоў сыравiну — матэрыялы, камплектавыя часткi, тэхналагiчнае абсталяванне i г.д., для забеспячэння вытворчасцi экспартна-арыентаванай прадукцыi, якая карыстаецца попытам. Гэтае рашэнне датычыцца толькi авансавых плацяжоў, што праводзяцца за кошт выручкi ў замежнай валюце, перш за ўсё экспартнай выручкi, i не змяняе парадак правядзення iмпарцёрамi авансавых плацяжоў за кошт пазыковых (крэдытных) сродкаў i за кошт купленай на ўнутраным валютным рынку замежнай валюты.

Ігар ГРЫШЫН.

 

Эканомiя i беражлiвасць на ўзроўнi мiнiстэрства

У мiнiстэрства лясной гаспадаркi засталося два адмiнiстрацыйныя будынкi ў Мiнску з газавым ацяпленнем. Астатнiя аб’екты гарадской iнфраструктуры пераведзеныя на ацяпленне мясцовымi вiдамi палiва. Як паведамiў мiнiстр лясной гаспадаркi Беларусi Пётр Сямашка, мэтавы паказчык энергазберажэння ў 2008 годзе мiнiстэрства перавыканала.

Таццяна Салдаценка.

 

Менш вiтамiну Д — вышэйшы цiск?

У маладых жанчын з нiзкiм узроўнем вiтамiну Д у плазме павышаецца рызыка развiцця артэрыяльнай гiпертэнзii. У эксперыменце замежных вучоных узялi ўдзел жанчыны ва ўзросце 32—52 гадоў. Было ўстаноўлена, што ў тых з iх, у каго на працягу пэўнага перыяду назiранняў развiлася артэрыяльная гiпертэнзiя, узроўнi актыўных метабалiтаў вiтамiну Д у плазме былi нiжэйшымi. Ад гiпертанii — усiмi сiламi.

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны банк краiны ў рамках пастановы праўлення Нацыянальнага банка Беларусi ад 11 лiстапада 2008 года №165 "Аб парадку ажыццяўлення разлiкаў па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика