21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што вiнен — аддаць павiнен. Сам

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што вiнен — аддаць павiнен. Сам

Мы — маладая сям’я, стаiм у чарзе на кватэру, жывём на прыватнай, але плацiць за яе трэба столькi... Карацей, падумалi, а што, калi мы аддадзiм усе зберажэннi (свае, сваiх бацькоў, сваякоў) i купiм кватэру. Цi можна будзе потым, дачакаўшыся чаргi на крэдыт, скарыстаць яго на "аддачу" даўгоў?

С.Ю., Мiнск.

Мiнск.

У адпаведнасцi з заканадаўствам iльготныя крэдыты даюцца адкрытым акцыянерным таварыствам "Ашчадны банк "Беларусбанк" на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў малазабяспечаным працаздольным грамадзянам, якiя знаходзяцца на ўлiку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Iльготныя крэдыты даюцца грамадзянам, уключаным у спiсы грамадзян, якiя маюць права на атрыманне льготных крэдытаў, з выкананнем чарговасцi, зыходзячы з часу пастаноўкi iх на кватэрны ўлiк.

Калi ж сям’я вырашыць сваю жыллёвую праблему i не будзе з’яўляцца сям’ёй, якая мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, то, адпаведна, не зможа прэтэндаваць на атрыманне льготнага крэдыту. Дзейным заканадаўствам не прадугледжана выдзяленне льготных крэдытаў для вяртання даўгоў.

У той жа час пры магчымасцi па месцы працы членаў гэтай сям’i можа быць разгледжана пытанне аб аказаннi матэрыяльнай дапамогi на гэтыя мэты (зразумела, пры наяўнасцi адпаведнага запiсу ў калектыўным дагаворы).

Адной згоды мала

Я жыву ў працоўным iнтэрнаце, завочна вучуся ва ўнiверсiтэце. Вельмi хачу перасялiцца ў большы пакой. Цi дастаткова для гэтага згоды каменданта?

I.С., Гомель.

Гомель.

Парадак карыстання iнтэрнатам вызначаны Палажэннем аб iнтэрнатах (зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 верасня 1999 г. № 1437 у рэдакцыi пастановы ад 14 снежня 2005 г. № 1441 з наступнымi змяненнямi i дапаўненнямi).

Згодна з пунктам 36 названай Пастановы, грамадзянам, якiя пражываюць у iнтэрнаце, забараняецца самавольна перасяляцца з аднаго жылога памяшканне ў другое.

Перасяленне грамадзян з аднаго жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў другое ў гэтым iнтэрнаце ажыццяўляецца на падставе рашэння адмiнiстрацыi арганiзацыi па ўзгадненнi з прафсаюзным камiтэтам (пры яго наяўнасцi) з заключэннем новага дагавора найму жылога памяшкання ў iнтэрнаце.

Сельскiя? Для сельскiх

Мы — маладая сям’я, жывём i працуем у сельскай мясцовасцi. Атрымалi льготны крэдыт на будаўнiцтва дома. Цяпер мужа хочуць павысiць па службе, перавесцi на працу ў суседнi райцэнтр. Цi захаваюцца ў гэтым выпадку "сельскiя" ўмовы крэдытавання?

Н.Ц., Мiнскi раён.

Мiнскi раён.

Адказ на гэтае пытанне ўтрымлiваецца ў пункце 4 Палажэння аб парадку i ўмовах выдзялення грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або на набыццё жылых памяшканняў (зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў ад 24 лiпеня 2002 г. № 992).

Пастаянна пражываючымi i працуючымi ў сельскiх населеных пунктах i населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек (для iх прымяняюцца аднолькавыя сельскiя льготныя ўмовы крэдытавання) лiчацца грамадзяне, якiя пастаянна ў iх пражываюць i працуюць у арганiзацыях, размешчаных у такiх населеных пунктах.

У выпадку працаўладкавання пастаянна пражываючых i працуючых у сельскiх населеных пунктах у перыяд ажыццяўлення будаўнiцтва жылля ў арганiзацыях, якiя знаходзяцца ў гарадах з колькасцю насельнiцтва звыш 20 тыс. чалавек, робiцца пераразлiк памеру льготнага крэдыту i змяненне ўмоў крэдытавання.

Вiктар Савiцкi.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы — маладая сям’я, стаiм у чарзе на кватэру, жывём на прыватнай, але плацiць за яе трэба столькi... Карацей, падумалi, а што, калi мы аддадзiм усе зб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика