Цуд на Гудзоне
Цуд на Гудзоне
Аэробус A320 авiякампанii US Airways вылецеў з аэрапорта "Ла Гуардзiа". Праз хвiлiну пасля ўзлёту пiлот Чэслi Б. Саленбергер паведамiў дыспетчарам аб сутыкненнi з птушкамi, што прывяло да пашкоджання двух рухавiкоў. Атрымаўшы каманду вяртацца, пiлот прыняў рашэнне сесцi ў аэрапорце ў Нью-Джэрсi, пасля чаго сувязь з самалётам перарвалася. Неўзабаве пасля гэтага лайнер сеў на ваду ў Гудзонскiм залiве. На борце аэробуса знаходзiлiся 155 чалавек, многiя з iх былi шпiталiзаваныя пасля аварыi з пераахаладжэннем, але загiнулых няма, толькi некалькi чалавек атрымалi невялiкiя траўмы. Улады штата вынеслi пiлоту самалёта падзяку за бездакорную працу. Вынiк гэтай драмы ўжо ахрысцiлi "цудам на Гудзоне". Заходнi бераг блакаваныІзраiльскае войска ў ноч на пятнiцу, 16 студзеня, блакавала Заходнi бераг ракi Iардан. У афiцыйнай заяве кiраўнiцтва ўзброеных сiлаў гаворыцца, што рэгiён блакаваны на двое сутак з пятнiцы. Заява рушыла ўслед за паведамленнем ад кiраўнiцтва групоўкi ХАМАС, якое абвясцiла пятнiцу "днём гневу" i заклiкала мусульман выйсцi на антыiзраiльскiя дэманстрацыi. Падчас дэманстрацый у Хеўроне натоўп падлеткаў пачаў шпурляць камянi ў iзраiльскiх салдатаў, вайскоўцы адкрылi агонь, у вынiку чаго быў застрэлены 15-гадовы ўдзельнiк дэманстрацыi. Прыбалтыка: беспарадкi заразныяУчора ў Вiльнюсе беспарадкамi абярнулася агульнанацыянальная акцыя пратэсту, якая праходзiла на плошчы Незалежнасцi ў сталiцы Лiтвы, удзельнiкi якой выступалi супраць антыкрызiсных мераў, прынятых уладамi. Мiтынгоўцы дэманстравалi крайнюю незадаволенасць. Будынак парламента закiдвалi снежкамi i яйкамi, а таксама камянямi. Некаторыя спрабавалi прарвацца ў будынак парламента. Натоўп, сярод якога было шмат нецвярозых, разбураў ларкi, машыны, агароджы. У шматлiкiх удзельнiкаў беспарадкаў былi марлевыя павязкi i процiвагазы. Палiцыя i спецслужбы разганялi дэманстрантаў пры дапамозе гумавых куль, слёзацечнага газу i дубiнак. У выбiтыя вокны Сейма пратэстанты закiдвалi бутэлькi з запальнай сумессю. Арганiзатар акцыi — Канфедэрацыя прафсаюзаў Лiтвы, якая спадзявалася, што акцыя пройдзе мiрна, — перастала кантраляваць сiтуацыю. Па розных адзнаках, у акцыi пратэсту ўзялi ўдзел ад 3 да 7 тысяч чалавек. IЛы не размiнулiсяУ вынiку сутыкнення двух транспартных самалётаў IЛ-76 у аэрапорце Махачкалы загiнулi чатыры чалавекi. Два самалёты BK-76, якiя належаць унутраным войскам РФ, сутыкнулiся 15 студзеня ў 20.45 на ўзлётна-пасадкавай паласе. Самалёт з бартавым нумарам 76827 пасля прызямлення крылом закрануў самалёт з бартавым нумарам 76825, якi здзяйсняў манеўр для ўзлёту. Абодва паветраныя судны пасля сутыкнення загарэлiся, пажар быў патушаны праз гадзiну. У якасцi асноўнай версii сутыкнення следства разглядае памылку экiпажа. Цярпенне ЕС заканчваеццаПерамовы памiж Расiяй i Украiнай у найблiжэйшыя выхадныя — апошнi шанц для абодвух бакоў паказаць, што яны настроены сур’ёзна i хочуць вырашыць газавы канфлiкт. Аб гэтым заявiлi ў Еўракамiсii. 17 студзеня ў Маскве павiнна адбыцца сустрэча ўсiх зацiкаўленых бакоў, у тым лiку i спажыўцоў расiйскага палiва. Чакаецца, што менавiта на ёй могуць быць прынятыя рашэннi, якiя дазволяць аднавiць транзiт газу праз Украiну ў Еўропу. У Еўракамiсii лiчаць, што калi бакi не дамовяцца, чыноўнiкi ЕС пачнуць разглядаць адносiны з Украiнай i Расiяй i высвятляць, цi змогуць еўрапейскiя краiны весцi бiзнэс з партнёрамi, якiя дыскрэдытавалi сябе. Спыненне транзiту газу прывяло да складанасцяў у забеспячэннi палiвам прыблiзна 20 краiн Еўропы. Пры гэтым ЕС пакуль устрымлiваецца ад ацэнак газавага канфлiкту, выключэннем стаў толькi прэм’ер-мiнiстр Польшчы Дональд Туск, якi абвiнавацiў ва ўсiм выключна Расiю. Газ у Еўропу транзiтам праз Украiну не паступае з 7 студзеня. Мiж тым, мэр Кiева Леанiд Чарнавецкi прыгразiў адключыць каналiзацыю ў сталiчным будынку "Нафтагаза Украiны". На такiя меры ён гатовы пайсцi, калi гораду будзе спынена падача газу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аэробус A320 авiякампанii US Airways вылецеў з аэрапорта "Ла Гуардзiа". Праз хвiлiну пасля ўзлёту пiлот Чэслi Б. Саленбергер паведамiў дыспе |
|