Водпуск і грашовая кампенсацыя
Водпуск і грашовая кампенсацыя
У час працоўнага водпуску я хварэла. У аддзеле кадраў мне прапанавалi на час хваробы падоўжыць водпуск або перанесцi нявыкарыстаныя днi на iншы перыяд. Але я хацела б атрымаць за iх грашовую кампенсацыю. Пры якiх умовах я магу гэта зрабiць i цi можа наймальнiк мне адмовiць? Галiна, г. Мiнск Згодна з артыкуламi 175, 176 Працоўнага кодэкса, за час працоўнага водпуску за работнiкам захоўваецца сярэднi заробак, якi наймальнiк абавязаны яму выплацiць не пазней чым за два днi да пачатку гэтага водпуску. У выпадку працягу водпуску ў сувязi з хваробай работнiка днi, на якiя працягнуты водпуск, дадаткова не аплачваюцца, паколькi за iх работнiк атрымаў сярэднi заробак перад выхадам у водпуск. У выпадку пераносу часткi водпуску на iншы тэрмiн сума выплачанага сярэдняга заробку, якая прыходзiцца на перанесеныя днi водпуску, залiчваецца ў лiк заработнай платы за выкананую работу або адпрацаваны час. Для аплаты дзён нявыкарыстанай часткi водпуску сярэднi заробак вылiчваецца ва ўстаноўленым парадку перад яе выкарыстаннем зыходзячы з заработнай платы, налiчанай работнiку за 12 каляндарных месяцаў, што папярэднiчаюць месяцу, у якiм будзе выкарыстана перанесеная частка водпуску (Інструкцыя аб парадку вылiчэння сярэдняга заробку, якi захоўваецца ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, зацверджаная пастановай Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ад 10.04.2000 г. № 47 у рэдакцыi пастановы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь ад 27.03.2006 г. № 37). Калi працоўны водпуск у сувязi з хваробай вы не працягвалi, а прыступiлi пасля яго заканчэння да працы, сума атрыманага вамi перад водпускам сярэдняга заробку за днi, на якiя выпала хвароба, будуць залiчаны вам у лiк заработнай платы за час, адпрацаваны пасля заканчэння водпуску, а днi хваробы аплачаны па лiстку непрацаздольнасцi. За нявыкарыстаную частку працоўнага водпуску вы маеце права атрымаць грашовую кампенсацыю на ўмовах, прадугледжаных артыкулам 161 Працоўнага кодэкса. Гэта значыць, што, па-першае, для гэтага патрэбна згода наймальнiка, а па-другое, замяняць грашовай кампенсацыяй дазваляецца толькi тую частку працоўнага водпуску (асноўнага i дадатковага), якая перавышае 21 каляндарны дзень. Акрамя таго, не дапускаецца замяняць грашовай кампенсацыяй водпускi, якiя даюцца авансам, цяжарным жанчынам, работнiкам, якiя прызнаны iнвалiдамi, работнiкам, да васямнаццацi гадоў i работнiкам за працу ў зонах радыеактыўнага забруджвання ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама дадатковых водпускаў за работу са шкоднымi i (або) небяспечнымi ўмовамi працы i за асаблiвы характар работы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У час працоўнага водпуску я хварэла. У аддзеле кадраў мне прапанавалi на час хваробы падоўжыць водпуск або перанесцi нявыкарыстаныя днi на iншы перыяд
|
|