Яны не захацелі жыць
Яны не захацелі жыць
Такога на Гомельшчыне яшчэ не было, каб у адзiн i той жа дзень адным i тым жа спосабам па сваёй волi развiталiся з жыццём тры чалавекi. А здарылася. 13 студзеня пакончылi з сабой два 80-гадовыя пенсiянеры з Рагачова i Гомеля i 18-гадовы навучэнец Лоеўскага педагагiчнага каледжа. Ад жыццёвых нягод iх пазбавiла вяроўка. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. I грымнуў выбухАдпаведныя праваахоўныя органы Гомельшчыны i Мiнiстэрства ўнутраных спраў рэспублiкi атрымалi iнфармацыю пра тое, што так званыя чорныя капальнiкi ў Жлобiнскiм раёне займаюцца недазволеным пошукам боепрыпасаў часоў Вялiкай Айчыннай вайны. Пачалiся аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, якiя закончылiся выбухам прама ў лесе, непадалёк ад вёскi Яшчыцы (за паўтара кiламетра ад яе). Грымнулi ў адзiн са студзеньскiх дзён 22 мiнамётныя мiны калiбру 50 i 81 мiлiметраў, 12 артылерыйскiх узрывальнiкаў i 21 гармата. Работа была выканана групай размiнiравання вайсковай часцi 5525. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Падарунак былой жонцыУ Светлагорску ўзбуджана крымiнальная справа па факце заражэння вiрусам iмунадэфiцыту чалавека. Крымiнальная справа ў адносiнах да 33-гадовага жыхара адной з вёсак Светлагорскага раёна была спачатку ўзбуджана за ўхiленне ад выхавання i ўтрымання дзяцей. У межах расследавання было высветлена, што мужчына, якi стаiць на ўлiку як ВIЧ-iнфiцыраваны i з якога была ўзята адпаведная распiска, паставiў сваю былую жонку пад пагрозу заражэння ВIЧ-iнфекцыяй. Пакаранне, прадугледжанае законам за такое злачынства — штраф або пазбаўленне волi тэрмiнам да трох гадоў. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такога на Гомельшчыне яшчэ не было, каб у адзiн i той жа дзень адным i тым жа спосабам па сваёй волi развiталiся з жыццём тры чалавекi. А здарылася. 1
|
|