Лядовае шоу па-магiлёўску
Лядовае шоу па-магiлёўску
У Магiлёве прайшоў конкурс "Золата лёду", у якiм бралi ўдзел самадзейныя фiгурысты. Пераможцамi сталi работнiца швейнага прадпрыемства "Вяснянка" Ала Смiрнова i супрацоўнiк Магiлёўскага цэнтра гiдраметэаралогii Аляксандр Івасiўка. Iдэю конкурсу Магiлёўскаму гарадскому цэнтру культуры i вольнага часу падказалi папулярныя лядовыя шоу на расiйскiх тэлеканалах, але замест "зорак" удзельнiкамi конкурсу сталi звычайныя людзi, якiя рызыкнулi стаць на канькi i за некалькi месяцаў навучылiся не толькi трымацца на нагах i рухацца на лёдзе, але i танчыць. — Многiя з удзельнiкаў першым разам надзелі канькi толькi ў кастрычнiку i ўпартай працай дамаглiся добрых вынiкаў, — расказала дырэктар цэнтра Iна Шакава. — Смелыя маладыя людзi не пабаялiся выйсцi на публiку ў Лядовым палацы спорту! Наша шоу, зразумела, больш сцiплае ў параўнаннi з шоу Авербуха, але магiляўчане не горшыя за iншых i таксама здатныя на спартыўныя подзвiгi. Усе ўдзельнiкi конкурсу атрымалi падарункi. Гарадскi цэнтр культуры лiчыць, што самы галоўны вынiк "Золата лёду" — прыцягненне моладзi да здаровага ладу жыцця i заняткаў фiзкультурай. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве прайшоў конкурс "Золата лёду", у якiм бралi ўдзел самадзейныя фiгурысты. Пераможцамi сталi работнiца швейнага прадпрыемства "
|
|