Прэзідэнт Беларусi 20 студзеня зробiць рабочы вiзiт ва Ўкраiну
Прэзідэнт Беларусi 20 студзеня зробiць рабочы вiзiт ва Ўкраiну
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка ў Чарнiгаве правядзе перагаворы з Прэзiдэнтам Украiны Вiктарам Юшчанкам у фармаце сам-насам, а потым i ў пашыраным складзе. Па вынiках перагавораў чакаецца падпiсанне шэрагу двухбаковых дакументаў. Галоўная тэма перагавораў — развiццё гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва дзвюх краiн. Па вынiках 2008 года аб’ём узаемнага тавараабароту Беларусi i Украiны перасягнуў $5 млрд. Для параўнання — у 2003 годзе гэты паказчык склаў $705,6 млн. Важна захаваць дадатную дынамiку развiцця гандлёва-эканамiчных адносiнаў, у тым лiку i праз выпрацоўку планаў сумесных дзеянняў ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу. У парадку дня таксама шэраг iншых пытанняў двухбаковых беларуска-ўкраiнскiх адносiнаў. Напрыклад, праблема забеспячэння спрошчанага парадку праезду ўчастка аўтамабiльнай дарогi Славуцiч — Чарнобыльская АЭС, якi праходзiць па беларускай тэрыторыi. Узаемапрымальнае ўрэгуляванне пагранiчных пытанняў адпавядае iнтарэсам абодвух бакоў i павiнна садзейнiчаць развiццю прыгранiчнага i мiжрэгiянальнага супрацоўнiцтва Беларусi i Украiны. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка ў Чарнiгаве правядзе перагаворы з Прэзiдэнтам Украiны Вiктарам Юшчанкам у фармаце сам-насам, а потым i ў пашыраным
|
|