Палажэнне аб Прэмii Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры ў сферы культуры i мастацтва
Палажэнне аб Прэмii Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры ў сферы культуры i мастацтва
Зацверджана Пастанова Прэзiдыума Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры 20.11.2007 г., № 14 Палажэнне аб Прэмii Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры ў сферы культуры i мастацтва 1. Прэмiя Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры ў сферы культуры i мастацтва (далей — Прэмiя) прысуджаецца работнiкам культуры, дзеячам мастацтва, прафесiйным i аматарскiм калектывам мастацкай творчасцi (далей — творчыя калектывы) i iндывiдуальным выканаўцам за заслугi i высокiя дасягненнi ў лiтаратуры i журналiстыцы, тэатральным, экранным i музычным мастацтве, жывапiсе, скульптуры, графiцы, дызайне i дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, народным i самадзейным мастацтве. Кандыдаты на сушуканне Прэмii павiнны быць членамi Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры. 2. Прэмiя прысуджаецца адзiн раз на год да Дня работнiкаў культуры ў наступных намiнацыях: а) лiтаратура i журналiстыка — адна прэмiя; б) тэатральнае мастацтва — адна прэмiя; в) экраннае мастацтва — адна прэмiя; г) музычнае мастацтва — адна прэмiя; д) жывапiс, скульптура, графiка, дызайн i дэкаратыўна-прыкладное мастацтва — адна прэмiя; е) народнае мастацтва — адна прэмiя; ж) самадзейнае мастацтва — адна прэмiя. 3. Памер Прэмii вызначаецца пры прыняццi рашэння аб яе прысуджэннi пастановай Прэзiдыума Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры. 4. Вылучэнне асобаў, творчых калектываў на сушуканне Прэмii праводзiцца на сходах працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, пасяджэннях прэзiдыумаў раённых, абласных i Цэнтральнага камiтэтаў, калегiй, прэзiдыумаў i сакратарыятаў праўленняў органаў культуры, творчых саюзаў, мiнiстэрстваў i ведамстваў Рэспублiкi Беларусь. Вылучэнне асобаў, творчых калектываў на сушуканне Прэмii i адбор кандыдатаў у сушукальнiкi праводзiцца галосна, з папярэднiм аб’ектыўным i аргументаваным абмеркаваннем, пры абставiнах высокай патрабавальнасцi i пры шырокiм удзеле грамадскасцi. На сушуканне Прэмii могуць вылучацца асобы, творчыя калектывы, якiя зрабiлi значны ўнёсак у развiццё культуры i мастацтва, сферу журналiстыкi Рэспублiкi Беларусь, а таксама вялi актыўную работу па развiццi народнага мастацтва i самадзейнай творчасцi ў рэспублiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1. Прэмiя Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры ў сферы культуры i мастацтва (далей — Прэмiя) прысуджаецца работнiкам культуры, дзеячам мастацтва, |
|