21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сустрэча А. Лукашэнкi i В. Юшчанкi надала iмпульс актывiзацыi двухбаковых адносiнаў у гандлёва-экана

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сустрэча А. Лукашэнкi i В. Юшчанкi надала iмпульс актывiзацыi двухбаковых адносiнаў у гандлёва-эканамiчнай сферы

 Дасягнутыя дамоўленасцi маюць прадметны характар i звязаны з рэалiзацыяй мноства буйных узаемавыгадных праектаў. Бакi вызначылi пералiк мераў, якiя дадуць магчымасць захаваць высокую дынамiку гандлёва-эканамiчных адносiнаў ва ўмовах уплыву сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу. Умацавана беларуска-ўкраiнская нарматыўна-прававая база. Зняты набалелыя пытаннi прыгранiчнага супрацоўнiцтва. Такiя асноўныя вынiкi праведзеных 20 студзеня ў Чарнiгаве перагавораў прэзiдэнтаў Беларусi i Украiны Аляксандра Лукашэнкi i Вiктара Юшчанкi.

Гаворачы аб праведзеных перагаворах, Прэзiдэнт Беларусi падкрэслiў, што сустрэча была вынiковай, бакi вырашылi многiя пытаннi, што стаялi перад дзяржавамi, у тым лiку многiя з тых, якiя накоплiвалiся гадамi. У блiжэйшыя 10 дзён павiнны сустрэцца прэм’ер-мiнiстры дзвюх краiн, каб аформiць усе дасягнутыя на вышэйшым узроўнi дамоўленасцi.

Лейтматывам сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi i Украiны стала далейшае развiццё гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва дзвюх краiн ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу.

Прэзiдэнт Беларусi адзначыў, што на сустрэчы абмяркоўвалiся i мiжнародныя пытаннi, у прыватнасцi праекты супрацоўнiцтва з суседнiмi дзяржавамi, у тым лiку ў рамках палiтыкi Усходняга партнёрства. Паводле яго слоў, абодва бакi могуць прапанаваць шэраг праектаў, якiя цiкавяць ЕС, выпрацаваць адзiныя з Еўрасаюзам падыходы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў украiнскаму калегу за тую вялiкую падтрымку, якую Украiна аказвае Беларусi на ўсiх узроўнях, у тым лiку ў дыялогу з Захадам. "У тым, што ў Беларусi наладжваецца дыялог з ЕС i ЗША, ёсць i заслуга Украiны", — сказаў ён.

На перагаворах у пашыраным складзе беларускi лiдар заявiў, што Беларусь адновiць закупкi ўкраiнскай электраэнергii. Паводле яго слоў, для гэтага ў краiны ёсць усе тэхнiчныя магчымасцi. У 2007 годзе Беларусь правяла ўсю падрыхтоўчую работу i аднавiла тыя лiнii электраперадачы, якiя захавалiся яшчэ з савецкiх часоў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь зацiкаўлена ў пашырэннi супрацоўнiцтва ў энергетычнай сферы. Кiраўнiк беларускай дзяржавы канкрэтызаваў гэты тэзiс: у выпадку неабходнасцi магчыма будаўнiцтва новых нiтак лiнiй электраперадачы для транзiту праз Беларусь электраэнергii ў краiны Балтыi або для набыцця электраэнергii ў большых аб’ёмах для самой Беларусi.

На перагаворах разглядалiся пытаннi развiцця транспартна-лагiстычнай iнфраструктуры, стварэння балта-чарнаморскага транспартнага калiдора. Гэты напрамак работы сёння выглядае вельмi перспектыўным.

Ішла размова i аб праекце развiцця нафтаправода "Адэса — Броды". На думку Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь зможа забяспечыць транзiт нафты ў краiны Балтыi i Польшчу ў выпадку рэалiзацыi гэтага праекта. Акрамя таго, перапрацоўка нафты на беларускiх нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах дасць магчымасць забяспечыць больш таннымi i якаснымi нафтапрадуктамi поўнач Украiны.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў вынiку праведзеных перагавораў удалося выйсцi на шэраг перспектыўных напрамкаў супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Украiнай. У прыватнасцi, разглядалiся магчымасцi стварэння зборачных вытворчасцяў на тэрыторыi Беларусi i Украiны. Бакi дамовiлiся аб завяршэннi ў далейшым работы па максiмальнаму спрашчэнню працэдуры наведвання грамадзянамi другой краiны на кароткi тэрмiн, зняццю праблем, звязаных з рэгiстрацыяй грамадзян.

Дзякуючы падпiсанаму бакамi мемарандуму Беларусь i Украiна змогуць зняць праблему ўзаемаразлiкаў памiж суб’ектамi гаспадарання. У блiжэйшы час нацыянальныя банкi дзвюх краiн прымуць адпаведныя рашэннi. На думку кiраўнiка беларускай дзяржавы, вырашэнне праблемы ўзаемаразлiкаў памiж суб’ектамi гаспадарання дзвюх краiн — важнейшы фактар захавання росту ўзаемнага гандлю. Ён таксама адзначыў, што "прыняты вельмi добрыя тактычныя рашэннi, якiя дадуць магчымасць бiзнэсу працаваць больш актыўна, а таксама захаваць дасягнуты ўзровень тавараабароту".

У час перагавораў бакi акцэнтавалi ўвагу i на функцыянаваннi зоны свабоднага гандлю. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што падтрымлiвае ўсе iнiцыятывы па зняццi ўсялякiх абмежаванняў пры перасячэннi гранiцы. "Нiхто бiзнэсу перашкаджаць не павiнен. У блiжэйшы час пытаннi зоны свабоднага гандлю i ўсе выключэннi павiнны быць не проста мiнiмiзаваны, а зняты", — сказаў ён. Паводле слоў Прэзiдэнта Беларусi, сёння неабходна думаць аб посткрызiсным перыядзе, аб тым, як сумесна адрэагаваць на сусветны крызiс i захаваць вытворчасць, рабочыя месцы.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што разглядае адносiны з Украiнай у якасцi адных з прыярытэтных. "У аснове нашых адносiнаў — узаемная павага, давер, даўнiя вузы дружбы. У нас няма нiякiх рознагалоссяў з Прэзiдэнтам Украiны, няма пытанняў, якiя выклiкалi б раздражненне", — канстатаваў беларускi лiдар. Ён запрасiў свайго ўкраiнскага калегу наведаць Беларусь з афiцыйным або рабочым вiзiтам.

Вечарам адбыўся рабочы абед ад iмя Прэзiдэнта Украiны ў гонар Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дасягнутыя дамоўленасцi маюць прадметны характар i звязаны з рэалiзацыяй мноства буйных узаемавыгадных праектаў. Бакi вызначылi пералiк мераў, якiя да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика