У Вiцебску дарагiя катэджы патаннелi адразу на 30—40 тыс. USD
У Вiцебску дарагiя катэджы патаннелi адразу на 30—40 тыс. USD
Увогуле нейкiя знакавыя тэндэнцыi развiцця другаснага рынку жыллёвай нерухомасцi да рэгiёнаў "даходзяць" праз пэўны час. Такое ўжо было, калi, напрыклад, пачыналi даражэць кватэры ў сталiцы, а потым праз 3—5 месяцаў жыллё даражэла i ў абласных цэнтрах, а яшчэ праз 2—3 месяцы — i на раёне. Сённяшняе патанненне адбываецца на фоне шумных паслянавагоднiх падзей з валютай i наступстваў сусветнага фiнансавага крызiсу, таму мiнскiя жыллёвыя тэндэнцыi закранулi рэгiянальныя другасныя рынкi амаль iмгненна. Іншае пытанне, якiя сегменты рынку абвалiлiся ў першую чаргу? Попыт на вiцебскiя кватэры нулявы Паводле iнфармацыi дырэктара Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Дзяржаўнае агенцтва нерухомасцi г. Вiцебска" Уладзiмiра Кабанава, за апошнiя тры—чатыры тыднi маленькiя i не зусiм лiквiдныя аднапакаёвыя кватэры патаннелi толькi на тысячу долараў. Самыя танныя аднапакаёўкi-маласямейкi прапаноўваюцца пакупнiкам цяпер па 25—26 тысяч долараў. Стандартныя "хрушчоўкi" ў старых пяцiпавярховых дамах з агульнай плошчай каля 30 квадратных метраў каштуюць у межах да 29—30 тысяч долараў. Квадратны метр агульнай плошчы аднапакаёвых кватэр у стандартным дзевяцiпавярховым панэльным доме каштуе цяпер прыкладна тысячу долараў. На мiнулагоднiм цэнавым узроўнi захавалiся ў рэкламных праспектах прапановы аднапакаёвых кватэр на продаж у новых дамах, яны каштуюць каля 45 тысяч долараў. Слабенькiя маламетражныя двухпакаёвыя "хрушчоўкi" прапануюцца за 39—40 тысяч долараў, а больш прасторныя "двойкi" ў дзевяцiпавярховых панэльных дамах каштуюць каля 49—50 тысяч долараў, а блiжэй да цэнтра — не танней за 55—58 тысяч долараў. Квадратны метр агульнай плошчы трохпакаёвай "хрушчоўкi" можна набыць па кошце да 830—850 долараў, а ў сучасных дамах жыллёвы "квадрат" трохпакаёвак каштуе ад 950 да 1000 долараў. Спецыялiсты жыллёвай нерухомасцi Вiцебска адзначаюць, што за мiнулы месяц колькасць прапаноў кватэр на продаж у горадзе iстотна павялiчылася. Цяпер толькi адно дзяржаўнае агенцтва нерухомасцi мае больш за 200 аб’ектаў жыллёвай нерухомасцi на продаж у стандартных шматпавярховых дамах. Тут трэба асобна адзначыць, што ў снежнi невялiкi попыт iснаваў галоўным чынам на аднапакаёвыя i не вельмi дарагiя двухпакаёвыя кватэры — невялiкi, але ён iснаваў. Цяпер ужо на працягу больш як трох тыдняў попыту на любыя катэгорыi кватэр на другасным рынку жылля няма ўвогуле. Патэнцыйныя пакупнiкi звяртаюцца да рыэлтараў толькi па кансультацыi наконт таго, калi адбудзецца iстотнае патанненне кватэр. Аднак пакуль тут сур’ёзнага патаннення не назiраецца. Пры рэальных здзелках прадаўцы могуць скiнуць 1—2 цi нават 3 тысячы долараў, але гэтых здзелак няма, бо пакупнiкi разлiчваюць на больш iстотнае патанненне стартавага кошту кватэр. Каб неяк разварушыць i ажывiць другасны рынак жылля ў рэгiёне, спецыялiсты рыэлтарскiх кантор пачалi тлумачыць прадаўцам, што пры нулявым попыце на кватэры рынкавы механiзм патрабуе знiжэння цэнаў. Цяпер, па сутнасцi, адбылася такая сiтуацыя, калi пасля 20-працэнтнай дэвальвацыi рубля, кошт кватэр у нацыянальнай валюце iстотна павялiчыўся. Патэнцыйныя пакупнiкi з такiм завуаляваным падаражаннем катэгарычна не згодныя. Зямельныя ўчасткi i катэджы актыўна таннеюць Яшчэ ў снежнi ў Вiцебску iснаваў пэўны дэфiцыт на ўчасткi зямлi ў лiквiдных месцах горада. Сёння такiх участкаў памерам 5—6 сотак для будаўнiцтва жылля ўжо хапае. Больш за тое, цяпер яны патаннелi прыкладна на 4—5 тысяч долараў i каштуюць не больш за 23—25 тысячы USD. Аднак сёння нават па такiм кошце зямельныя ўчасткi нiхто не купляе. Iстотна за апошнi месяц працягваюць таннець прыватныя дамы i катэджы ў Вiцебску. Самыя слабенькiя дамы без газазабеспячэння, якiя раней каштавалi 30—32 тысячы долараў, сёння патаннелi прыкладна на 3—4 тысячы долараў. Сапраўды салiдныя дамы па рангавым кошце да 100 тысяч долараў патаннелi ўжо на 10—15 тысяч долараў. Больш за ўсё фiнансавы крызiс закрануў цэннiкi элiтных дарагiх катэджаў, якiя да новага года каштавалi звыш 200 тысяч долараў. Цяпер такая жыллёвая нерухомасць патаннела ажно на 30—40 тысяч долараў. Такое iстотнае патанненне дарагога эксклюзiўнага жылля тлумачыцца адразу некалькiмi фактарамi. У Вiцебску асноўнымi багатымi пакупнiкамi ў апошнiя гады былi расiйскiя бiзнэсмены, якiя для ўласнага прэстыжу набывалi своеасаблiвае "бунгала" недалёка ад Бярэзiнскага бiясфернага запаведнiка побач з галоўнай пляцоўкай "Славянскага базару". Пасля таго, як сусветны кошт нафты знiзiўся да 35 долараў за барэль, патокi расiйскiх капiталаў цалкам спынiлiся. Другiм фактарам патаннення дарагiх аб’ектаў жыллёвай нерухомасцi стала жорсткая банкаўская палiтыка па выдачы крэдытаў. Каб атрымаць сапраўды буйны крэдыт, клiенту неабходна не толькi афармляць катэджы, дамы i зямельныя ўчасткi ў заклад, але i прывесцi ў банк часам 6—9 паручыцеляў з рэальнымi сур’ёзнымi заробкамi. У раённых цэнтрах усходняга раёна краiны i да новага года прыватныя дамы набывалiся i прадавалiся даволi слаба. У такiх населеных пунктах, як Бешанковiчы, Гарадок i Шумiлiна стандартныя капiтальныя дамы каштавалi ў межах 15—20 цi сама болей да 30 тысяч долараў. Сёння на такую жыллёвую нерухомасць попыту ўвогуле няма. На другасным рынку Брэста кватэры патаннелi адразу на 10—15 працэнтаў Аб гэтым рэдакцыi паведамiў намеснiк кiраўнiка дзяржаўнай рыэлтарскай канторы Брэста Вiктар Ляўчук. Самымi таннымi кватэрамi ў горадзе над Бугам лiчацца аднапакаёўкi-маласямейкi ў старых дамах, кошт якiх сёння знiзiўся да 27—28 тысяч долараў. У новых каркасных дзевяцiпавярховых дамах стандартныя кватэры, якiя яшчэ месяц таму каштавалi каля 40 тысяч долараў, сёння прапануюцца не даражэй за 32—35 тысяч долараў. Якасныя i прасторныя двухпакаёвыя кватэры патаннелi за мiнулыя тры тыднi адразу на 8—10 тысяч долараў. Цяпер сярэднi кошт лiквiдных двухпакаёвак Брэста складае не 59—60, а ўжо каля 50 тысяч долараў. Такое iстотнае патанненне кватэр на другасным рынку жылля Брэста тлумачыцца тым, што жыллё пачалi прадаваць тыя ўласнiкi, якiя яшчэ да новага года атрымалi крэдыты вялiкiх памераў у замежнай валюце. Адбылася iмгненная дэвальвацыя рубля, пасля чаго вяртаць валютныя крэдыты стала вельмi цяжка. Сёння кватэры пачалi прадаваць нават тыя маладыя сем’i, якiя набылi сабе жыллё толькi год таму, а цяпер збiраюцца зноў вяртацца да бацькоў. Так, у Брэсце кватэры iстотна патаннелi, але нават на такое жыллё пакупнiкоў амаль няма. Без крэдытаў цяпер жыллё набыць немагчыма, а працэнтныя стаўкi банкаў па iх для тых, хто не мае патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў, дасягаюць 25—28 працэнтаў. Гэта датычыцца рублёвых крэдытаў, а вось валютныя крэдыты ў жыхароў Брэста сёння ўвогуле не карыстаюцца попытам. Да новага года ў новабудоўлях забудоўшчыкi прапанавалi клiентам кватэры па кошце 1000—1150 долараў за квадратны метр агульнай плошчы. Гэтымi днямi забудоўшчыкi аб’явiлi акцыю да 6 лютага па продажы кватэр у новабудоўлях з 10-працэнтнай знiжкай. Але нейкага ажыятажу з нагоды гэтага распродажу няма. Прычына ў тым, што на другасным рынку горада кватэры з вялiкiм памерам агульнай плошчы ў новабудоўлях часам выкiдваюцца па кошце квадратнага метра 800—850 долараў. Даволi iстотна з пачатку года патаннела ў Брэсце арэнда жыллёвых памяшканняў. Калi ў снежнi стандартную аднапакаёвую кватэру з мэбляй амаль iмгненна здавалi за 180—200 долараў, то сёння цэннiк такога жылля складае не больш як 120—130 долараў. Арэнда двухпакаёвых кватэр знiзiлася з 200—250 долараў да 150—180 долараў. Цэны да вясны абваляцца канчаткова? Вiдавочна, што апошнiя фiнансавыя цяжкасцi закранулi заходнi рэгiён мацней, чым усходнiя тэрыторыi нашай краiны. Менавiта "заходнiкi" ў свой час актыўней пачыналi карыстацца валютнымi банкаўскiмi крэдытамi. Заробкi сёння ў валюце на 20 працэнтаў знiзiлiся. Эксперты рынкаў жыллёвай нерухомасцi ўпэўнены, што, калi крэдыты для насельнiцтва не патаннеюць, то да вясны агульнае патанненне жылля складзе каля 15—20 працэнтаў. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увогуле нейкiя знакавыя тэндэнцыi развiцця другаснага рынку жыллёвай нерухомасцi да рэгiёнаў "даходзяць" праз пэўны час. Такое ўжо было, кал |
|