Што колькi каштуе зараз на сталiчнай Камароўцы?
Што колькi каштуе зараз на сталiчнай Камароўцы?
Увага многiх сёння звернута на палiцы з таварамi i на кошты на iх. Нават калi часам нiчога i не трэба, але ж проста — цiкава. Параўнаць асартымент, цэны. Да прыкладу, многiя нашы чытачы, у тым лiку i вясковыя, любяць праводзiць такiя паралелi ў дачыненнi да галоўнай "харчовай крамы" Мiнска. Па стане на ўчарашнi дзень свiнiну на сталiчным Камароўскiм рынку можна было набыць па 12,5 — 23 тысячы рублёў. Фiле прадавалася па 19,8 — 23 тысячы, шыя — 20 — 23 тысячы, кумпяк — 15,5 — 19 тысяч, лапатка — 15 — 17 тысяч, грудзiнка на смажанку iшла па 12,5 — 15 тысяч рублёў за кiлаграм. Свежае сала гандляры прапаноўвалi па 6,5 — 11 тысяч, салёнае па 15,5 — 19,5 тысячы рублёў. За кiлаграм цяляцiны прасiлi 14,5 — 28 тысяч, ялавiчыны — 13 — 26 тысяч рублёў. Кураняты прадавалiся па 7140 — 7440 рублёў за кiлаграм. Каўбасу вараную найвышэйшага гатунку можна было купiць па цане 9,5 — 15,9 тысячы за кiлаграм, паўвэнжаную — 13140 — 22850, сыравэнджаную — 22,1 — 37,8 тысячы. Малако прапаноўвалася па 940 — 1720 рублёў. Тварог — па 4980 — 6520, той жа прадукт, але з асабiстага падворка — па 9 — 12 тысяч. Смятану можна было набыць па 3960 — 7260, у прыватнiкаў — па 10150 — 15250 рублёў. Тое ж i з маслам на вагу: "звычайная" цана складала 10150 —15250 рублёў, з прыватнага падворка прадукту iшоў па 15 — 19 тысяч. Кефiр 1,5 — 3,2-працэнтнай тлустасцi прадавалi па 970 — 1420 рублёў. Дзясятак яек ад птушкафабрыкi каштаваў 2,2 — 3,4 тысячы. Мёд прадаўцы ацэньвалi ў 25 — 35 тысяч. Бутэльку алею можна было прыдбаць за 3050 — 6980 рублёў. Кiлаграм грэцкiх крупаў меў цэннiк у 2170 — 2530 рублёў, рысу — 3630 — 5170, проса — 2130 — 2460, манкi — 2330 — 2500, гароху — 2110 — 3070, макаронных вырабаў найвышэйшага гатунку — 2390 — 5320 рублёў, мукi найвышэйшага гатунку — 1730 — 2000 рублёў. На рыбных радах салёны селядзец прадавалi па 4950 — 10030 рублёў за кiлаграм, марожаную гарбушу — па 11,5 — 11,9 тысячы, хек — па 12,9 — 15,9 тысячы, скумбрыю — па 8,5 — 16,6 тысячы, мiнтай — па 8,6 — 9,3 тысячы. Аматары жывога карпа мусiлi пры пакупцы расплачвацца з разлiку 4370 — 6650 рублёў за кiлаграм вагi. Свежыя шампiньёны на рынку прадавалiся па 7,5 — 9,5 тысячы за кiлаграм. Бульба з асабiстага падворка iшла па 800 — 1200 рублёў за кiлаграм, той жа "стратэгiчны" прадукт беларусаў ад iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i юрыдычных асобаў iшоў па 760 — 1000 рублёў. Капуста i буракi ў прыватнiкаў мелi цэннiк у 1500 рублёў, морква — 1,5 — 2 тысячы, цыбуля — 1,5 — 1,7 тысячы. Тыя ж прадукты ў iншых вышэйназваных прадаўцоў каштавалi адпаведна 620 — 1000, 690 — 1100, 830 — 1300, 800 — 1700 рублёў за кiлаграм. Часнок гаспадынi набывалi па 3910 — 8000 рублёў. Салодкi перац у гэты дзень каштаваў 12 — 14 тысяч, свежыя агуркi — 7,5 — 10 тысяч, памiдоры — 8 — 9 тысяч рублёў за кiлаграм. Колькi трэба аддаць за садавiну? Яблыкi ў гандляроў па 1990 — 5000 рублёў, грушы — 5,5 — 7 тысяч, iмпартны вiнаград — 4,5 — 13 тысяч рублёў за кiлаграм. Бананы можна было набыць па 2,8 — 4,2 тысячы, лiмоны — 4750 — 6500, апельсiны — 4 — 5,8 тысячы, грэйфрут — 4,5 — 7 тысяч, хурму — 4,5 — 9 тысяч, мандарыны — 4 — 5,5 тысячы рублёў. За штуку кiвi прасiлi ад 1 да 2 тысяч рублёў. Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увага многiх сёння звернута на палiцы з таварамi i на кошты на iх. Нават калi часам нiчога i не трэба, але ж проста — цiкава. Параўнаць асартымент, цэ |
|