Пажар за пажарам
Пажар за пажарам
Адзiн з iх выратавальнiкам Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях тушыць не давялося, бо ён сам патух. Хутчэй за ўсё таму, што ў тую кватэру шматпавярховiка па вулiцы Свiрыдава ў горадзе на Сожы доступ свежага паветра быў перакрыты. Таму розныя рэчы там тлелi, i ад смуроду ў кватэры загiнулi два мужчыны, 1961 i 1938 гадоў нараджэння. А вось у вёсцы Стадолiчы, што ў Лельчыцкiм раёне, супрацоўнiкам выратавальнай службы давялося шмат папрацаваць. Там згарэў дом ды так, што абвалiўся дах. Праз паўтары гадзiны раскопак былi знойдзены рэшткi 49-гадовага мужчыны, а рэшткi яго 30-гадовага сына — праз тры гадзiны. У гэтую ж ранiцу загiнула i жыхарка вёскi Жмураўка Рэчыцкага раёна. Жанчына побач з ложкам паставiла на ноч электраабагравальнiк, а сама перад гэтым прыняла дозу спiртнога. З пачатку года, як нам паведамiў кiраўнiк прэс-цэнтра ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях Руслан Габрылёў, у пажарах на Гомельшчыне загiнула 25 чалавек. Прычына адна i тая ж — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з iх выратавальнiкам Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях тушыць не давялося, бо ён сам патух. Хутчэй за ўсё таму, што ў т |
|