21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Андрэй Курылёнак: Нашы надзейныя памочнікi — Алеся, Фiнт...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Андрэй Курылёнак: Нашы надзейныя памочнікi — Алеся, Фiнт...

Калi iншым часам даводзiцца знаёмiцца з аператыўнымi зводкамi мiлiцыi, бадай што нi ў адной з iх не прамiнеш паведамленняў аб тым, каб служба "Ахова" не раскрыла па гарачых слядах рознага роду злачынствы. Але ёсць сярод iх i такiя, на якiя патрабуецца шмат часу i скрупулёзнай работы, каб вывесцi зламыснiка на чыстую ваду. Аб гэтым гутарка нашага карэспандэнта з начальнiкам Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС падпалкоўнiкам мiлiцыi Андрэем Курылёнкам. На гэтай пасадзе ён працуе з леташняга красавiка пасля пераводу сюды з Мiнска, дзе апошнiя шэсць гадоў быў начальнiкам Ленiнскага аддзела аховы.

— Андрэй Паўлавiч, вы паспелi ўжо пазнаёмiцца з падраздзяленнямi абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы?

— І якiя ж высновы зрабiлi?

— На Гомельшчыне вельмi моцны ў цэлым склад ахоўнiкаў. Яны, як кажуць, на сваiх месцах, аднак для паляпшэння працы давялося зрабiць некаторыя ратацыi.

— Магчыма, гомельскiя ахоўнiкi i свой нейкi вопыт набылi, якога не мелi падобныя падраздзяленнi Мiнска?

— Вы маеце рацыю. У гамяльчан ёсць чаму павучыцца хоць бы ў такой справе: ахова гаражных кааператываў, у вынiку чаго там яны абсталяваны адпаведнай апаратурай, сiгналiзацыяй. Такiм чынам па вобласцi ахоўваецца 900 гаражоў. У Мiнску гэтага да апошняга часу не было. Дарэчы, там менш i катэджаў, чым на Гомельшчыне, ахоўваецца спецыялiзаванымi арганiзацыямi. А гэта ж дадатковыя паслугi для нашага ўпраўлення i, вядома ж, дадатковая заробкi, бо служба аховы знаходзiцца не на бюджэтным фiнансаваннi, а зарабляем грошы i на зброю, i на транспарт, i на рэчавую маёмасць вартаўнiкоў i г.д.

— Адна з найбольш вострых праблем — папярэджанне i раскрыццё крадзяжоў маёмасцi грамадзян з пранiкненнем у iх дамы i кватэры...

— Ёсць такая беларуская прымаўка: хiцер Змiцер, але ж i Саўка не дурны. У тым сэнсе, што калi ахоўнiкi ўдасканальваюць свае метады працы, прымяняючы найноўшыя тэхнiчныя сродкi i новую тактыку, дык, прабачце, сёння i дамушнiкi не лыкам шытыя. Для сваiх брудных спраў у iх i радыё, i мабiльная сувязь, i на ўзбраеннi iнструменты, спецыяльна прыстасаваныя для ўзлому дзвярэй i запорных рэчаў. Зламыснiкi выкарыстоўваюць сем спосабаў для пранiкнення ў жыллё людзей. Гэта ўзлом дзвярэй, праз акно, фортку, балкон, падбор ключа, праварот сарцавiны замка i свабодны доступ.

Летась за адзiнаццаць месяцаў на Гомельшчыне ўчынена 4693 крадзяжы з жылых памяшканняў, у тым лiку 2425 у гарадах, 102 — гарадскiх пасёлках i 2166 у сельскiх населеных пунктах. Канкрэтныя месцы крадзяжоў: у хатах — 2320, кватэрах — 1422, пакоях — 43, на дачах — 678.

— А якiя найбольш "папулярныя" спосабы крадзяжоў?

— Праз дзверы — 559 выпадкаў, праз фортку — 482 i праз балкон — 19. Нярэдка кватэрныя крадзяжы адбываюцца па вiне самiх пацярпелых, калi яны неабачлiва пакiдаюць уваходныя дзверы адчыненымi i тым самым даюць магчымасць без перашкод пранiкнуць у жыллё i нешта скрасцi. Нiколi не трэба адчыняць дзверы, калi не ўпэўненыя, хто за iмi знаходзiцца. Калi пад’езд дома абсталяваны дамафонам, не трэба праводзiць у яго незнаёмцаў, лепш будзе, калi яны перазвоняць у кватэру таго гаспадара, да якога прыйшлi.

— Але ж бываюць выпадкi, калi перад тым, як пранiкнуць у тую цi iншую кватэру, рабаўнiкi робяць яе празвон...

— Гэта ў зламыснiкаў звычайная i абавязковая практыка, каб упэўнiцца, што там нiкога няма. Больш за тое, нярэдка яны прасочваюць шлях гаспадароў кватэры, каб пераканацца, што тыя не маюць намеру праз пэўны час вярнуцца. Iншым разам на той празвон жыхары не рэагуюць на нейкiх прычынах, i тады зламыснiкi, думаючы, што там нiкога няма, могуць сустрэцца з яго гаспадарамi. Вынiкi гэтага цяжка прадказаць.

Замкоў, якiя нельга адамкнуць цi зламаць, няма. Таму лепшы спосаб дасягнуць бяспекi свайго жылля цi памяшкання — устаноўка сiгналiзацыi. Гэта разумеюць многiя (шкада, што не ўсе жыхары i кiраўнiкi розных арганiзацый) i таму заключаюць дагаворы з намi, ведаючы, што падраздзяленнi дэпартамента гарантуюць захаванасць iхняй маёмасцi.

У канцы лiстапада летась паступiў сiгнал трывогi на пульт цэнтралiзаванай аховы Савецкага аддзела дэпартамента з адной гомельскай кватэры. Была сярэдзiна дня, i туды выехала ў аператыўным парадку група затрымання. Старшы сяржант Дзмiтрый Кандраценка i прапаршчык Дзянiс Дайнэка выявiлi двух хлопцаў, якiя дэталёва рыхтавалiся да рабаўнiцтва: заклеiлi жвачкай вочкi суседнiх кватэр, узброiлiся, знаходзячыся ў чорных масках, наборам ключоў i чыпаў ад дамафонаў i нават абрэзалi ўсе тэлефонныя правады i ўжо ўзламалi адзiн замок. Мiлiцыянеры зрабiлi iм сюрпрыз: адзiн з iх спускаўся зверху, другi ж iшоў знiзу. Узброеныя, вядома. Шляхi адступлення злачынцам былi такiм чынам перакрытыя.

— А цi дапамагаюць службова-вышуковыя сабакi?

—У падраздзяленнях нашага ўпраўлення iх 119 i 15 — вартавых. Так, у Калiнкавiчах быў затрыманы 19-гадовы непрацуючы, якi ўкраў двух коней, што належалi сям’i пенсiянера з вёскi Слабажанка. Дык сабака Фiнт вёў па следзе злодзея ажно дзесяць кiламетраў. А ў Рэчыцы, таксама ў лiстападзе, у дзяжурную часць аддзела аховы паступiла паведамленне, што на вулiцы Пралетарскай сярод белага дня адбываецца бойка з прымяненнем вострых прадметаў. Тры супрацоўнiкi мiлiцыi, не марудзячы нi хвiлiны, выехалi на месца здарэння i знайшлi ў двары прыватнага дома труп жанчыны, а ў хаце крывёй заходзiўся яе гаспадар у бездапаможным стане. Мiлiцыянеры паставiлi на сляды сабаку Графа, i той прывёў iх у суседнi дом, дзе як не ў чым не бывала гуляла п’яная кампанiя з трох чалавек, якiя i ўчынiлi тое цяжкае злачынства.

— Вы цяпер ствараеце кiналагiчны цэнтр у Навабелiцкiм раёне Гомеля...

— Работы пачалiся пры былых кiраўнiках упраўлення — Рыгору Вiтальевiчу Швабе i Вiктару Уладзiмiравiчу Цiмашкову, якiя, дарэчы, многае зрабiлi для пашырэння базы падраздзяленняў аховы. Зараз гадавальнiк па вырошчваннi шчанюкоў службова-вышуковых сабак дабудоўваецца, i гэтым ужо зацiкавiлiся прадстаўнiкi праваахоўных органаў Малдовы i Украiны, якiя выказалi жаданне набываць у нас тых шчанюкоў. Хачу сказаць таксама, што неўзабаве з’явяцца новыя будынкi ў Калiнкавiцкага i Лельчыцкага аддзелаў аховы. Пашыраемся, расцём, адным словам.

З таго часу, як я прыйшоў у 1992 годзе працаваць у мiлiцыю, ахоўная тэхнiка зрабiла вялiкi крок наперад. Гэта, як кажуць, зямля i неба. Адзiн толькi прыклад. У нас цалкам укаранёна сiстэма пад назвай "Алеся". Гэта азначае, што на пультах цэнтралiзаванай аховы стаяць камп’ютары, якiя фiксуюць любыя змяненнi параметраў сiгналiзацыi. Гэта дазваляе даваць раздрукоўкi, дапусцiм, бацькам аб тым, у якi час дзецi прыходзiлi са школы цi адпраўлялiся туды. А пра ўзломшчыкаў кватэр ужо i казаць няма чаго. Нiкуды яны не падзенуцца ад мiлiцыi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi iншым часам даводзiцца знаёмiцца з аператыўнымi зводкамi мiлiцыi, бадай што нi ў адной з iх не прамiнеш паведамленняў аб тым, каб служба "Ах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика