21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зялёныя сцежкi сям’i Агаркаў

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зялёныя сцежкi сям’i Агаркаў

З гаспадарамі гэтай сядзiбы — Юрай i Святланай Агаркамi "Звязда" знаёмiла сваiх чытачоў яшчэ ў вераснi 2005 года. Матэрыял называўся "Уцёкi ад спакою" — менавiта так можна назваць рашэнне гэтых людзей, гараджан па месцы свайго нараджэння i сталення, заняцца аграэкатурызмам. І цяпер, пабачыўшы на свае вочы дзясяткi сядзiбаў, разумееш: тое, што ў iх атрымлiваецца, найбольш поўна адпавядае названаму вiду вясковага бiзнэсу.

Парадокс вясковага адпачынку

Паспрабую патлумачыць. Сядзiбы ёсць розныя. I гэта — добра. Бо запыты ў людзей, якiя шукаюць магчымасць адпачыць, выехаўшы за горад, таксама розныя. Турыстычны партал Hоlidау.bу, напрыклад, падзяляе вясковыя мiнiгасцiнiцы на сядзiбы-катэджы, сядзiбы на базе вясковых дамоў i дачы.

Гэта дзяленне даволi ўмоўнае, але ў нас сапраўды ёсць сядзiбы, якiя спецыялiзуюцца на прыёме вялiкiх кампанiй: вяселлi, семiнары, карпаратывы, моладзевыя i студэнцкiя вечарыны. Гэта вельмi рызыкоўная справа, якая вымагае заўсёдных выдаткаў, але i найбольш хутка прыносiць даход, i ў свайго, беларускага турыста, дарэчы, пакуль карыстаецца найбольшым попытам. Аднак уласна аграэкатурызмам назваць яе можна з пэўнай нацяжкай. На такiх сядзiбах-катэджах абавязкова будзе камiн, мангал i лазня, а таксама банкетная зала. Але да вясковага ладу жыцця, да прыроды, мясцовых традыцый i гiсторыi такая сядзiба не будзе мець нiякага дачынення. У лепшым выпадку там можна знайсцi кавалак тыну з глячкамi, якi служыць псеўдаантуражам для фатаграфавання, ды якую-небудзь старую брычку, ператвораную ў кветнiк альбо стол. Аднак, заўважым, у айчыннага турыста найбольшым попытам пакуль карыстаюцца менавiта такiя сядзiбы.

Iншая справа — замежныя госцi. Тых катэджамi з сучасных будматэрыялаў не здзiвiш, хоць пэўнага ўзроўню камфорту i яны чакаюць, i ў нас ужо амаль не засталося аграсядзiбаў з выгодамi на дварэ (у многiм дзякуючы праграме крэдытавання Белаграпрамбанка). Расiяне, немцы i французы шукаюць з дапамогай iнтэрнэту тое, што можна ўбачыць i адчуць толькi ў Беларусi — яе самабытнасць, каларыт, новыя прыемныя знаёмствы i незабыўныя ўражаннi, але не з разраду экстрэмальных, узрушальных, а якiя напаўняюць душу цяплом. Есць такiя i сярод беларусаў — гарадскiя сем’i, часта з дзецьмi, якiя ўжо не маюць сваякоў у вёсцы. Такiх пакуль параўнальна няшмат, але колькасць iх павялiчваецца. Яны шукаюць нешта аўтэнтычнае, такое, што нагадвала б паездкi да бабулi ў дзяцiнстве: бесклапотнасць i водар пiрагоў з печы... А таксама магчымасць дзецям пабегаць па траве, патузаць ласкавага сабаку, патрымаць на каленях мяккую котку... Усё гэта можна знайсцi ў сядзiбах, падобных на "Дакудава" Юрыя i Святланы Агаркаў. На Вiцебшчыне гэта — "Кролава хата", "Хорань", "Гусарская"... На Брэстчыне — "Лясная"... Такiх нямала. Гаспадары запрашаюць да сябе, у звычайны вясковы дом, дзе ёсць вольныя пакойчыкi, уласная гаспадарка, прасторны двор. Як правiла, гэтыя сельскiя жыхары — асобы неардынарныя. Што, дарэчы, можна сказаць пра большасць гаспадароў аграсядзiбаў любога тыпу.

Можа таму здараюцца парадаксальныя рэчы. Часам у сядзiбы-катэджы, якiя спецыялiзуюцца на карпаратывах, трапляюць сем’i, у тым лiку замежныя (магчыма, памылкова), i застаюцца... задаволеныя. Ім бывае дастаткова таго, што побач з домам — лес, на вулiцы — снег, у суседзяў — куры, а гаспадары — адкрытыя i вясёлыя людзi. Ды i апошнiя летуценна прамаўляюць: вось заробiм грошай, каб увасобiць усё задуманае, i пяройдзем на "зялёны" (у сэнсе колеру лiсця, г. зн. экалагiчны) турызм.

Лазня на апошнiм месцы

Юрый i Святлана Агаркi з самага пачатку займаюцца выключна зялёным турызмам. Таму з грашыма ў iх цяжкавата. Вось летась узялi крэдыт у Белаграпрамбанку на рэканструкцыю сваёй сядзiбы, выкапалi калодзеж, зрабiлi ў доме водаправод, каналiзацыю, санвузел з душавой кабiнай, закупiлi будматэрыялы, i... грошы скончылiся. А засталося яшчэ шмат: веранду дабудаваць i гасцявы пакойчык з асобным уваходам, гасцявы дамок, мансарду. Але будматэрыялы ёсць, рукi ёсць, астатняе — дадасца, упэўненыя Агаркi.

— Да пачатку сезона падрыхтуем тыя пакойчыкi, што i раней здавалi, i адзiн новы, тэрасу закончым, — пералiчвае Святлана. — Наступнай зiмой дабудуем тое, што не паспеем гэтай. Лазню — увогуле ў апошнюю чаргу, бо тыя людзi, якiя да нас прыязджаюць, менш за ўсё ёю цiкавяцца.

Тыя, хто да iх прыязджае, цiкавяцца ў першую чаргу маршрутам, якi прапануюць Агаркi. Гэта адзiн з сямi "Зялёных Шляхоў Беларусi", якiя распрацавалi члены аб’яднання "Адпачынак у вёсцы" ў 2005 годзе. Сёння рэальна працуюць толькi чатыры Зялёныя Шляхi на тэрыторыi нашай краiны. Сярод iх Агаркаўскi "Нёманскi шлях" — адзiн з самых запатрабаваных.

— Летам я ваджу па iм групу з 10-15 чалавек кожныя выхадныя, — расказвае Юрый. — Пры грубым падлiку атрымлiваецца чалавек 250 за сезон. Да таго ж мы ўвесь час маршрут абнаўляем, дадаём у яго новыя петлi. Бо самi ўсё больш i больш даведваемся пра цiкавыя мясцiны i людзей, якiя знаходзяцца побач.

"Зялёныя Шляхi ў Цэнтральнай i Усходняй Еўропе" — гэта мiжнародная праграма, да якой тры гады таму далучылася i Беларусь. Яе падтрымлiваюць фонды ў Польшчы, Чэхii, Славакii, Венгрыi, Румынii i Балгарыi. Сутнасць яе — папулярызацыя вандровак пешшу альбо на безматорным транспарце (плыты, конi, веласiпеды) уздоўж натуральных экалагiчных калiдораў, рэк, гiстарычных гандлёвых шляхоў, старых чыгунак. Мэта такiх вандровак — садзейнiчанне ў захаваннi прыроднай i культурнай спадчыны, унёсак у мясцовую эканомiку, пашырэнне здаровага ладу жыцця.

"Нёманскi шлях" — гэта 10-кiламетровы маршрут, 90 працэнтаў якога складаюць лясныя i палявыя дарогi. Ён бярэ пачатак ад сядзiбы "Дакудава", знаёмiць з вёскай, з дакудаўскай Свята-Раство-Багародзiчнай царквой сярэдзiны ХIХ стагоддзя, з Гiсторыка-краязнаўчым музеем Дакудаўскай сярэдняй школы. Вядзе да поймы Нёмана, дзе свае плацiны пабудавалi бабры, да возера Калобнае, на берагах якога захавалiся нямецкiя доты часоў Першай сусветнай вайны. Наступныя прыпынкi — археалагiчны помнiк "Селiшча IХ-ХII стагоддзяў", стаянкi часоў неалiту, каменнага i бронзавага вякоў. I ў школьным музеi, i ў калекцыi Агаркаў ёсць кавалкi посуду, часткi зброi i прадметаў быту, якiя былi знойдзены пры раскопках у гэтых мясцiнах.

Далей маршрут вядзе да маляўнiчага Нёмана, да партызанскiх стаянак на iншым яго беразе, да журавiнавага заказнiка з унiкальным раслiнным i жывёльным светам... Яшчэ адна пятля — пункт знакамiтай Дугi Струвэ, занесенай у Спiс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Усё гэта наўрад цi калi-небудзь зацiкавiла б турыстаў, стала б вядомым за межамi краiны i мясцовым жыхарам, калi б не Юрый i Святлана Агаркi, iх пастаянныя пошукi, збор матэрыялаў, уласная цiкаўнасць i захапленне ад зробленых адкрыццяў. Вандроўка можа доўжыцца ад гадзiны да шасцi — у залежнасцi ад жаданняў, iнтарэсаў i фiзiчных магчымасцяў турыстаў.

— Неяк сярод удзельнiкаў велатура, якiх я павёў па маршруце, быў прафесар з Галандыi даволi сталага ўзросту, — узгадвае Юрый. — Ну, думаю, далёка не пойдзем, а ён як нацiснуў на педалi — маладыя ледзь паспявалi за iм.

Фарэль i булачкi

За шэсць гадоў у Агаркаў з’явiлiся свае пастаянныя клiенты. Дарэчы, сярод iх i ваша пакорная слуга. На вясновыя канiкулы 2007 года я адправiла ў Дакудава трох сваiх дзяцей i пляменнiцу, усе — падлеткi 11-16 гадоў (да гэтага мы адпачывалi сям’ёй на гэтай сядзiбе два гады запар). Юра вадзiў iх па маршруце, а таксама на рыбалку. Дзецi разам з дачкой Юры i Святланы Ксенiяй цэлымi днямi ездзiлi на веласiпедах, гулялi ў мяч, уволю пiлi вясковае малако i елi хатнi сыр... Няпоўнага тыдня iм хапiла, каб вярнуць згубленыя падчас вучобы здаровы румянец, бляск у вачах i назапасiць уражанняў на доўгi час.

Мiж iншым, што тычыцца рыбалкi, то недалёка ад сядзiбы "Дакудава" штогод у 20-х чыслах мая праходзiць мiжнародны Кубак Гаўi — адно з самых старых i аўтарытэтных мерапрыемстваў Гродзенскага абласнога аб’ядання аматараў спiнiнга i нахлёсту. Гэтыя Кубкi — не толькi двухдзённае спаборнiцтва, незабыўнае вiдовiшча, але яшчэ i майстар-клас. Тут усiх ахвотных навучаюць нахлёсту — вельмi прыгожаму, вытанчанаму i ўлоўнаму спосабу лоўлi рыбы, якi за асаблiвую эстэтычную асалоду любяць не толькi мужчыны i дзецi, але i жанчыны. Дарэчы на Кубку Гаўi ёсць жаночая i дзiцячая секцыi. Гаўя — правы прыток Нёмана, вядомая яшчэ тым, што ў ёй жыве адна з найпрыгажэйшых ласасёвых рыбаў — рачная фарэль.

Акрамя сямейнага адпачынку i Зялёных маршрутаў, Агаркi прапануюць яшчэ ўнiкальныя аўтарскiя гiсторыка-асветнiцкiя праграмы "Шлях хлеба" i "Ад блакiтнага льну да белых ручнiкоў". Iдэя праграм сама сабой нарадзiлася ў Святланы падчас збору этнакампазiцыi. Нешта прыносiлi суседзi, нешта дарылi сваякi, так паступова ў iх доме сабралiся ўсе самаробныя прылады працы, якiя выкарыстоўвалiся ў мiнулых стагоддзях тутэйшымi жыхарамi ў земляробстве i ткацтве. Як толькi цяплее, Юрый наладжвае кросны, выносiць пад навес цернiцу i трапло. Там ужо чакаюць працы каменныя жорны, саха, барана i матыка...

Падчас восеньскiх канiкул 2006 года ў Дакудава знаёмiцца непасрэдна праз уласныя рукi з шляхам, якi робiць хлеб, перш чым патрапiць на стол, паехаў iх цэлы клас — вучнi Мiнскай гiмназii-каледжа мастацтваў. З надвор’ем не пашанцавала — у паветры ўжо адчувалiся першыя прымаразкi, ды вецер — рукi без пальчатак замярзалi iмгненна. А гарадскiя дзецi, расчырванеўшыся ад стараннасцi i задавальнення, з захапленнем цягалi па гароду Агаркаў драўляную саху, кiдалi ў баразну зерне, потым малолi на жорнах, рашчынялi цеста, ляпiлi кожны сваю ўласную булачку, якую абяцалi прывезцi як гасцiнец бацькам... Нiводны, вядома, не давёз. А колькi шчасця было, калi Святлана прынесла ў дом духмяныя маленькiя каравайчыкi, сярод якiх кожны пазнаваў свой, з нейкай адмысловай адзнакай. Смак гэтага хлеба яны будуць памятаць усё жыццё. Як i водар хрусткага марознага паветра адыходнай восенi...

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА,

Гродзенская вобласць.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З гаспадарамі гэтай сядзiбы — Юрай i Святланай Агаркамi "Звязда" знаёмiла сваiх чытачоў яшчэ ў вераснi 2005 года. Матэрыял называўся "У
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика