21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хрышчэнне дзіцяцi

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хрышчэнне дзіцяцi

Пахрысцiць дзiця старалiся ў межах 40 дзён пасля яго народзiнаў. Гэта было абумоўлена тым, што дзiцяцi хацелi як мага хутчэй даць iмя i разам з iмем святога-ахоўнiка. Вялiкiм грахом лiчылася смерць нехрышчонага дзiцяцi. Таму, калi немаўлятка нараджалася хворым, i было бачна, што яно хутка памрэ, бабка-павiтуха магла сама пахрысцiць нованароджанага. Акрамя гэтага, згодна з царкоўнай традыцыяй, на 40-ы дзень пасля родаў выконваецца абрад уцэркаўлення мацi i яе дзiця (справа ў тым, што пасля родаў жанчына 40 дзён не мела права заходзiць у храм).

l Нашы продкi для хрышчэння дзiцяцi старалiся выбраць самы спрыяльны дзень. Хрысцiць дзiця можна ў любы дзень тыдня. Але звычайна хрысцiлi ў нядзелю — самы светлы i святы дзень тыдня, а яшчэ лепш — у дзень якога-небудзь царкоўнага свята. Так, лiчылася, калi пахрысцiць дзiця на Вадохрышча, у яго будзе шчаслiвы лёс. Але засцерагалiся хрысцiць у святы, звязаныя са смерцю, напрыклад 28 жнiўня — Успенне Багародзiцы.

l Пры выбары дня хрышчэння дзiцяцi абавязкова ўлiчвалi перыяд росту Месяца (маладзiк, цi новы Месяц), якi рабiў станоўчы ўплыў на далейшы лёс дзiцяцi.

l У кожнай хаце абавязкова быў спiс неспрыяльных або "чорных" дзён. У такiя днi засцерагалiся выконваць абрад хрышчэння.

l Акрамя гэтага, неабходна было улiчваць структуру пастоў — адна- i шматдзённых.

l Блiзнятаў цi двайнятаў старалiся пахрысцiць у розныя днi, кожнаму выбiралi сваю пару хросных бацькоў.

l У дзень хрэсьбiнаў бацькам i самым блiзкiм родным дзiцяцi неабходна было пазбягаць шыць, вязаць, прасцi, ткаць, секчы дровы, капаць зямлю, забiваць свойскую жывёлу i г.д. Любыя хатнiя справы трэба было зрабiць загадзя цi па магчымасцi адкласцi на другi дзень. Недапушчальнымi былi любыя сваркi памiж сваякамi.

l У гэты дзень добра было б пералiчыць усе грошы, якiя былi ў хаце, каб дзiця было багатым; частаваць людзей пiрагамi, але нi ў якiм разе не блiнцамi (таму што яны лiчацца асноўным атрыбутам жалобнага стала).

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пахрысцiць дзiця старалiся ў межах 40 дзён пасля яго народзiнаў. Гэта было абумоўлена тым, што дзiцяцi хацелi як мага хутчэй даць iмя i разам з iмем с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика