21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

На аднаго жыхара Беларусi, па звестках Нацбанка краiны на 1 студзеня 2009 года, у сярэднiм прыходзiцца Br1402 тыс. зберажэнняў, размешчаных у банкаўскiх укладах.

На аднаго жыхара Беларусi, па звестках Нацбанка краiны на 1 студзеня 2009 года, у сярэднiм прыходзiцца Br1402 тыс. зберажэнняў, размешчаных у банкаўскiх укладах.

Пракуратура Савецкага раёна Мiнска праводзiць праверку па факце гiбелi на прадпрыемстве "Амкадор" рабочага. Паводле папярэднiх звестак, у трэцюю змену пры правядзеннi такарных работ адзенне рабочага зацягнула ў станок, а потым пацярпела i цела. На выратаванне прыехалi супрацоўнiкi МНС i медыкi, апошнiя канстатавалi смерць рабочага 1988 г.н. Як мяркуецца, няшчаснае здарэнне адбылося з-за ўласнай неасцярожнасцi.

Жанчына ў Жлобiнскiм раёне загiнула пад завалам навеса, дах якога абвалiўся. Трагедыя адбылася ў вёсцы Рэкта на прыватным падвор’i. Дах навеса для дроў абвалiўся на 55-гадовую жанчыну. Праз некаторы час яе пад абломкамi знайшлi суседзi. "Хуткая дапамога", што прыйшла па выклiку, канстатавала смерць. Папярэдняй прычынай абвалу стала нетрываласць навеса, пабудаванага яшчэ ў 1985 г. Паспрыяў трагедыi i мокры снег, што сабраўся на даху.

Жанчына ў Жлобiнскiм раёне загiнула пад завалам навеса, дах якога абвалiўся. Трагедыя адбылася ў вёсцы Рэкта на прыватным падвор’i. Дах навеса для дроў абвалiўся на 55-гадовую жанчыну. Праз некаторы час яе пад абломкамi знайшлi суседзi. "Хуткая дапамога", што прыйшла па выклiку, канстатавала смерць. Папярэдняй прычынай абвалу стала нетрываласць навеса, пабудаванага яшчэ ў 1985 г. Паспрыяў трагедыi i мокры снег, што сабраўся на даху.

Згодна са звесткамi Саюза цукравытворцаў, за першыя тры тыднi гэтага года аптовыя цэны на белы цукар у Расii выраслi больш чым на 25 працэнтаў. Вытворцы i iмпарцёры тлумачаць гэта хiстаннямi валютных курсаў, бiржавымi iндыкатарамi i сезоннымi пошлiнамi. Беларусь экспартуе ў Расiю цукар з бурачнай сыравiны. Сёлета плануецца паставiць не менш за 150 тыс. тон.

Дырэктар дзiцячага цэнтра "Артэк" аб’явiў галадоўку. Кiраўнiцтва мiжнароднага дзiцячага цэнтра ў Крыме звярнулася да кiраўнiкоў краiны з просьбай выратаваць комплекс ад банкруцтва i захаваць працоўныя месцы. У лагеры ўпершыню адмянiлi зiмовыя змены, работнiкi не атрымлiваюць зарплату, гаворыцца ў звароце. Дырэктар комплексу дапускае, што "Артэк" даводзяць да банкруцтва спецыяльна, "бо кошт зямлi там можна параўнаць з цэнамi на зямлю ў Манака". Пачаць галадоўку кiраўнiка комплексу прымусiла абыякавасць, з якой ставiцца кiраўнiцтва краiны да праблем унiкальнага дзiцячага цэнтра.

Рэйс авiякампанii S7 Airlines з Новасiбiрска ў в’етнамскi Хашэмiн двойчы вяртаўся ў аэрапорт вылету з-за аварый. Пасажырам не дапамагло нават тое, што пасля першага звароту самалёт замянiлi. Другi напаткаў той жа лёс. У першым выпадку спрацавала аварыйная сiгналiзацыя, нiхто не пацярпеў. Але экiпаж вырашыў вярнуцца. Праз некалькi гадзiн кампанiя падала iншы самалёт, аднак у раёне мяжы з Манголiяй паступiла iнфармацыя аб няспраўнасцi генератара, i самалёт зноў павярнуў у новасiбiрскi аэрапорт. Па маршруце паляцеў трэцi борт. На борце знаходзiлася 119 пасажыраў, у тым лiку дзецi.     ПОЎНЫ АБЗАЦ   Жыхарка амерыканскага штата Пенсiльванiя абвiнавачана ў жорсткiм абыходжаннi з жывёламi за продаж кацянят з пiрсiнгам. 34-гадовую "сабачую" цырульнiцу абвiнавачваюць у тым, што яна пракалола чорным кацянятам вушы, шыi i хвасты. Жывёлiнак прадавалi праз iнтэрнэт. У суд на жанчыну падала арганiзацыя абаронцаў жывёлаў. Мiж тым цырульнiца не бачыць нiчога жорсткага ў пiрсiнгу, якi яна, па яе словах, робiць акуратна, з захаваннем усiх правiлаў бяспекi. Усе кацяняты накормленыя i добра выхаваныя.   Сям’i з акругi Емтланд у Швецыi забаранiлi зваць свайго сына лiтарай "кью" (Q). Апеляцыйны суд загадаў бацькам абраць для дзiцяцi нармальнае iмя, пацвердзiўшы такiм чынам папярэдняе рашэнне iншага суда, якi заключыў, што лiтара "кью" не адпавядае лiнгвiстычным патрабаванням да iмя i не можа служыць такiм. Самi бацькi настойваюць на сваiм выбары, сцвярджаючы, што iх сын з малых гадоў носiць iмя Кью i ўсё прывыклi зваць хлопчыка менавiта так.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Савецкага раёна Мiнска праводзiць праверку па факце гiбелi на прадпрыемстве "Амкадор" рабочага. Паводле папярэднiх звестак, у тр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика