21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Еўрасаюз пачаў усведамляць значнасць Беларусі як паўнапраўнага партнёра

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрасаюз пачаў усведамляць значнасць Беларусі як паўнапраўнага партнёра

Беларускае кiраўнiцтва зацiкаўлена ў актывiзацыi iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва з французскiм бiзнэсам i гатова стварыць усе неабходныя ўмовы для яго работы ў нашай краiне. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня на сустрэчы з дэлегацыяй Руху французскiх прадпрыемстваў "МЕДЕФ" — самай уплывовай арганiзацыяй прадпрымальнiкаў Францыi.

На сустрэчы прысутнiчалi кiраўнiк дэлегацыi, сустаршыня праўлення банка "Сасьетэ Жэнераль", старшыня Савета кiраўнiкоў прадпрыемстваў Францыя — Беларусь у рамках "МЕДЕФ Інтэрнасьёналь" Фiлiп Сiтэрн, прадстаўнiкi кiраўнiцтва такiх вядомых кампанiй, як "Акор" (гасцiнiчная гаспадарка), "Алкатэль" (тэлекамунiкацыi), "Альстом" (энергетыка, транспарт), "Веалiя" (камунальная гаспадарка), "Вiкат" (цэмент), "Iнгрэдзiя" (пратэiнавыя дабаўкi для харчовых прадуктаў), "Дэонт" (абсталяванне для перапрацоўкi лёну), "РТЕ" (электрасеткi) i iншых.

Рух французскiх прадпрыемстваў "МЕДЕФ" утвораны ў 1998 годзе. Ён аб’ядноўвае амаль 1 млн прамысловых i гандлёвых структур у розных галiнах, банкаў, страхавых таварыстваў, транспартных агенцтваў i iншых прадпрыемстваў.

За апошнiя гады было арганiзавана дзве сустрэчы "МЕДЕФ" з беларускiмi дзелавымi дэлегацыямi: у 2006 годзе з прадстаўнiкамi Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i работадаўцаў i ў 2007 годзе — Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што гэты вiзiт французскiх бiзнэсменаў арганiчна ўпiсваецца ў пачаты працэс актывiзацыi адносiнаў з еўрапейскiмi краiнамi. "У многiм гэтаму садзейнiчаюць мэтанакiраваныя захады нашай рэспублiкi ў сферы развiцця эканомiкi. Прынятыя нядаўна рашэннi адчувальна змянiлi змест двухбаковых адносiнаў i сувязяў. Сёння актыўна вядуцца перагаворы беларускiх мiнiстэрстваў з Еўрапейскай камiсiяй у галiнах энергетыкi i транспарту", — адзначыў Прэзiдэнт.

У лiку пазiтыўных момантаў кiраўнiк дзяржавы таксама прывёў напрацоўкi новых кантактаў у сельскай гаспадарцы, мытнай i прыродаахоўнай сферах.

"Цяпер ужо зразумела, што i Еўрасаюз, i шэраг iншых мiжнародных iнстытутаў, i нацыянальныя ўрады еўрапейскiх краiн пачалi ўсведамляць значнасць Беларусi як паўнапраўнага партнёра", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым сведчаць адкрыццё ў Мiнску Прадстаўнiцтва Еўракамiсii, запрашэнне Беларусi прыняць удзел у iнiцыятыве "Усходняе партнёрства".

У сусветнай гiсторыi, паводле слоў Прэзiдэнта, ёсць нямала прыкладаў, калi буйны бiзнэс станавiўся своеасаблiвым "лакаматывам" для далейшага ўмацавання паўнацэнных палiтычных адносiнаў.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў дадатную дынамiку росту тавараабароту Беларусi з краiнамi ЕС, якi ў студзенi—лiстападзе 2008 года перасягнуў $21 млрд, павялiчыўшыся ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года амаль на 43 працэнты. Пры гэтым беларуска-французскiя знешнеэканамiчныя адносiны таксама характарызуюцца высокай дынамiкай росту. "Гэта добрая аснова, на якую можна абаперцiся, каб упэўнена рухацца наперад. Я перакананы, што ваша эканамiчная i iнвестыцыйная цiкавасць да Беларусi не выпадковая, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Мы вас чакаем у Беларусi i створым усе неабходныя ўмовы для работы".

Беларусь, паводле слоў Прэзiдэнта, захоўвае сацыяльна-палiтычную стабiльнасць, высокiя тэмпы развiцця эканомiкi, стварае максiмальна прывабныя ўмовы для замежных iнвестараў. "У нас ёсць спрыяльныя ўмовы для прыцягнення капiталу ў прыватызацыю дзяржаўнай уласнасцi, развiццё малых i сярэднiх гарадоў, свабодных эканамiчных зонаў. Прыняты беспрэцэдэнтныя меры па адмене працэдуры дэкларавання паходжання тавараў. У гэтым годзе мы значна спрасцiлi сiстэму падаткаабкладання, увялi заяўны прынцып рэгiстрацыi прадпрыемстваў", — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што пастаўлена задача "ўваходжання Беларусi ў лiк 30 краiн у рэйтынгу Сусветнага банка па ўмовах вядзення бiзнэсу". "Можна з упэўненасцю сказаць, што Беларусь сёння — востраў стабiльнасцi, а беларускiя кампанii — надзейныя i перспектыўныя партнёры. Спадзяюся, што ў ходзе цяперашняга наведвання нашай краiны вы на свае вочы змаглi пераканацца ў гэтым, — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы, звяртаючыся да французскiх бiзнэсменаў. — Не сумняваюся, што кожны з вас паедзе з Мiнска не толькi з добрымi ўспамiнамi, але i з новымi iдэямi, праектамi, якiя ў далейшым будуць ажыццяўляцца на ўзаемавыгадных умовах, дадуць магчымасць у блiжэйшым будучым выйсцi на новыя, больш дасканалыя формы гандлёва-эканамiчнага ўзаемадзеяння". Ён таксама дадаў, што цяпер, калi ўвесь свет знаходзiцца пад уплывам фiнансавага крызiсу, неабходна максiмальна аб’яднаць намаганнi розных краiн i бiзнэс-супольнасцяў. Гэта датычыцца i Беларусi з Францыяй.

У цэлым, на думку Прэзiдэнта, цяперашнi вiзiт дэлегацыi Руху французскiх прадпрыемстваў "МЕДЕФ" дасць магчымасць значна актывiзаваць гандлёва-эканамiчнае ўзаемадзеянне памiж краiнамi.

Асаблiвую ўдзячнасць за работу па развiццi беларуска-французскiх адносiнаў Прэзiдэнт выказаў Надзвычайнаму i Паўнамоцнаму Паслу Французскай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь Мiрэй Мюсо. "Я вельмi добра ведаю пазiцыю пасла Францыi Мiрэй Мюсо. Без вашага ўдзелу гэтага вiзiту не было б. Я вам вельмi ўдзячны за тое, што вы за кароткi час знаходжання ў нашай краiне шмат зрабiлi для наладжвання адносiнаў Беларусi не толькi з Францыяй, але i з ЕС", — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы, звяртаючыся да дыпламата.

У сваю чаргу кiраўнiк дэлегацыi Фiлiп Сiтэрн сказаў: "Мы будзем рады бачыць беларускую дэлегацыю ў Парыжы". Паводле яго слоў, тыя французскiя кампанii, якiя працуюць у Беларусi, рэкамендуюць сваiм партнёрам у Францыi прыходзiць у Беларусь i адкрываць тут свой бiзнэс.

Сярод галiнаў, якiя маюць цiкавасць для "МЕДЕФ", — прамысловасць, тэкстыль, тэлекамунiкацыi, будаўнiцтва, iнфраструктура, сельская гаспадарка, ЖКГ, энергетыка, банкаўскiя i страхавыя паслугi. Бiзнэсмены агучылi папярэднiя прапановы ў гэтых сферах.

"Калi мы з вамi дамовiмся, то гэта будзе няўхiльна i свята выконвацца, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Калi вы будзеце ствараць у Беларусi новыя вытворчасцi, якiя будуць забяспечваць iмпартазамяшчэнне, i значную долю вырабляць на экспарт, вы атрымаеце беспрэцэдэнтныя льготы, якiх у вас не будзе нi ў адной iншай краiне".

Вiзiт дэлегацыi "МЕДЕФ" у Беларусь прадоўжыцца па 27 студзеня.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускае кiраўнiцтва зацiкаўлена ў актывiзацыi iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва з французскiм бiзнэсам i гатова стварыць усе неабходныя ўмовы для яго р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика