Падатковая сістэма Беларусi спрашчаецца
Падатковая сістэма Беларусi спрашчаецца
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня падпiсаў указ № 53, накiраваны на спрашчэнне падатковай сiстэмы Беларусi. Дакументам адменены асобныя дэкрэты i ўказы, нормы якiх былi рэалiзаваны ў законе ад 13 лiстапада 2008 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях падаткаабкладання". У прыватнасцi, улiчваючы, што гэтым законам прадугледжана ўключэнне даходаў юрыдычных асобаў ад рэалiзацыi (пагашэння каштоўных папер у агульную сiстэму падаткаабкладання прыбытку, указам прызнаецца страцiўшым сiлу Дэкрэт ад 23 снежня 1999 года № 43 "Аб падаткаабкладаннi даходаў, атрыманых у асобных сферах дзейнасцi". Указам таксама ўносяцца карэктывы ва ўказы ад 25 мая 2000 года № 293 "Аб мерах па ўзмацненнi ведамаснага кантролю ў Рэспублiцы Беларусь" i ад 15 чэрвеня 2006 года № 398 "Аб зацвярджэннi нормаў расходаў на рэкламу, маркетынгавыя, кансультацыйныя i iнфармацыйныя паслугi, прадстаўнiцкiя мэты, падрыхтоўку кадраў", якiя прадугледжваюць адмену нармiравання расходаў на аўдыт i падрыхтоўку кадраў для мэтаў падаткаабкладання. Адмена практыкi нармiравання гэтых расходаў ажыццёўлена для спрашчэння парадку вылiчэння падатку на прыбытак i дэбюракратызацыi заканадаўства. Указ уступае ў сiлу з 1 студзеня 2009 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня падпiсаў указ № 53, накiраваны на спрашчэнне падатковай сiстэмы Беларусi. Дакументам адменены асоб
|
|