Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 2 Аб стымуляваннi работнiкаў арганiзацый галiн эканомiкi
Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 2 Аб стымуляваннi работнiкаў арганiзацый галiн эканомiкi
Аб стымуляваннi работнiкаў арганiзацый галiн эканомiкi
У адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляю: 1. Устанавiць, што: 1.1. агульная сума сродкаў, што накiроўваюцца на выплату прэмiй за вытворчыя вынiкi i надбавак усiх вiдаў (далей — стымулюючыя выплаты), якiя выплачваюцца работнiкам арганiзацый галiн эканомiкi незалежна ад форм уласнасцi, акрамя арганiзацый, што фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, i адносяцца на сабекошт прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), уключаецца ў затраты, якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi i цэнаўтварэннi, у межах 80 працэнтаў сумы заработнай платы, вылiчанай па здзельных расцэнках, а таксама тарыфных стаўках i службовых акладах з улiкам павышэнняў, прадугледжаных заканадаўствам, у разлiку на аднаго работнiка за фактычна адпрацаваны час у справаздачным перыядзе па арганiзацыi ў цэлым (далей — нарматыў), калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; 1.2. у арганiзацыях, названых у падпункце 1.1 гэтага пункта, якiя забяспечылi па вынiках папярэдняга года рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) на ўзроўнi не нiжэй за заданне, даведзенае ва ўстаноўленым парадку або прадугледжанае бiзнес-планам у выпадку, калi такое заданне не ўстаноўлена, памер нарматыву на працягу справаздачнага года не павiнен перасягаць 100 працэнтаў, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; 1.3. парадак выкарыстання стымулюючых выплат у межах памераў нарматыву, устаноўленых падпунктамi 1.1 i 1.2 гэтага пункта, вызначаецца наймальнiкам на падставе калектыўнага дагавора, пагаднення, iншага лакальнага нарматыўнага прававога акта, прынятых у адпаведнасцi з заканадаўствам. 2. Прызнаць страцiўшымi сiлу: падпункт 1.5 пункта 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 27 сакавiка 1997 г. нумар 10 "Аб дадатковых мерах па ўдасканаленнi аплаты працы работнiкаў галiн эканомiкi" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 11, арт. 378); Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 1997 г. № 22 "Аб унясеннi змяненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 27 сакавiка 1997 г. № 10" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 32, арт. 1010); пункт 2 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2002 г. № 17 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання аплаты працы работнiкаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 83, 1/3879). 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у двухмесячны тэрмiн забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам i прыняць iншыя меры па яго рэалiзацыi. 4. Гэты Дэкрэт уступае ў сiлу з 1 студзеня 2009 г., з’яўляецца часовым i ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка. 23 студзеня 2009 г., г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляю: 1. Устанавiць, што: 1.1. агульная сума сродкаў, што накiро
|
|