21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 49

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 49 Аб некаторых пытаннях стымулявання рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) у 2009 годзе

 

У мэтах павышэння зацiкаўленасцi работнiкаў камерцыйных арганiзацый у забеспячэннi росту аб’ёмаў рэалiзаванай прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), у тым лiку на экспарт, знiжэння запасаў гатовай прадукцыi, паступлення валютнай выручкi:

1. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1.1. кiраўнiкам камерцыйных арганiзацый незалежна ад формы ўласнасцi прадастаўляецца права:

ажыццяўляць выплату штомесячнага ўзнагароджання работнiкам, якiя забяспечваюць рэалiзацыю прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), у тым лiку на экспарт, знiжэнне запасаў гатовай прадукцыi, у працэнтных адносiнах ад выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) у дзеючых цэнах, без абмежавання яго максiмальнымi памерамi. Пры гэтым iншыя выплаты стымулюючага характару (надбаўкi, прэмii) названым работнiкам не налiчваюцца i не выплачваюцца. Пералiк работнiкаў, канкрэтныя памеры i ўмовы выплаты штомесячнага ўзнагароджання вызначаецца ў лакальных нарматыўных прававых актах;

прадугледжваць у кантрактах з кiраўнiкамi i спецыялiстамi маркетынгавых, лагiстычных, знешнеэканамiчных i iншых структурных падраздзяленняў камерцыйных арганiзацый, што забяспечваюць паступленне валютнай выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), персанальныя ўмовы аплаты iх працы, якiя ўключаюць службовыя аклады, вылiчаныя ў кратных памерах да тарыфнай стаўкi першага разраду, якая дзейнiчае ў камерцыйнай арганiзацыi, i не абмежаваныя максiмальнымi памерамi выплаты стымулюючага характару (надбаўкi, прэмii);

1.2. уласнiк маёмасцi арганiзацыi або орган, упаўнаважаны заключаць кантракты з кiраўнiкамi камерцыйных арганiзацый, мае права вызначаць гэтым кiраўнiкам умовы аплаты iх працы ў залежнасцi ад знiжэння запасаў гатовай прадукцыi, рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), у тым лiку на экспарт, i (або) паступленнi валютнай выручкi ў адпаведнасцi з падпунктам 1.1 гэтага пункта;

1.3. заработная плата, налiчаная работнiкам у адпаведнасцi з падпунктам 1.1 або 1.2 гэтага пункта, максiмальнымi памерамi не абмяжоўваецца i ўключаецца ў затраты па вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), што ўлiчваюцца пры цэнаўтварэннi i падаткаабкладаннi.

2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у двухмесячны тэрмiн прыняць меры па рэалiзацыi гэтага Указа.

3. Гэты Указ уступае ў сiлу з 1 студзеня 2009 г.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

23 студзеня 2009 г., г. Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах павышэння зацiкаўленасцi работнiкаў камерцыйных арганiзацый у забеспячэннi росту аб’ёмаў рэалiзаванай прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), у ты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика