Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусi ў 2008 годзе склала $6,2 млрд
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусi ў 2008 годзе склала $6,2 млрд
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамi Беларусi ў 2008 годзе склала $6,2 млрд, паведамiў Аляксандр Шпiлеўскi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле яго iнфармацыi, тавараабарот Рэспублiкi Беларусь у мiнулым годзе павялiчыўся амаль на 37 працэнтаў i склаў $72 млрд 462,6 млн. Экспарт узрос на 36,2 працэнта да $33,1 млрд, iмпарт на 37,7 працэнта да $39,3 млрд. Такiм чынам, знешнегандлёвае сальда адмоўнае i склала $6,2 млрд павялiчыўшыся пры гэтым у параўнаннi з узроўнем 2007 года на 44,7 працэнта. Тавараабарот Рэспублiкi Беларусь з краiнамi СНД павялiчыўся на 33,8 працэнта i склаў $40,2 млрд. Экспарт узрос на 28,7 працэнта да $14,3 млрд, iмпарт на 36,7 працэнта да $25,9 млрд. Сальда таксама склалася адмоўнае ў памеры $11,6 млрд супраць $7,8 млрд у 2007 годзе. Аляксандр Шпiлеўскi прадоўжыў, што аб’ём знешняга гандлю Беларусi з краiнамi па-за СНД дасягнуў $32,2 млрд, павялiчыўшыся на 40,9 працэнта ў параўнаннi з папярэднiм годам. Аб’ём экспарту склаў $18,8 млрд, або на 42,4 працэнта больш, iмпарт $13,4 млрд, або на 38,9 працэнта больш. Пры гэтым сальда склалася дадатнае ў памеры амаль $5,4 млрд супраць $3,5 млрд у 2007 годзе. Аб’ём знешняга гандлю з Расiйскай Федэрацыяй павялiчыўся на 31,1 працэнта i дасягнуў амаль $34 млрд. Экспарт павялiчыўся на 19,6 працэнта да $10,5 млрд, iмпарт на 36,9 працэнта да $23,5 млрд. Адмоўнае сальда дасягнула амаль $13 млрд, павялiчыўшыся на 55 працэнтаў у параўнаннi з аналагiчным паказчыкам у 2007 годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамi Беларусi ў 2008 годзе склала $6,2 млрд, паведамiў Аляксандр Шпiлеўскi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле я |
|