21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сёння — Дзень памяці ахвяраў Халакоста

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння — Дзень памяці ахвяраў Халакоста

Яшчэ ў 2005 годзе ААН прыняла рэзалюцыю, па якой гэта дата — 27 студзеня — абвяшчалася Мiжнародным днём памяцi ахвяраў Халакоста. Прымеркавана яна да вызвалення фашысцкага канцлагера Асвенцiм на тэрыторыi Польшчы.

У Беларусi, як вядома, таксама размяшчаўся адзiн з буйнейшых ва ўсёй Еўропе канцэнтрацыйных лагераў — Трасцянец. На тэрыторыi Мiнскага гета з 26,5 тыс яўрэяў, якiя былi дэпартаваныя сюды на пачатку вайны, вядома толькi 50 прыкладаў, калi людзi засталiся жывымi. Даследчыкi адзначаюць, што нiдзе ў свеце не было такога моцнага яўрэйскага партызанскага руху, як у Беларусi. У выратаваннi яўрэяў беларусы праявiлi сябе вельмi мужна. Прыкладам чаго можа служыць подзвiг жыхароў в. Парэчча ў Пухавiцкiм раёне, жыхары якой цэлай вёскай далi прытулак яўрэйскiм дзецям. На сёння ў Беларусi вядома каля 700 чалавек — "праведнiкаў народаў свету".

Паводле слоў Кузьмы Козака, кiраўнiка Гiстарычнай майстэрнi ў Мiнску: "У час вайны была знiшчана багатая яўрэйская культура разам з багатай традыцыяй. Гэта трагедыя не павiнна паўтарыцца. Мы — нашчадкi — павiнны памятаць, што самай вялiкай чалавечай каштоўнасцю ёсць чалавечае жыццё. І такой катастрофы, як Халакост, быць не павiнна. Бо гэта вялiкая катастрофа, якая датычыла знiшчэння цэлага народа..."

У сталiцы ў гэты дзень найбольш значныя мерапрыемствы адбудуцца ў Гiстарычнай майстэрнi (Сухая, 25) i ў Мiнскiм яўрэйскiм абшчынным доме (В. Харужай, 28).

Iлья Лапато.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў 2005 годзе ААН прыняла рэзалюцыю, па якой гэта дата — 27 студзеня — абвяшчалася Мiжнародным днём памяцi ахвяраў Халакоста. Прымеркавана яна да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика