21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рыхтуй бульбу ў лютым! Хочаце насенку "Журавінкi"? Паўтары тысячы за кiло!

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рыхтуй бульбу ў лютым! Хочаце насенку "Журавінкi"? Паўтары тысячы за кiло!

— Паводле слоў намеснiка генеральнага дырэктара "Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бульбаводстве i плодаагароднiцтве" Івана БУСЬКО, сёння ў рэспублiцы да 82 працэнтаў плошчаў, адведзеных пад бульбу, занята гатункамi, якiя стварылi вучоныя Беларусi. Беларуская бульба запатрабавана i за мяжой. 26 гатункаў беларускай селекцыi раянiраваныя, напрыклад, ў Расii, па тры гатункi ўнесеныя ў дзяржрэестры Кiтая i Узбекiстана, два — у Арменii, па адным — у Латвii i ва Ўкраiне.

— Не памылюся, калi скажу, што ў самiх беларусаў вочы разбягаюцца ад прапанаванай колькасцi гатункаў. А беларускiя вучоныя працуюць з зайздросным стараннем.

Увосень мiнулага года перададзены на дзяржаўнае выпрабаванне познаспелы гатунак Максiмум. Па ўтрыманнi крухмалу (24—27 працэнтаў) ён перавышае самы высокакрухмалiсты гатунак Здабытак. Гэта адзiн з самых высокiх вынiкаў прадуктыўнасцi сярод гатункаў бульбы айчыннай селекцыi. Пакуль матэрыялу хапае толькi для выпрабаванняў, таму ў продажы нi ў гэтым, нi ў наступным годзе яго не будзе.

— Што з ранейшых гатункаў, якiя сталi ўжо добра вядомымi сярод бульбаводаў, можна будзе купiць сёлета ў Iнстытуце бульбаводства ў Самахвалавiчах?

— 34 гатункi, якiя ёсць у нашай селекцыi, розных груп спеласцi будуць сёлета ў продажы. Толькi гатунку Брыз, якi палюбiўся нашым пакупнiкам, у нас мала пасадачнага матэрыялу i сёлета яго ў продажы не будзе. Астатнiх гатункаў будзе ў дастатковай колькасцi, любой групы спеласцi.

— Паводле статыстыкi, якiя гатункi бульбы карыстаюцца большым попытам?

— Часцей за ўсё пакупнiкi пытаюцца пра раннiя i сярэдняспелыя гатункi. У такiм выпадку мы прапануем той жа Аксамiт, Капрыз, Лiлею, Уладар, Скарб, Жывiцу, Талiсман, Крынiцу i iншыя. Даволi часта бывае такая сiтуацыя, калi пакупнiк кажа, што яго не цiкавiць раннi гэта цi познi гатунак, а на агародзе ён хоча вырасцiць i есцi смачную бульбу. Хачу сказаць, што нясмачнай бульбы ў нас няма, але мы ўсе ведаем, што густы бываюць розныя. Мы прапануем на выбар менавiта групу спеласцi. А некаторыя пакупнiкi прыязджаюць з мэтай купiць Журавiнку. Гэта сярэдняпознi гатунак, менавiта пра яго пытаюцца, вiдаць, больш за ўсё. Каб дапамагчы пакупнiкам разабрацца ў гатунках, мы прапануем наглядную агiтацыю, спецыялiсты правядуць кансультацыю.

— Цi будуць у продажы гатункi замежнай селекцыi?

— Толькi гатункi нямецкай — Карэта, Молi, Адрэта.

— У якой тары будзе прадавацца бульба?

— Сёлета апрабуем лiнiю па фасоўцы бульбы. Фасоўку будзем старацца зрабiць прымальнай для спажыўцоў: па 2, 5, 10, 15, 30 кг. Лiчу, што недзе 10—15 лютага мы пачнём рэалiзацыю бульбы. Спачатку да нас прыязджаюць сельгаспрадпрыемствы, фермерскiя гаспадаркi, а потым i ўласнiкi прыватных агародаў.

— Па якой цане будзе рэалiзоўвацца бульба?

— Па 1,5 тысячы за кiлаграм.

Валянцiна ШПIЛЕЎСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Паводле слоў намеснiка генеральнага дырэктара "Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бульбаводстве i плодаагароднiцтве" Івана БУСЬКО
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика