21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мыта на аўто пакуль без змен

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мыта на аўто пакуль без змен

На працягу 2009 года ўвесь беларускi экспарт будзе пераведзены на сiстэму электроннага дэкларавання. Аб гэтым падчас сустрэчы з журналiстамi паведамiў старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Аляксандр Шпiлеўскi.

Яшчэ адным спрыяльным фактарам для развiцця знешнеэканамiчнай дзейнасцi стане фармiраванне мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана. Ён павiнен з’явiцца ў 2010 годзе. Прычым тады ж Беларусь i Расiя пяройдуць на мытнае афармленне на адзiнай мяжы дзвюх дзяржаў. У сувязi з гэтым, зазначыў Аляксандр Шпiлеўскi, афармленне транспартных сродкаў на беларуска-расiйскай мяжы стане неактуальным.

Таксама да 2010 года Беларусь, Расiя i Казахстан павiнны перайсцi на адзiныя мытныя тарыфы. На сёння яны ўзгодненыя на 95 працэнтаў. У лiку няўзгодненых тавараў — легкавыя аўтамабiлi. Пакуль тут бакi абараняюць свае iнтарэсы. Аднак, паведамiў Аляксандр Шпiлеўскi, цяпер пытанне змянення мытных тарыфаў на легкавыя аўтамабiлi не стаiць.

Тым часам, паведамiлi ў ДМК, летась мытнiкi пералiчылi ў бюджэт дзяржавы амаль 15,5 трлн рублёў. Пры гэтым у 2008 годзе было выяўлена 15 706 парушэнняў мытнага заканадаўства, узбуджана 59 крымiнальных спраў. У прыватнасцi, удалося спынiць 62 спробы кантрабанды наркатычных i псiхатропных рэчываў, канфiскаваць больш за 20 кiлаграмаў наркотыкаў, 43,5 тоны кантрафактнай алкагольнай прадукцыi, 14,2 млн цыгарэт, 155 прадметаў, якiя з’яўляюцца гiсторыка-мастацкай каштоўнасцю. Дарэчы, заўважыў Аляксандр Шпiлеўскi, летась было выяўлена 78 спробаў хабару мытнiкам, па трох выпадках узбуджаны крымiнальныя справы. Прычым, адзначаюць у ДМК, пакараннi тут даволi жорсткiя — хабар у 20-30 долараў можа прывесцi да пазбаўлення волi на тэрмiн да сямi гадоў.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу 2009 года ўвесь беларускi экспарт будзе пераведзены на сiстэму электроннага дэкларавання. Аб гэтым падчас сустрэчы з журналiстамi паведамiў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика