Маразы вернуцца ў другой палове тыдня
Маразы вернуцца ў другой палове тыдня
Да чацвярга ў нашай краiне захаваецца адносна цёплае i вiльготнае надвор’е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Дзмiтрый Рабаў. У аўторак чакаецца мокры снег i дождж, на большай частцы тэрыторыi краiны туман, ранiцай на дарогах галалёдзiца. Удзень ад мiнус 1 да плюс 4. У сераду месцамi пройдзе мокры снег, туман, на дарогах галалёдзiца. Уначы ад 5 марозу да 1 цяпла, удзень — ад мiнус 2 да плюс 3. З 29 студзеня паўднёвыя вятры зменяцца на паўночныя i пахаладае. Уначы ад 0 да мiнус 5, пры праясненнях да мiнус 8, удзень ад мiнус 3 да плюс 3. У пятнiцу — нядзелю да нас завiтае халодны арктычны антыцыклон, таму ападкаў амаль не будзе. У пятнiцу — суботу ўначы 2—7, пры праясненнях да 10 марозу, удзень — ад 0 да мiнус 6. У нядзелю сонечна, на працягу сутак ад мiнус 3 да мiнус 8, уначы пры праясненнях — да 13 марозу. Сяргей КУРКАЧ. "Кiнуў" на 401 млн?.. 60-гадовы дырэктар аднаго з бабруйскiх таварыстваў з абмежаванай адказнасцю падазраецца ў тым, што завалодаў грашамi акцыянераў. Як мяркуецца, гэты кiраўнiк з лiпеня па верасень 2007 года змог з дапамогай махлярства пабагацець адразу на 401 мiльён 200 тысяч рублёў, што належалi акцыянерам таварыства. Дзмiтрый СТАНКОВІЧ. Дача на пораху Дача раней судзiмага за незаконныя дзеяннi ў дачыненнi да агнястрэльнай зброi жыхара Вiцебска ў вёсцы Друкава лiтаральна была нашпiгаваная выбухованебяспечнымi рэчывамi i прадметамi, якiя знайшлi i канфiскавалi тут супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС. У "запасах" 48-гадовага непрацуючага гаспадара жылля, у прыватнасцi, знаходзiлася 15 кiлаграмаў пораху, яшчэ шэсць слоiкаў з гэтым жа рэчывам ёмiстасцю па 0,5 лiтра, 500 грамаў тратылу. Акрамя таго, праваахоўнiкамi канфiскавана 7 мiнамётных мiнаў, 28 гранат, 71 узрывальнiк да iх, 187 патронаў рознага калiбру, а таксама камплектныя часткi да аўтамата ППШ i вiнтоўкi Мосiна. Уся зброя — часоў вялiкай Айчыннай вайны. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да чацвярга ў нашай краiне захаваецца адносна цёплае i вiльготнае надвор’е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага г |
|