Сакрэты даўгалецця ад расійскага алiгарха: высыпацца, выпiваць i гуляць з сабакам
Сакрэты даўгалецця ад расійскага алiгарха: высыпацца, выпiваць i гуляць з сабакам
Адзiн з самых багатых людзей Расii Цiмур Арцем’еў зрабiў свой унёсак у барацьбу чалавецтва за актыўнае даўгалецце. Ён стварыў свой Інстытут бiялогii старэння, дзе вучоныя шукаюць спосабы падаўжэння працягласцi жыцця. У iнтэрв’ю "Комсомольской правде" Цiмур Арцем’еў паведамiў, што ўжо ёсць пэўныя станоўчыя вынiкi эксперыментаў на чарвяках, мышах, пацуках, свiннях. Да чалавека яшчэ не дабралiся. I пакуль навукоўцы ламаюць галовы над тайнай старэння, Цiмур прапаноўвае свае асабiстыя рэцэпты даўгалецця: 1. Працаваць для таго, каб жыць, а не наадварот. Жыць у той жа клiматычнай зоне, што i вашы продкi.3. Высыпацца. Высыпацца.Гармон сну — мелатанiн — абараняе ад раку. Максiмальная канцэнтрацыя мелатанiну ў арганiзме прыпадае на 3 гадзiны ночы. Трэба прывучыцца вечарам рана класцiся спаць, каб ранiцай уставаць без будзiльнiка (званок будзiльнiка — гэта стрэс, а любы стрэс вымывае мiкраэлементы). 4. Максiмальна разнастаiць рацыён. Максiмальна разнастаiць рацыён.Сам Цiмур аддае перавагу раздзельнаму харчаванню. На сняданак ён ужыве вугляводы (кашы, круасаны, садавiну, салаты з агароднiны цi капусту, кожны дзень — рознае). На абед: агароднiну, пераважна сырую. А вось вячэра ў яго (не пазней за 4 гадзiны да сну) — бялковая (рыба цi крыху мяса птушкi). Цiмур не ўжывае печань, ножкi Буша, любыя прадукты доўгатэрмiновага захоўвання. 5. Штодзень ужываць па 30 грамаў чыстага спiрту (яго эквiваленты: 70 грамаў гарэлкi цi 250 грамаў сухога вiна). А вось напоi дрэннай ачысткi — самагон i тэкiлу — Цiмур Арцем’еў увогуле не п’е. Пазбягае цыгарэт i наркотыкаў. Штодзень ужываць па 30 грамаў чыстага спiрту (яго эквiваленты: 70 грамаў гарэлкi цi 250 грамаў сухога вiна). А вось напоi дрэннай ачысткi — самагон i тэкiлу — Цiмур Арцем’еў увогуле не п’е. Пазбягае цыгарэт i наркотыкаў.6. Спорт, на думку Цiмура, шкодны для здароўя, таму алiгарх не раiць хадзiць у спартзалы, гадзiнамi знясiльваць арганiзм актыўнымi нагрузкамi, рабiць ранiшнюю зарадку (гэта таксама стрэс!). Лепш 10 разоў на дзень арганiзоўваць 2-хвiлiнныя прабежкi. I зусiм добра — завесцi сабаку i гуляць з iм вечарамi. Спорт, на думку Цiмура, шкодны для здароўя, таму алiгарх не раiць хадзiць у спартзалы, гадзiнамi знясiльваць арганiзм актыўнымi нагрузкамi, рабiць ранiшнюю зарадку (гэта таксама стрэс!). Лепш 10 разоў на дзень арганiзоўваць 2-хвiлiнныя прабежкi. I зусiм добра — завесцi сабаку i гуляць з iм вечарамi.Спорт, на думку Цiмура, шкодны для здароўя, таму алiгарх не раiць хадзiць у спартзалы, гадзiнамi знясiльваць арганiзм актыўнымi нагрузкамi, рабiць ранiшнюю зарадку (гэта таксама стрэс!). Лепш 10 разоў на дзень арганiзоўваць 2-хвiлiнныя прабежкi. I зусiм добра — завесцi сабаку i гуляць з iм вечарамi. Рэгулярна пiць? Абсурд!Каментарый спецыялiста
Iрына КЕДРАВА, загадчыца лабараторыi вывучэння статусу харчавання насельнiцтва Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра гiгiены, кандыдат медыцынскiх навук: — Падоўжыць жыццё, павысiць якасць апошняга дапамагае здаровы лад жыцця ў цэлым. Немагчыма даць адну-дзве рэкамендацыi, якiя можна было б лiчыць панацэяй ад дрэннага самаадчування i "кароткiх дзён". Нiколi не раiла б браць на ўзбраенне парады пра неабходнасць рэгулярнага ўжывання алкаголю. Такiя парады, па меншай меры, некарэктныя. Калi мы кажам пра перамаганне стрэсу такiм чынам, то ёсць менш "рызыкоўныя" i больш апраўданыя шляхi. Даказана, што заняткi фiзкультурай досыць карысныя ў гэтым сэнсе. Па-другое, ужыванне алкаголю ў прынцыпе недапушчальнае для многiх груп насельнiцтва. Напрыклад, для моладзi, а таксама для цэлага шэрагу асобаў сталага ўзросту. Алкаголь можа нанесцi шкоду многiм людзям з хранiчнымi захворваннямi. Тым, хто пакутуе ад гiпертанiчнай хваробы, цукровага дыябету, хваробаў печанi, страўнiкава-кiшачнага тракта... Пра рызыкi ўжывання нават невялiкiх доз алкаголю "з нагоды" для канкрэтнага чалавека ў залежнасцi ад стану яго здароўя можа расказаць лечачы ўрач. Скажам, у некаторых людзей можа быць iндывiдуальная непераноснасць пэўных рэчываў, якiя прысутнiчаюць у прадуктах харчавання. Можа назiрацца, напрыклад, рэакцыя на астаткавую колькасць сярнiстай кiслаты, якая ўтрымлiваецца ў вiне... Алкагольныя напоi нельга лiчыць нi "лекамi", нi "прафiлактычнымi сродкамi", якiя паляпшаюць наша iснаванне i ўмацоўваюць здароўе. Алкаголь сапраўды пэўным чынам ўплывае на сасуды, лiпiдны абмен, склад крывi, аднак нельга адназначна сцвярджаць, што абсалютна для ўсiх гэтыя змены будуць карыснымi. Надта вялiкая рызыка развiцця алкагольнай залежнасцi i спадарожных медыцынскiх i сацыяльных праблем. Раю змагацца са стрэсавымi сiтуацыямi з дапамогай актыўнага ладу жыцця, а для ўмацавання здароўя "дадаць" яшчэ i разнастайнае харчаванне, якое адпавядае патрэбам арганiзма ў харчовых рэчывах i энергii. Запiсала Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з самых багатых людзей Расii Цiмур Арцем’еў зрабiў свой унёсак у барацьбу чалавецтва за актыўнае даўгалецце. Ён стварыў свой Інстытут бiялогii с
|
|