46 дэлегатаў з Беларусі возьмуць удзел у Памесным Саборы
46 дэлегатаў з Беларусі возьмуць удзел у Памесным Саборы
46 дэлегатаў Беларускага Экзархата возьмуць удзел у Памесным Саборы ў Маскве, на якiм у блiжэйшыя днi будзе названа iмя новага Патрыярха Рускай праваслаўнай царквы. Сярод беларускiх удзельнiкаў Памеснага Сабору, якi адбудзецца 27-29 студзеня, — 33 дэлегаты ад епархiй (па тры ад кожнай: мiранiн, святар i манах) i 13 архiрэяў. Чакаецца, што ў Памесным Саборы возьмуць удзел больш за 700 дэлегатаў з лiку духавенства i мiран. Усе беларускiя архiрэi ўдзельнiчалi ў Архiрэйскiм Саборы ў Маскве 25 студзеня, на якiм Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi быў абраны адным з трох кандыдатаў на Патрыяршы прастол. За яго аддалi свае галасы 16 архiрэяў, за мiтрапалiтаў Смаленскага i Калiнiградскага Кiрыла — 97, Калужскага i Бароўскага Клiмента — 32. Выбары новага Патрыярха — прэрагатыва вышэйшага органа царкоўнага кiравання Праваслаўнай царквы, Памеснага Сабору. Выбары пройдуць шляхам тайнага галасавання i ўступяць у сiлу адразу. Першага лютага ў Храме Хрыста Спасiцеля адбудзецца iнтранiзацыя Новага Патрыярха. У Мiнскiм епархiяльным упраўленнi падкрэслiлi, што незалежна ад формы галасавання: адкрытай, тайнай альбо шляхам жэрабя, Царква бачыць у абраннi новага Патрыярха праяву волi Божай, аб чым моляцца праваслаўныя хрысцiяне, якiя не ўдзельнiчаюць у Памесным Саборы. "Наш удзел — толькi малiтоўны", — заўважыў прадстаўнiк епархii. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
46 дэлегатаў Беларускага Экзархата возьмуць удзел у Памесным Саборы ў Маскве, на якiм у блiжэйшыя днi будзе названа iмя новага Патрыярха Рускай правас
|
|