Фальшывых еўра ўсё больш
Фальшывых еўра ўсё больш
Апошнім часам еўра стала прадметам асаблiвай увагi з боку фальшываманетчыкаў розных краiн. Згодна з паведамленнямi з еўрапейскiх крынiц, толькi ў другiм паўгоддзi мiнулага года выяўлена на 13 працэнтаў больш фактаў падробкi агульнай валюты Еўрасаюза. Цэнтральны банк Еўрасаюза за гэты перыяд вывеў з абароту 354 тысячы фальшывых грошай. Пераважная большасць падробак выкрытая ў так званай зоне еўра. Цiкавы факт: рэкордная сума — крыху менш за 11 мiльёнаў фальшывых еўра была канфiскавана ў час палiцэйскай аперацыi ў Калумбii ў жнiўнi мiнулага года. Асаблiвай папулярнасцю сёння ў фальшываманетчыкаў карыстаюцца банкноты вартасцю 20 i 50 еўра. На трэцiм месцы — купюра ў 100 еўра. Менш за ўсё падрабляюць банкноту вартасцю 500 еўра. І зусiм мала сустракаецца фальшывых манет. Цiкаўнасць да iх фальшываманетчыкаў знiжаецца. Тым не менш летась было выяўлена 200 тысяч падробленых манет еўра. Сiтуацыю з фальшыўкамi еўрапейскi цэнтрабанк не схiльны драматызаваць. Iх працэнтная колькасць ў параўнаннi з 12 мiльярдамi еўрабанкнот, якiя летась знаходзiлiся ў штодзённым абароце, вельмi малая. Але няўхiльна растуць палiграфiчныя магчымасцi фальшываманетчыкаў, а таму не выключана, што яны ў будучынi паспрабуюць пашырыць выпуск падробленых грошай. З гэтай нагоды Цэнтральны банк Еўрасаюза папярэджвае пра неабходнасць уважлiва ставiцца да папяровых банкнот еўра, на ўсякi выпадак правяраць па меры магчымасцi наяўнасць вадзяных знакаў, галаграм i iншых дэталяў, якiя адрознiваюць сапраўдныя грошы ад падробленых. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам еўра стала прадметам асаблiвай увагi з боку фальшываманетчыкаў розных краiн. Згодна з паведамленнямi з еўрапейскiх крынiц, толькi ў дру |
|