Этнаканфесійная сiтуацыя ў Беларусi працягвае заставацца спакойнай i бесканфлiктнай
Этнаканфесійная сiтуацыя ў Беларусi працягвае заставацца спакойнай i бесканфлiктнай
Такую выснову можна зрабiць на падставе звеста, атрыманых Інфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у ходзе праведзенага ў канцы 2008 года сацыялагiчнага апытання насельнiцтва (метадам iнтэрв’ю "тварам да твару" апытана 1877 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў i старэйшых. Выбарка шматузроўневая камбiнаваная, на этапе адбору рэспандэнтаў — квотная (прыкметы, якiя кантралююцца, — пол, узрост). Статыстычная хiбнасць не перавышае 3 працэнтаў). Такiм чынам, на пытанне "Як Вы лiчыце, цi мае месца ў Беларусi дыскрымiнацыя па: прыкмеце нацыянальнасцi — "Так, часта" адказалi 2,0 працэнта рэспандэнтаў, "Часам" — 10,0 працэнта, "Не" — 78,1 працэнта, з цяжкасцю адказалi цi не адказалi 9,9 працэнта апытаных; моўнай прыкмеце — "Так, часта" адказалi 3,1 працэнта рэспандэнтаў, "Часам" — 8,2 працэнта, "Не" — 79,0 працэнта, з цяжкасцю адказалi цi не адказалi 9,7 працэнта апытаных; рэлiгiйнай прыкмеце — "Так, часта" адказалi 1,5 працэнта рэспандэнтаў, "Часам" — 5,7 працэнта, "Не" — 82,4 працэнта, з цяжкасцю адказалi цi не адказалi 10,4 працэнта апытаных. Абсалютная большасць (91,3 працэнта) насельнiцтва рэспублiкi лiчыць, што мiжнацыянальныя адносiны ў Беларусi зараз носяць спакойны характар, верагоднасць канфлiктаў на рэлiгiйнай глебе ў найблiжэйшыя гады дапускаюць толькi 3 працэнты апытаных (гл. дыяграму).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую выснову можна зрабiць на падставе звеста, атрыманых Інфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у ходзе пр
|
|