НАПАЎ РАЗ, ДРУГІ I... ПАПАЎСЯ
НАПАЎ РАЗ, ДРУГІ I... ПАПАЎСЯ
Першай у мiлiцыю звярнулася 52-гадовая жыхарка Пiнска. На яе напаў рабаўнiк i паспрабаваў адабраць сумачку, але гэта яму не ўдалася. Затым паступiў сiгнал ад iншай жанчыны. На вул. Сонечнай невядомы сiлай забраў у яе сумачку з мабiльнiкам, касметыкай i грашыма. У гэты ж вечар на пр. Жаўтоўскага была абрабаваная яшчэ адна пiнчанка. Невядомы забраў у яе таксама сумачку з грашыма. Нараду мiлiцыi ўдалося затрымаць 18-гадовага беспрацоўнага. Пры iм былi некаторыя рэчы з нарабаванага. I САМ СЛЕДАМ У в. Лiнова Пружанскага раёна на вулiцы быў знойдзены мёртвы хлопец, якi памёр ад ранення ў грудзi. Было выяўлена, што падчас скандалу ў сваiм доме ўдар нажом яму нанёс аднавясковец. Праз 25 хвiлiн забойца скончыў жыццё самагубствам — павесiўся. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першай у мiлiцыю звярнулася 52-гадовая жыхарка Пiнска. На яе напаў рабаўнiк i паспрабаваў адабраць сумачку, але гэта яму не ўдалася. Затым паступiў с
|
|