Аляксандр Лукашэнка і Дзмiтрый Мядзведзеў у тэлефоннай размове абмеркавалi парадкi дня пасяджэння Еў
Аляксандр Лукашэнка і Дзмiтрый Мядзведзеў у тэлефоннай размове абмеркавалi парадкi дня пасяджэння ЕўрАзЭС, АДКБ i ВДС
Па iнiцыятыве расiйскага боку адбылася тэлефонная размова прэзiдэнтаў Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi. Аляксандр Лукашэнка i Дзмiтрый Мядзведзеў абмеркавалi парадкi дня маючых адбыцца пасяджэнняў Мiждзяржсавета кiраўнiкоў дзяржаў Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва (ЕўрАзЭС) i сесii Савета калектыўнай бяспекi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). У ходзе гутаркi размова iшла аб кадравых пытаннях у АДКБ, бюджэце гэтай арганiзацыi, перспектыве стварэння калектыўных сiлаў аператыўнага рэагавання, у прыватнасцi, аб мэце iх фармiравання, мiжнародным прававым статусе, задачах, умовах функцыянавання. Кiраўнiкi дзяржаў абмеркавалi таксама некаторыя моманты, звязаныя з правядзеннем запланаванага на пачатак лютага пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка і Дзмiтрый Мядзведзеў у тэлефоннай размове абмеркавалi парадкi дня пасяджэння Еў Па iнiцыятыве расiйскага боку адбылася тэлефонная размова прэзiдэнтаў Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi. Аляксандр Лукашэнка i Дзмiтрый Мядзв
|
|