На падтрымку сельгасвытворцаў Беларусi ў 2009 годзе плануецца накiраваць амаль Br2,5 трлн
На падтрымку сельгасвытворцаў Беларусi ў 2009 годзе плануецца накiраваць амаль Br2,5 трлн
На падтрымку сельгасвытворцаў Беларусi ў 2009 годзе плануецца накiраваць амаль Br2,5 трлн, што на 22 працэнты больш, чым прадугледжана на гэты год Дзяржаўнай праграмай адраджэння i развiцця вёскi. Адпаведны ўказ № 54 "Аб выкарыстаннi ў 2009 годзе сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, прадуктаў харчавання i аграрнай навукi" падпiсаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. На фiнансаванне рэгiянальных мерапрыемстваў накiроўваецца 90 працэнтаў сродкаў фонду, 10 працэнтаў выдзяляецца Мiнсельгасхарчу для фiнансавання мерапрыемстваў агульнарэспублiканскага значэння. Сродкi фонду памiж рэгiёнамi размеркаваны прапарцыянальна аб’ёмам вырабленай валавой прадукцыi i наяўнасцi сельскагаспадарчых угоддзяў з улiкам кадастравай ацэнкi гэтых зямель. У 2009 годзе ў прыярытэтным парадку будзе ажыццяўляцца фiнансаванне вытворчых праектаў дзяржпраграмы, накiраваных на павышэнне эфектыўнасцi работы АПК краiны. Найбольшыя сумы сродкаў накiроўваюцца на развiццё раслiнаводства (Br824,3 млрд) i павышэнне фiнансавай устойлiвасцi сельскай гаспадаркi (Br1,378 трлн). Прэсслужба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На падтрымку сельгасвытворцаў Беларусi ў 2009 годзе плануецца накiраваць амаль Br2,5 трлн, што на 22 працэнты больш, чым прадугледжана на гэты год Дзя |
|