На правядзенне пасяўной кампаніi патрабуецца 2,8 трлн рублёў
На правядзенне пасяўной кампаніi патрабуецца 2,8 трлн рублёў
Сёлета ў краiне неабходна давесцi вытворчасць збожжавых ва ўсiх катэгорыях гаспадарак да 9,4 мiльёна тон, паведамiў мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Сямён Шапiра на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi. Пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага ўчора былi разгледжаны пытаннi падрыхтоўкi да правядзення вясновых палявых работ. Сямён Шапiра праiнфармаваў, што сёлета мяркуецца атрымаць ураджай цукровых буракоў да 4 мiльёнаў тон, бульбы — да 9,2 мiльёна тон, рапсавага алею — 880 тысяч тон, агароднiны — 2,2 мiльёна тон. Прычым пэўны зачын для вытворчасцi гэтай прадукцыi ўжо зроблены восенню. У прыватнасцi, азiмыя збожжавыя культуры пасеяны на плошчы 1,3 млн га, што на 1 працэнт больш за леташнi ўзровень. У цэлым пад азiмую сяўбу ўжо ўнесена 3,3 млн тон арганiчных угнаенняў, што на 24 працэнты перавышае леташнi ўзровень. Паводле слоў мiнiстра, цяпер завяршаецца фармiраванне структуры пасяўных плошчаў яравых i зернебабовых культур. Іх трэба пасеяць на плошчы 1,2 млн га. Што датычыцца зернебабовых, то, каб менш закупляць бялок за мяжой, вырашана сёлета давесцi пасяўныя плошчы пад iх да 160 тысяч га. Сямён Шапiра зазначыў, што зрыў гэтага паказчыку недапушчальны. Для правядзення вясновай сяўбы маецца 226 тысяч тон насення яравых збожжавых i зернебабовых культур, што перавышае патрэбы на 10 працэнтаў, бульбы — 228 тысяч тон (больш на 3 працэнты), лёну — 10,6 тысячы тон (больш на 21 працэнт). Страхавы фонд збожжавых культур сфармiраваны ў аб’ёме 61 тысячы тон, што дазволiць перасеяць у выпадку дрэнных умоў надвор’я больш як 250 тысяч га. Больш у параўнаннi з мiнулым годам накоплена i мiнеральных угнаенняў, аднак, заўважыў мiнiстр, у асобных абласцях графiкi па iх вывазе зрываюцца. Мiнiстр таксама адзначыў, што на правядзенне вясновай пасяўной кампанii патрабуецца 2,8 трыльёна рублёў. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў краiне неабходна давесцi вытворчасць збожжавых ва ўсiх катэгорыях гаспадарак да 9,4 мiльёна тон, паведамiў мiнiстр сельскай гаспадаркi i харч
|
|