Тэхнiка часоў Вялiкай Айчыннай пакiдае сталiцу
Тэхнiка часоў Вялiкай Айчыннай пакiдае сталiцу
На адкрытай пляцоўцы музея Вялiкай Айчыннай вайны ўчора праводзiўся дэмантаж экспазiцыi вайсковай тэхнiкi часоў Другой сусветнай. Як паведамiў Мiхаiл Скарынка, намеснiк дырэктара музея, пераезд тэхнiкi звязаны з будаўнiцтвам на гэтым месцы гасцiнiчнага комплексу: — Гэтая тэхнiка паедзе ў Станькава, дзе праходзiла старая савецкая мяжа. Там будзе фiлiял нашага музея, так што з музейнага фонду тэхнiка не выключаецца. Па Указу Прэзiдэнта Беларусi № 241 ад 9 мая 2008 года тут, на старым месцы, будзе будавацца гасцiнiчны комплекс, i таму ёсць такое паняцце, як зносiмыя збудаваннi. Пляцоўка ваеннай тэхнiкi — гэта ў першую чаргу. Пра лёс самога музея нiчога сказаць не магу: цi будзе ён тут, цi пераедзе на часовыя плошчы. Гэтае пытанне "з барадой" i доўга абмяркоўвалася ў маштабах горада... Учора на свежым паветры яшчэ стаялi тры танкi i самалёт без крылаў. А таксама дзве загружаныя для пераезду самаходкi. Калi не будзе замiнак, то да канца тыдня, па словах Мiхаiла Скарынкi, тэхнiка пераедзе ў Станькава. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адкрытай пляцоўцы музея Вялiкай Айчыннай вайны ўчора праводзiўся дэмантаж экспазiцыi вайсковай тэхнiкi часоў Другой сусветнай. Як паведамiў Мiхаiл |
|