Лепшы час для сватаўства
Лепшы час для сватаўства
Перыяд з 20 студзеня па Масленiцу ў беларусаў называлi "Мясаеднымi вяселлямi". Але, перш чым справiць вяселле, неабходна было сасватаць маладых. Першым крокам да стварэння новай сям’i, пачатковай кропкай у развiццi шматдзённага i шматэтапнага вясельнага рытуалу, безумоўна, з’яўлялася сватанне. Сватанне — гэта ўзважаны i асэнсаваны крок, перш за ўсё з боку бацькоў жанiха. Яно заўсёды несла на сабе адценне нечаканасцi, непрадказальнасцi, магчыма нават непрыемнай адмовы з боку бацькоў нявесты або яе самой. Таму да яго ставiлiся з вялiкай ступенню адказнасцi, старанна выбiралi час сяброўскага вiзiту i тых людзей, якiя будуць браць у iм удзел. Па ўяўленнях нашых продкаў, самым спрыяльным днём для сватання лiчылi чацвер. Рэч у тым, што кожны дзень тыдня мае сваю "характарыстыку", у чымсьцi станоўчую, у чымсьцi адмоўную. Нездарма казалi, што ў кожнага дня свая справа, свая турбота. Чацвер — гэта "мужчынскi" i "цотны" дзень тыдня, якому ў сучаснай сiстэме адлiку часу адпавядае цотны лiк чатыры (два разы па два). Так чацвер стаў лiчыцца найбольш спрыяльным днём для шматлiкiх доўгатэрмiновых перспектыўных пачынанняў, напрыклад, для пачатку будаўнiцтва новай хаты, для ўдалага сватання або заручынаў, правядзення зажынак i iншых спраў на перспектыву. Акрамя гэтага, абавязкова суадносiлi дзень сватання са станам месяца — перспектыўная справа павiнна пачынацца тады, калi месяц расце, значыцца, у сваты неабходна iсцi ў маладзiковую квадру. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перыяд з 20 студзеня па Масленiцу ў беларусаў называлi "Мясаеднымi вяселлямi". Але, перш чым справiць вяселле, неабходна было сасватаць мала |
|