Загінулi бацькi кiроўцы
Загінулi бацькi кiроўцы
Дарожна-транспартнае здарэнне, у якiм загiнулi два чалавекi i пацярпелi чацвёра, адбылося ў Ваўкавыскiм раёне. На дарозе паблiзу вёскi Чырвоны Груд 25-гадовы кiроўца "Аўдзi" з Ваўкавыска выехаў на сустрэчную паласу, па якой рухаўся на "Фольксвагене" 43-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Бераставiца: машыны не змаглi раз’ехацца i сутыкнулiся. Для бацькоў кiроўцы "Аўдзi" гэтае здарэнне скончылася трагiчна: яго 53-гадовы бацька i 50-гадовая мацi загiнулi ў ДТЗ. Што датычыцца абодвух кiроўцаў i пасажыраў "Фольксвагена" — жонкi кiроўцы i дачкi, вучанiцы 9-га класа, — то ўсе яны змешчаны ў бальнiцу. Ігар ГРЫШЫН. Грамадзянiн Польшчы спрабаваў незаконна вывезцi з Беларусi амаль $30 тыс.Грамадзянiн Польшчы спрабаваў незаконна вывезцi з Беларусi амаль $30 тыс. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў намеснiк начальнiка па iдэалагiчнай рабоце Гродзенскай рэгiянальнай мытнi Вiктар Саяпiн. Паводле яго слоў, грамадзянiн Польшчы, вадзiцель замежнай транспартнай фiрмы, спрабаваў правезцi валюту праз мытны пост "Брузгi", не запоўнiўшы мытную дэкларацыю, аднак быў спынены супрацоўнiкамi мытнi. Грашовыя сродкi ў вынiку аперацыi былi затрыманы. Па факце спробы незаконнага вывазу з мытнай тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь замежнай валюты складзены пратаколы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Матэрыялы перададзены ў суд для прававой ацэнкi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарожна-транспартнае здарэнне, у якiм загiнулi два чалавекi i пацярпелi чацвёра, адбылося ў Ваўкавыскiм раёне. На дарозе паблiзу вёскi Чырвоны Груд 2 |
|